ЗАМЕЖНЫ ДРУК (23–27.03.2012)

Славакі разумнейшыя

23 сакавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала: “Улады Эўразьвязу праз сваіх дыпламатаў вырашылі сёньня пашырыць сьпіс санкцый у адносінах да рэжыму ў Беларусі”. Далей распавядаецца аб санкцыях, накладзеных на 12 фірм і асобаў, сярод іх на вядомага Чыжа.

Наш камэнтар: Тут цікавы не сам факт санкцыяў, а трактоўка ў СМІ. У славацкай газэце адэкватна напісана пра рэжым у Беларусі. Часьцей за ўсё, нажаль, на Захадзе пішуць пра “беларускі рэжым”, “беларускую ўладу” і падобнае. Трэба нагадваць і тлумачыць заходнікам, што йдзецца пра антыбеларускі рэжым і акупацыйную беларусафобскую ўладу.

Алесь Хадасевіч

Народам трэба рыхтавацца

24 сакавіка 2012 г. румынская газэта “Adevarul” напісала аб прызначэньні віцэ-прэм'ера ўраду Расеі Д. Рагозіна “спэцыяльным прадстаўніком расейскага прэзыдэнта ў Трансністрыі”. Палітыкі і аналітыкі ў Румыніі і Малдове лічаць гэта знакам блізкага прызнаньня Расеяй Трансністрыі.

Наш камэнтар: Румыны непакояцца не дарма. Падобна, што Масква сапраўды вырашыла пайсьці напралом і “прызнаць незалежную дзяржаву” Прыднястроўе (акупаваную правінцыю сувэрэннай Малдовы). І для выкананьня гэтай гнюснай працы паслала да сваіх васалаў спэца па палітычных гнюснасьцях сумна вядомага Рагозіна. Масква хоча “ознаменовать” чарговы пуцінскі тэрмін ва ўладзе захопамі ў Малдове, Беларусі, Украіне, Грузіі. Народам трэба рыхтавацца да змаганьня супраць цынічных захопнікаў.

Юрка Марозаў

Лібэр-маразм у Францыі

27 сакавіка 2012 г. партугальская газэта “Jornal de Noticias” паведаміла з Францыі. Бацька Магамэда Мэраха заявіў, што зьбіраецца падаць у суд на Французкую дзяржаву за “забойства ягонага сына”. Гэты араб забіў некалькіх французкіх жаўнераў, а потым рабіна і дзяцей у габрэйскай школе на поўдні Францыі. Яго атачыла паліцыя, ён адстрэльваўся і быў забіты падчас штурму ягонай кватэры.

Наш камэнтар: Вось такая “невінаватая ахвяра” Французкай дзяржавы. Яшчэ і так можа стацца, што бацька “ахвяры” знойдзе спрытных адвакатаў і тыя прымусяць дзяржаву плаціць штраф-кампэнсацыю сям'і “ахвяры”. Бацька забойцы, аднак, вельмі добра ведае, што было б зь ягоным сынам і, магчыма, зь ім самым, калі б “ахвяра” Магамэд зьдзейсьніў сваё злачынства на сапраўднай радзіме гэтых афрыканскіх экзотаў. Але ў Францыі лібэралізм, можна за сьмерць сэрыйнага забойцы грошы атрымаць. Калі адвакаты здолеюць, то і з сем'яў забітых таксама (так і станецца — будуць плаціць бандытам). У французаў ад усяго гэтага галава кругам ідзе. Вядома, што на прэзыдэнцкіх выбарах яны зьбіраюцца галасаваць за патрыятычнае кіраўніцтва краіны, а не за лібэралізм.

Алесь Хадасевіч

ААН блытаецца

27 сакавіка 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра заяву прадстаўніка ААН. Спэцпрадстаўнік ААН ў справах дзяцей ва ўзбройных канфліктах Радзіка Кумарасвамі заявіла пра атрыманьне інфармацыі аб тым, што Свабодная Армія Сірыі вярбуе ў свае шэрагі дзяцей да 16 гадоў. Калі журналісты спыталіся ў яе пра дэталі, яна адказала, што сказаць нічога ня можа, бо яе арганізацыя “не была ў стане праверыць” гэтую інфармацыю.

Наш камэнтар: Ну, як няма праверанай інфармацыі, дык няма чаго і выступаць. Адчуваецца, што ААН (дзе шмат хто з супрацоўнікаў падкуплены Масквой або займаецца карупцыяй “із любві к іскусству”) спрабуе дэскрыдытаваць змагарную народную армію, якая вядзе цяжкія баі з рэжымнымі сіламі дыктатуры Асада. Вядомы былы генсек ААН Кофі Анан (пагарэў быў на карупцыі) ужо носіцца паміж Дамаскам і Масквой з “планам урэгуляваньня ў Сірыі”. План маскоўскі, разьлічаны на выратаваньне прамаскоўскага дыктатара і яго рэжыма. Але гэтага падалося недастаткова арганізатарам “урэгуляваньня”. Яны ўзяліся дэскрыдытаваць змагароў (замест таго, каб паслаць ім зброі і мэдыкамэнтаў).

Хутчэй за ўсё сапраўды ў народнай арміі змагаюцца вельмі маладыя сірыйцы. Тыя, у каго рэжымныя зьвяругі забілі бацькоў і сяброў, чые дамы былі разрабаваны і спалены. І нікому ня трэба ў такіх выпадках вэрбаваць гэтую моладзь, якая шукае помсты і хоча ачысьціць ад гадзіны сваю радзіму.

Так бывае ў змаганьні кожнага народу за волю супраць антынароднага рэжыму.

Юрка Марозаў

Фпанцузкая рыторыка

27 сакавіка 2012 г. латвійская газэта “Neatkariga Rita Avize” паведаміла з Францыі. Прэзыдэнт краіны Сарказі заявіў, што Францыя зробіць усё магчымае, каб не дапусьціць на сваю тэрыторыю радыкальных ісламскіх духоўных, якія імкнуцца выкарыстаць для сваіх мэтаў мусульманскі кангрэс, што мае адбыцца ў Францыі.

Наш камэнтар: Пасьля апошняй трагедыі ў Тулузе справа недапушчэньня ў краіну ненавісьнікаў усяго французкага, эўрапейскага і хрысьціянскага стала актуальнай. Ды ці мала было трагедый у апанаваных лібэралізмам эўрапейскіх краінах? Толькі мяркуем, што актуальнай гэтая справа стала напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі. А потым лібэралы зноў возьмуцца за “правы чалавека” і закінуць у архіў правы нацыі. Таму многія ў Францыі зьбіраюцца галасаваць за Нацыянальны Фронт і яго лідэра Мары Лё Пэн, якія заўсёды казалі народу праўду.

Алесь Хадасевіч