АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (25–26 ЛЮТАГА 2013)

Фільм пра падзеі ў Іране

25 лютага 2013 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала пра прысуджэньне кіна-прэміі Оскар. Адну з прэмій атрымаў фільм пра выратаваньне амэрыканскіх дыпламатаў у Іране (падзеі 1979 года). Афіцыйны Тэгэран выказаў пратэст і заявіў, што прэмія палітычна матываваная.

Наш камэнтар: Аяталы ў чорных чалмах напалохаліся таленавітага мастацкага твору, у якім раскрыты ўвесь жах іхнага рэжыму.

Тэма прымушае задумацца над шэрагам кінаролікаў на тэму сучаснай Беларусі, якія гуляюць у замежжы. Па-за рэдкім выключэньнем — гэта слабазьляпаныя псэўдаапазыцыйныя опусы, зь якіх замежны глядач вынесе недарэчныя і пакамечаныя ўражаньні пра “магутнасьць Лукашэнкі” і “мужнасьці мілінкевічаў-саннікавых”. На прэмію, падобна, прэтэндуе Франак Вячорка, які накруціў эратычны вадэвіль з элемэнтамі фарсу пра “сучасных беларускіх адраджэнцаў” (разумеем, што галоўным “сэкс-адраджэнцам” гэты падлетак мае на ўвазе сябе). Ён атрымаў на гэта сродкі ад эўраструктураў. Складваецца ўражаньне быццам нехта, зацікаўлены ў дэскрыдытацыі Беларускага нацыянальнага змаганьня. Хаця пры пры гарманальных уплывах на працу ў мас-кіно ўсё дыскрэдытуецца само сабой.

Алесь Хадасевіч


Абы пра Расею

25 лютага 2013 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” апублікавала артыкул пад тытулам “Забарона курэньня ў расейскіх турмах”. Рэпарцёр газэты апісвае кавярні ў Маскве, дзе кураць цыгаркі, пераказвае афіцыйную статыстыку курэньня ў Расеі і г.д.

Наш камэнтар: На вачах усяго сьвету разгортваецца чарговая пасьпяховая піяр-кампанія пуцінскага рэжыму. Усе СМІ шэраг дзён абмяркоўваюць “барацьбу супраць курэньня ў Расеі”, новы закон, прыняты на гэтую тэму Дзярждумай, бяруць інтэрв'ю ў расейскіх курыльшчыкаў... Нават, маўляў, у турмах курыць забароняць.

Чытаць-слухаць гэта без сьмеху немагчыма. Крэмль-Лубянка хватка падсунулі заходнікам тэмку для рубрыкі “Расея”. І прастачкі энтузыястычна ўхапіліся за яе. Больш няма пра што пісаць

Няхай бы напісалі пра жах расейскіх канцлягяроў і турмаў, дзе сістэма зьнішчае і калечыць людзей. Пра мільёны дзяцей і падлеткаў, якія ня проста кураць тытунь, але наркотыкі і розныя шкодныя рэчывы. Пра легіёны “дорогіх россіян”, якія прагна зьбіраюць “бычкі” на брудным асфальце.

Юрка Марозаў


Сваё пакараньне яны яшчэ знойдуць

25 лютага 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала з Румыніі. Вярхоўны суд Румыніі пацьвердзіў вырак (тры гады турмы) суда ніжэйшай інстанцыі для двух былых міністраў сельскай гаспадаркі, якіх абвінавацілі ў карупцыі.

Наш камэнтар: У вызваленай ад акупацыі Беларусі суды таксама будуць разьбірацца з міністрамі і вышэйшымі чыноўнікамі мінсельгаспадаркі, якія падпісвалі загады на правядзеньне сельскагаспадарчых прац на тэрыторыі атручаных радыяцыяй раёнаў Беларусі. Удзельнікі антычалавечага экспэрымэнту над беларускім народам сваё пакараньне яшчэ знойдуць.

Юрка Марозаў


Кожнаму сваё

26 лютага 2013 г. вугорская газэта “”Magyar Nemzet” напісала пра трагедыю ў Эгіпце. Там разьбіўся паветраны балён, на якім каталіся заходнія турысты. Загінула 19 з 21 пасажыраў балёна.

Наш камэнтар: У афрыканскай краіне ўжо каторы год ідуць драматычныя сацыяльна-палітычныя працэсы. На вуліцах гарадоў пратэстуюць дзесяткі і сотні тысячаў людзей, бьюцца з войскам і паліцыяй. Многія гінуць. У той самы час заходняя і расейская публіка шукае рэлаксу ў гэтай краіне. І ня проста паляжаць на пляжы ды скупнуцца ў моры, а яшчэ павесяліцца ў розныя спосабы. Напрыклад, на балёне палётаць, паглядзець зьверху на “аўтахтонаў”, што, як мурашкі, капашацца на сваёй зямлі. Пра народную драму ім няма часу падумаць. Але бывае, што драму не аб'едзеш проста так збоку...

Алесь Хадасевіч


Народ, які шануе сябе

26 лютага 2013 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала пра народныя пратэсты ў Баўгарыі, самыя вялікія выступы за апошнія 16 гадоў. Грамадзтва пачало пратэставаць супраць рэзкага падвышэньня коштаў на электрычнасьць. Цяпер людзі патрабуюць рэформаў палітычнага ладу краіны. На здымку ў газэце — авангард народнага рушаньня, студэнцкая моладзь пад нацыянальнымі сьцягамі.

Наш камэнтар: Баўгарскі народ шануе сябе. Народ бароніць свае правы.

Алесь Хадасевіч


СМІ сабе, а жыцьцё сабе

26 лютага 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка хоча стварыць новага грамадзяніна”. Аўтар публікацыі — “korespondent z Grodno” А. Пісальнік. Ён піша пра жаданьні рэжыму стварыць працоўныя лягяры для беларускіх падлеткаў. Завяршае свой тэкст Пісальнік наступным пасажам: “У сьведамасьці беларусаў, як пішуць беларускія мэдыі, лягяры працы асацыююцца з фашыстоўскімі лягярамі з часоў нямецкай акупацыі”.

Наш камэнтар: Хочацца рытарычна спытаць гэтага Пісальніка: “А з савецкім ГУЛАГам у беларусаў няма асацыяцый?” Але Пісальніка ня трэба пытацца, ён у сваім жанры. Як па сьвістку, па шэрагу СМІ розных краін разышліся зьвесткі пра “лягяры”, якіх яшчэ няма. А вось пра героя-адраджэнца Гэніка Лойку (які выйшаў з Акрэсьцінскіх муроў і заявіў, што будзе працягваць бараніць беларускую мову) Пісальнік не напіша. Як заўсёды, СМІ сабе, а жыцьцё сабе.

Алесь Хадасевіч