ЗАМЕЖНЫ ДРУК (23–25.10.2012)

(Вяртаньне да надрукаванага)

Будзе гніеньне, прафанацыя і поўны распад

23 кастрычніка 2012 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведамляла, што ў Маскве скончыліся “выбары ў “Каардынацыйны Савет расейскага пратэстнага руху”. На здымку ў газэце на першай лаве сядзяць “праціўнікі Пуціна: Ксенія Сабчак, Ільля Яшын, Аляксей Навальны і Сяргей Пархоменка”.

Наш камэнтар: Як казалі бальшавікі -- “Свершілось!” Цяпер у Маскве засталося абраць “едіного апазыц-лідэра” кшталту гутапэрчывага Мілінкевіча, і ўсё будзе амаль калькава падобным на псэўдаапазыцыйную мадэль, зьлепленую Лубянкай у Беларусі. П'еса тая ж самая, акцёры расейскія, але героі знаёмыя нам, класічныя: маскоўскі Вінцучок, маскоўская мадам Гразнова, маскоўскі варыянт Лебедько і г.д. Паглядзець цікава. Тым больш, што беларусы ведаюць далейшую хаду падзей. Будзе гніеньне, прафанацыя і поўны распад псэўдаапазыцыі.

Алесь Хадасевіч


Злачынства не пакарана

23 кастрычніка 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра 10-я ўгодкі трагічных падзеяў у Маскве, калі былі ўзятыя закладнікі ў тэтры на Дуброўцы. Расейскія спэцчасткі зрабілі штурм тэатру з ужываньнем газа, у выніку былі забіты ўсе 40 чачэнцаў і загінула 133 закладнікі.

Наш камэнтар: Польская і іншыя заходнія газэты забыліся напісаць, што чачэнцы патрабавалі спыніць вайну на Каўказе і распачаць мірныя перамовы. Сотні людзей, -- сямейнікі закладнікаў, -- арганізавалі дэманстрацыю перад шыхтамі спэцназу і гэбэшнікаў. Яны крычалі: “Спыніце вайну! Хочам міру!” Іх разагналі, потым атруцілі людзей у тэатры газам. Лубянка-Крэмль не паведаміла лекарам дагэтуль, які гэта быў газ. Каля 20 беларусаў, якія былі ў тым тэатры і засталіся жывыя (некалькі загінулі), вярнуліся ў Беларусь. Але на працягу наступнага года яны сталі псіхічна хворымі. Такі вось быў лубянскі газ і такая “акцыя выратаваньня людзей” па-лубянску.

Юрка Марозаў


Лібэралізм “трыюмфуе”

23 кастрычніка 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” пісала, што ў ангельскім горадзе Бірмінгеме распачаўся працэс над трыма арыштаванымі брытанскімі мусульманамі. Яны рыхтавалі ў 2005 г. маштабны тэракт у Бірмінгеме па тыпу тагачаснага тэракту ў Лёндане (тады было забіта 52 асобы).

Наш камэнтар: Англічане распавядаюць беларусам, што ў Бірмінгеме жыве 1/3 небрытанскага насельніцтва. На 1 мільён 800 тысячаў насельніцтва горада атрымліваецца 600 тысячаў экзотаў з брытанскімі пашпартамі (і з нянавісьцю да ўсяго эўрапейскага і хрысьціянскага). Што ж зьдзіўляцца, што кэзоты хочуць зьнішчыць гэты горад. Але прыток чужынцаў у Брытанію працягваецца. Лібэралізм “трыюмфуе”.

Алесь Хадасевіч


Дажынкі ў прысутнасьці зграі

24 кастрычніка 2012 г. славацкая газэта “Katolicke Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Традыцыйныя восеньскія працы нашых продкаў”. Распавядаецца пра дажынкі, жніво, апрацоўку ільну і канапель. На здымку ў газэце: сялянкі ў народных строях дэманструюць сваю працу.

Наш камэнтар: Такія народныя фэсты з музыкай, танцамі, майстрамі народных промыслаў адбываюцца ў кожнай краіне. Нават прамаскоўскі рэжым час ад часу наладжвае такія сьвяты ў Беларусі. Але славакам ня сьніўся антураж лукашыстоўскіх Сак і іншага. Паўсюль шныраюць пераапранутыя гэбэшнікі. Як толькі людзі ўздымаюць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (нават маленькі сьцяжок), на іх накідваецца рэжымная зграя. Гэта ёсьць рэжым антыбеларускай акупацыі.

Юрка Марозаў


Каталонцы гатовыя да барацьбы

24 кастрычніка 2012 г. латвійская газэта “Diena”: “У Іспаніі выклікалі буру каталонскія дэпутаты Эўрапарляманту, якія папярэджваюць аб ваенных пагрозах. Гэтыя пагрозы іхнай прадстаўніцы рабіліся ў Мадрыдзе. Яны заклікалі ўмяшацца Эўразьвяз. Чатыры дэпутаты ў пасланым у Брусэль лісьце сьцьвярджаюць, што Мадрыд можа ўжыць ваенную сілу супраць Каталоніі, калі там увойдзе ў сілу патрабаваньне незалежнасьці ад Іспаніі”.

Наш камэнтар: Вядома, што ніводная імпэрыя проста так не саступала патрабаваньням народаў аб незалежнай дзяржаве. Не бывае дэмакратычных імпэрыяў, кожная імпэрыя – гэта гвалт над воляй народаў. Каталонцы гэта разумеюць і гатовыя да барацьбы.

Алесь Хадасевіч


Чарга за “палаткамі”

25 кастрычніка 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Zynios” апублікавала артыкул пад тытулам “Усе могуць стацца здраднікамі айчыны”. Газэта паведаміла з Масквы: “Дума за пяць хвілін прыняла закон, пашыраючы артыкул аб пакараньні за здраду дзяржаве. Гэта ёсьць Дамоклавы меч для грамадзянаў”.

Наш камэнтар: Цяпер кожнага, хто падтрымлівае якія-кольвечы кантакты з замежжам, можна падвесьці пад гэты закон. Гэбізм рыхтуецца да ўсталяваньня рэжыму ізаляцыі Расеі ад сьвету і канчатковага здушэньня грамадзтва. Трэба чакаць малпачага насьледваньня справы “дзяржздраднікаў” лукашыстоўскімі “палаткамі”.

Юрка Марозаў