АКУПАНЦКАЯ АНТЫБЕЛАРУСКАЯ ГРАЗЬ У ПОЛЬШЧЫ

Нашэсьце русскоязычных на Польшчу. Ужо больш за 20 гадоў многія беларусы (асабліва з памежных Гарадзеншчыны і Берасьцейшчыны) рэгулярна выязджаюць у суседнюю Польшчу, каб зарабіць для сваіх сем'яў. Часьцей за ўсё яны займаюцца няхітрым гандлем дробным таварам, атрыманыя невялікія сумы дазваляюць ім пракарміць сем'і. За мінулыя гады бывала рознае, але рэпутацыя беларусаў у Польшчы была з большага нармальнай. Апошнім часам гэтая рэпутацыя пахіснулася. У памежны Беласток і яшчэ далей да Варшавы і Кракава пасунуліся цемры істотаў, якія на мяжы паказваюць пашпарты Рэспублікі Беларусь. Яны не займаюцца дробным гандлем, у іх поўныя кішэні валюты. Гэта “крутыя”, яны едуць у Польшчу “пагуляць”. Здавалася б, і добра, будзе прыбытак польскаму забаўляльнаму бізнэсу, рэстаранам і гатэлям. Спачатку палякі так і думалі. А цяпер ня ведаюць, што рабіць з гэтай навалай. Некаторыя з забаўляльнага бізнэсу застагналі.

Аказалася, што “пагуляць і папіць віскі” едуць у культурную краіну асобы, якія не належаць да беларускай культуры і традыцыі. Гэтыя істоты — прадукт эпохі лукашызма, пры якой яны зрабілі свае капіталы і зарабілі сваю “крутасьць”. Ім ненавісна ўсё беларускае (як, зрэшты, і польскае), яны крыкліва дэманструюць сваю “русскость” — мат, агрэсіўныя паводзіны, сацыяпатычную сістэму каштоўнасьцяў. Ім ужо мала акупаванай Беларусі, яны ўзяліся актыўна вытаптваць усё чалавечае ў Польшчы. Гэтаму яны навучыліся ў сваіх маскоўскіх паханоў, пад якімі яны “ходзяць”. Хамы перакульваюць сталы ў рэстаранах, у стане алкагольнага ўгару кідаюцца на людзей, прымушаюць аркестры іграць для іх “палавецкія пляскі”. У крамах яны паводзяць сябе таксама расперазана і нахабна, як акупанты. Цікава, што некаторыя зь іх крадуць тавары, дэманструючы гэтым сваю “ліхасьць”.

Палякаў раздражняе гэтая шваль. На жаль, многія пачынаюць у голас праклінаць “нашэсьце беларусаў”. На наш погляд, трэба цярпліва тлумачыць польскім суседзям, што йдзецца аб акупанцкай публіцы, якая прапісалася ў беларускіх гарадах. І гнаць яе трэба прэч як з Польшчы, так і з Беларусі.

Янка Базыль