ГЕНЕРАЛЬНАЯ ПРАКУРАТУРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ЗАЯВА

24 лютага 2012 г. у дачыненні сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ Сяргея Каваленкі судом Першамайскага раёна г. Віцебска прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі во ўмовах агульнага рэжыму па артукуле 415 КК РБ (за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі) —2 гады 1 месяц.

Пастановай Пленума Вярхоўнага Суда РБ №18 ад 20.12.2007 г. дадзена вызначэнне аб парадку прымянення артыкула 415 КК РБ, якое гаворыць пра тое, што для прымянення арт.415 КК мусіць быць злосны характар і умысел у дзеяннях асобы якая адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без напраўлення ва ўстанову адкрытага тыпу.

Падчас судовага працэсу не атрымаў пацверджанне ні адзін эпізод, які б сведчыў аб наўмысным ухіленні Сяргея Каваленкі ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі без напраўлення ва ўстанову адкрытага тыпу.

Сяргей Каваленка выдатна выконваў грамадзянскі і сямейны абавязак: займаўся выхаваннем і адукацыяй дзяцей, працаваў і матэрыяльна забяспечваў сям'ю з 4-х чалавек, у якой двое непаўналетніх дзяцей і жонка ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем.

Мяркуем, што за меўшае месца несвоечасовае адзначэнне ў інспекцыі, ён быў спаўна пакараны. Пры гэтым яго паводзіны не прынеслі і не маглі прынесці якой-небудзь шкоды грамадству. Мы лічым, што вынесены прысуд ва ўхіленні ад адбыцця пакарання з'яўляецца антызаконным, непрапарцыянальным зробленым учынкам.

Патрабаванні, якія да яго прад'яўлялі інспектары крымінальна-выпраўленчай інспекцыі , ён выконваў, за выключэннем адзінкавых кароткатэрміровых адхіленняў па часе якія ніяк не ўплывалі на працэс адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі без напраўлення ва ўстанову адкрытага тыпу і шкоды нікому не прынеслі.

З 19 снежня 2011 года Сяргей Каваленка ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, неаднаразова выказваў уладзе словамі і дзеяннямі свае палітычныя погляды супраць парушэння правоў, ў гэты раз абвясціў афіцыйную галадоўку пратэсту, але ўжо супраць беззаконня ў адносінах да яго самаго.

Падчас судовага пасяджэння высветлілася, што работнікі крымінальна-выпраўленчай інспекціі неаднаразова праводзілі праверкі следвання рэжыму пакарання ў начны час. Была выяўлена прадузятасць і тэндэцыйнасць работнікаў інспекцыі ў дачыненні да Сяргея Каваленкі.

Падчас судовага пасяджэння высветлілася, што пасля 30-дзённай галадоўкі Сяргею Каваленку, які пагадзіўся выйсці з галадоўкі, замест прымянення медыцынскіх медодык па выхаду з галадоўкі без шкоды для здароўя, работнікі медсанчасці Віцебскага СІЗА прыносілі ўзмоцненыя порцыі харчавання, што магло прывесці да страты здароўя ці смерці С.Каваленкі. Пацверджаннем гэтага таксама з'яўляецца відэаролік, які быў выкладзены невядомамі асобамі на інтэрнэтрэсурсе http://www.youtube.com/watch?v=lwlYSxHl45m. Гэты ролік служыць пацверджаннем прадузятага стаўлення работнікаў міліцыі да Сяргея Каваленкі, бо зрабіць відыёзапіс у закрытай установе СІЗА відавочна маглі зрабіць толькі яны. Мы лічым, што дзеянні супрацоўнікаў крымінальна-выпраўленчай інспекцыі, супрацоўнікаў СІЗА г. Віцебска у дачыненні да Сяргея Каваленкі мелі прадузяты характар.

Партыя звярталася да кіраўніцтва Першамайскага раённага аддзела г. Віцебска Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з прапановай разглядзець пытанне аб змяненні меры ўтрымання для Сяргея Каваленкі на больш мяккую. Пры гэтым Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ выказала просьбу аб вызваленні Каваленкі С.А. на падпіску аб нявыезде пад заклад, адзначыўшы, што гэта выклікана неабходнасцю прыняцця тэрміновых мер для захавання здароўя і жыцця мужнага і перакананага патрыёта, што для гэтага маюцца дастатковыя прававыя падставы, прыдугледжаныя артыкуламі 108 і 124 КПК РБ, што Сяргей Каваленка ня меў выпадкаў ўхілення ад яўкі ў праваахоўчыя органы, мае пастаяннае месца жыхарства, пражывае з сям'ёй, працуе. Аднак станоўчага рашэння на заяву Партыі Першамайскім раённым аддзелам г.Віцебска Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прынята не было.

Партыя таксама звярталася у пракуратуру Першамайскага раённага аддзела г. Віцебска з прапановай разглядзець пытанне аб змяненні меры стрымання для Сяргея Каваленкі на больш мяккую. Пры гэтым Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ выказала просьбу аб вызваленні Каваленкі С.А. на падпіску аб нявыезде пад заклад, Аднак пракуратура Першамайскага раёна г. Віцебска дадзены зварот не разгледзела і накіравала справу ў суд.

У знак пратэсту супраць чынімага да сваёй асобы беззаконня Сяргей Каваленка распачаў новую галадоўку і працягвае яе па сённяшні дзень. На сённяшні дзень С.Каваленка знаходзіцца ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі ў Менску. У С.Каваленкі маюцца сур'ёзныя падставы не давяраць медыцынскім службам пенітыцыярнай сістэмы РБ. На падставе чаго ён патрабуе перавесці яго ў звычайны шпіталь Мінздрава РБ.

Стан здароўся С.Каваленкі выклікае вялікія апасенні, яго жыццё знаходзіцца пад пагрозай.

З улікам вышэйсказанага, Партыя просіць тэрмінова прыняць меры пракурорскага рэагавання з мэтаю выратаваць жыццё Сяргея Каваленкі – перавесці яго на лячэнне ў шпіталь Мінздрава РБ, адмяніць незаконны прысуд вынесены яму. Партыя патрабуе правесьці пракурорскае расследванне дзеянняў супрацоўнікаў медчасці Віцебскага СІЗА ў дачыненні да Сяргея Каваленкі якія ўтрымліваюць прыкметы замаха на забойства Сяргея Каваленкі.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ

Ю. Беленькі