ЗАМЕЖНЫ ДРУК (04–06.08.2012)

Поўны маразм!

4 жніўня 2012 г. румынская газэта “Adevarul” паведаміла з Масквы. Там гасьцяваў віцэ-прэм'ер Сірыі Джаміль Кадры. Ён заявіў, што ў бліжэйшы час Сірыя далучыцца да Мытнага саюзу Расеі-Беларусі-Казахстану.

Наш камэнтар: Поўны маразм! Толькі гэтага не хапала беларускаму народу, краіну якога прамаскоўскі рэжым цягае за сабой у розныя непрыстойныя і незаконныя ўтварэньні. Хаця ёсьць ва ўсім гэтым і элемэнт аптымізма. Успомнім, як дыктатарская Сэрбія пры Мілошавічы пішчом лезла ў антызаконную “саюзную дзяржаву РФ і РБ”. Усё скончылася правалам дыктатуры.

Алесь Хадасевіч


Маскоўскаму нішчэньню Беларусі наканаваны крах

5 жніўня славацкая газэта “Pravda” напісала пра 50-годдзе з дня ўвязьненьня Нэльсана Мандэлы. 5 жніўня 1962 года адваката Мандэлу, які бараніў ахвяраў палітыкі апартэіду, арыштавалі ўлады Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і кінулі яго за краты. Мандэлу абвінавацілі ў спробе антыдзяржаўнага перавароту. Вязень стаўся сымвалам змаганьня супраць апартэіду. Яго вызвалілі толькі ў 1990 годзе, калі пачаўся крах апартэіду.

Наш камэнтар: Тыя зь беларусаў, хто здольны думаць, параўноўваюць паўднёваафрыканскі апартэід з цяперашняй палітыкай Масквы ў Беларусі. За стагоддзі беларуска-маскоўскай вайны і расейскай акупацыі нашай краіны Масква і так і гэтак спрабавала зьнішчыць наш народ і нашую культуру. Ды ня выйшла. Апошняй спробай зьяўляецца інтэнсіўнае засяленьне кітайцамі нашай зямлі, дзе не павінна застацца месца для беларусаў. Такое ня сьнілася нават самым агрэсіўным носьбітам апартэіду. Але генацыдам, забойствамі і турмой ня ўдасца зламіць супраціў беларускіх патрыётаў. Маскоўскаму апартэіду ў Беларусі наканаваны крах.

Юрка Марозаў


Няхай не спадзяюцца на літасьць

6 жніўня 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра бомбавы ўдар па будынку рэжымнага тэлебачаньня ў Дамаску, якое вельмі моцна ахоўваецца. На фота — разьбітая сьцяна будынку. Рэжым абвінаваціў у бомбавай атацы Савудаўскую Аравію, Катар і Ізраіль.

Наш камэнтар: Няхай шчодра аплочаныя рэжымам тэлебрахуны не зьдзіўляюцца, што патрыёты атакавалі іх на месцы іхнай гэбельсаўскай дзейнасьці. Зразумела, што йдзецца не пра сумесную акцыю трох такіх розных замежных дзяржаваў, а пра партызанскі подзьвіг сірыйскіх змагароў. Той, хто сістэматычна хлусіць свайму народу, няхай не спадзяецца на літасьць падчас народнай вайны.

Алесь Хадасевіч


Гэты час ужо не далёка

6 жніўня 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала, што прэм'ер Сірыі Рыяд Хіджаб уцёк з сям'ёй у Іарданію.

Наш камэнтар: Выразны знак набліжэньня краху асадаўскага прамаскоўскага рэжыму. Тым часам расейскія СМІ надрываюцца, спрабуючы пераканаць сваё насельніцтва, што Асад “перамагае бунтаўшчыкоў”. Падпяваюць гэтай хлусьні і рэжымныя СМІ лукашыстоўскага рэжыму.

Калі ўжо пачнуць уцякаць ад свайго гаспадара лукашыстоўскія хіджабы? Мяркуем, што гэты час ужо не далёка.

Юрка Марозаў


Гэта толькі нікчэмная марыянэтка

6 жніўня 2012 г. славацкая газэта “SME” напісала пра публічны выступ былога кухара цяперашняга лідэра камуністычнай Паўночнай Карэі Кім Чон-уна. Японскі кухар Фуджымота сьцьвярджае, што ў сапраўднасьці камандуе ўсім у П. Карэі не малады Кім, а ягоная цётка Кім Чон-хуй і ягоны дзядзька Чан Сон-тэк.

Наш камэнтар: Прыдворны распавёў таямніцу полішынэля: дыктатар, які надзьмуваецца гневам і кідае маланкі, — гэта толькі вывеска, за якой стаяць сапраўдныя начальнікі антынароднай дыктатуры. Такое вельмі часта здараецца з дыктатурамі. Бальшыня беларусаў ужо здагадаліся, што Лукашэнка — гэта толькі нікчэмная марыянэтка, з дапамогай якой Масква зьнішчае і абрабоўвае Беларусь.

Юрка Марозаў


Яны нічога не зразумелі

6 жніўня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” адзначыла гістарычным артыкулам 355-я ўгодкі сьмерці казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага (6 жніўня 1657 г.). Цытуем артыкул: “18 студзеня 1654 года ў Пераяслаўі Багдан Хмяльніцкі з усім войскам запарожскім склаў прысягу вернасьці цару, і падзея гэтая ўвайшла ў гісторыю як пераяслаўскае пагадненьне, акт “злучэньня Украіны з Расеяй”. Гэтае пагадненьне зьмяніла гісторыю Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, хаця ў жаданьнях казацкага гетмана быў толькі вайсковы хаўрус, мэтай якога была сумесная барацьба з Рэччу Паспалітай дзеля інтарэсаў абодвух бакоў пагадненьня. Рэчаіснасьць, аднак, перарасла чаканьні стваральніка пагадненьня. Усяго праз дзесяць гадоў пасьля сьмеці старога Хмеля цар і кароль падзялілі між сабой Украіну”.

Наш камэнтар: На жаль, польскія гісторыкі не дэманструюць глыбокія прычыны нацыянальнага паўстаньня ва Украіне пад кіраўніцтвам Хмяльніцкага і страты Украіны для Рэчы Паспалітай на карысьць маскоўскай імпэрыі Ня трэба было Кароне забіраць Украіну з ВКЛ у 1569 годзе на Люблінскай Вуніі, ня трэба было зьневажаць украінцаў паланізацыяй, а трэба было шанаваць суседні народ ды былыя дамовы. Ды не абзывацца “крэсамі”. То і разьвіваліся б разам у сваёй Цэнтральнай-Усходняй Эўропе і давалі б дыхту Маскве. Ці разумее хто гэтыя гістарычныя лекцыі ў наш час?

Юрка Марозаў