КІТАЙЦЫ — ПРАЯВА ПСІХІЧНАЙ ХВАРОБЫ ЛУКАШЫЗМУ ПА ЗЬНІШЧЭНЬНІ БЕЛАРУСІ

(Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ)

14 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ — (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы выказалі падзяку ўсім, хто далучыўся да справы дапамогі Сяргею Каваленку і ягонай сям'і. Агульнымі намаганьнямі фронтаўцам удалося прарваць інфармацыйную блакаду вакол гераічнага чыну Сяргея і прымусіць рэжым рэагаваць на патрабаваньні беларусаў і замежных палітычных дзеячаў і грамадзянаў. Неабходна працягваць інфармацыйную дзейнасьць у гэтым накірунку, каб не дазволіць рэжыму расправіцца з патрыётам.

Усё больш людзей у нашай краіне разумеюць прычыны інтэнсіфікацыі захопу беларускіх прадпрыемстваў і народнай маёмасьці бандыцкім расейскім капіталам. Людзі бачаць, што маскоўскія бандыты сьпяшаюцца, адчуваючы нарастаньне пратэстных настрояў у грамадзтве, і ў адкрытую, нахабна рабуюць нашу нацыянальную маёмасьць. Крамлёўская імпэрыя хоча ўмацаваць сваю акупацыйную базу на нашай зямлі, каб перайсьці да апошняга этапу — поўнага падпарадкаваньня Маскве нашай нацыянальнай дзяржавы. Гэта разумеюць нават начальнікі з лукашэнкаўскай вэртыкалі. Вядома, што ў іхным асяроддзі пануе неразьбярыха, страх за блізкую будучыню і жаданьне любым спосабам пазьбегнуць адказнасьці за зьдзейсьненыя антыдзяржаўныя злачынствы. Гэта ўжо далёка ня той “маналіт”, якім доўгі час спрабавала выставіць сябе антыбеларуская “вэртыкаль”.

Адваротны бок лукашыстоўскага мэдаля — прамаскоўская псэўдаапазыцыя — уступае ў чарговы пэрыяд палітычнай мімікрыі. У СМІ зьявіліся “праграмныя артыкулы” яе дзеячаў: А. Лебедько і В. Івашкевіча. Дзеячы хватка карыстаюцца лексікай патрыятычных сілаў і імкнуцца стварыць ілюзію змагарнай абароны народных правоў сваімі псэўдаапазыцыйнымі структурамі. Тыя самыя асобы, якія разам з рэжымам заваблівалі-цягнулі беларусаў на рэжымныя псэўдавыбары 2010-га года, цяпер махаюць лёзунгам, на якім напісана слова “Байкот”. Яны выкарыстоўваюць розныя фармулёўкі, кшталту “актыўны байкот”, “актыўная перадвыбарчая агітацыя” і г.д. Але пакуль што гэтыя гукальшчыкі не тлумачаць у сваіх артыкулах, што значыць іхны “байкот”. Мяркуючы па іхных ранейшых заявах, “байкот” па-іхнаму будзе азначаць зьяўленьне выбаршчыкаў на “выбарчых участках”, рэгістрацыя, а потым нейкая маніпуляцыя з атрыманым бюлетэнем для галасаваньня (напрыклад, яны будуць заклікаць напісаць на бюлетэні слова “Байкот”, а потым кінуць бюлетэнь у вурну для галасаваньня). Трэба казаць людзям праўду пра гэтых папоў-гапонаў, тлумачыць ім, што нельга хадзіць за падстаўнымі і фальшывымі, якія дзейнічаюць на карысьць антынароднага рэжыму. Народны Байкот павінен быць сапраўдным — трэба адвярнуцца ад рэжыму і пакінуць яго сам-насам з ягонымі пустымі “выбарчымі ўчасткамі”.

Выступілі таксама сябры Сойма з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра актыўную дзейнасьць рэжымных структур у перадвыбарчы пэрыяд. Ужо цяпер рэжымшчыкі спрабуюць запалохаць людзей, выкарыстоўваючы любую форму залежнасьці чалавека ад адміністрацыі. На жаль, некаторыя людзі заранёў ужо гатовыя паддацца на гэтыя пагрозы. Яны будуць згодныя ісьці на “выбарчыя ўчасткі” па камандзе зьверху, каб іх дастаўлялі туды групамі з прадпрыемстваў і ўстановаў. Трэба тлумачыць такім грамадзянам, што рэжым сапраўды баіцца толькі народнага супраціву — Народнага Байкоту, то і трэба ўсім разам супрацьпаставіцца падману і гвалту.

Па ўсёй краіне людзі адэкватна ўспрымаюць пагрозу для нашага народнага жыцьця з боку мільёнаў кітайцаў, якімі рэжым зьбіраецца запаланіць Беларусь. Людзі разумеюць, што чужая раса ня дасьць нам жыць на роднай зямлі, што яна вытапча ўсё на сваім шляху. Беларусам трывожна за сваіх дзяцей, за будучыню краіны. Людзі называюць гэтыя праекты праявай псіхічнай хваробы лукашызму, адчуваючы, што гэта ёсьць дзікая ненармальнасьць. Вяртаньне да роднай мовы і культуры, адмаўленьне жыць у антыдухоўным чужынскім сурагаце — вось шлях паратунку ад шызафрэніі, якую акупанты навязваюць нам. Многія адчуваюць, што набліжаецца момант, калі будзе вырашацца лёс нашай краіны і нацыі. Трэба рыхтавацца да перамогі над цемрашальствам і акупацыяй.

Сойм разгледзеў планы дзеяньняў па арганізацыі Народнага Байкоту чарговых псэўдавыбараў лукашэнкаўскай дыктатуры.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

14 красавіка 2012 г.