АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (14–17.05.2013)

Ёсьць адно “але”

14 траўня 2013 г. дацкая газэта “Information” напісала: “Дзяржаўныя інвэстыцыі і рэгуляваньне свабодных рынкавых сілаў былі адказам Франкліна Д. Рузвэльта на эканамічны крызіс ЗША ў 30-я гады. Можа сучасная Эўропа магла б павучыцца ў прэзыдэнта, які ўмеў змагацца за народ”.

Наш камэнтар: Гістарычная аналогія выразная, але ёсьць адно “але”. У сёньняшняй Эўропе няма дзяржаўнікаў, якім быў Рузвэльт. Ва ўмовах цяперашняга крызісу дзейнічаюць у лепшым выпадку дзяржслужачыя розных тытулаў, якія змагаюцца не за народ, а за захаваньне свайго крэсла. Гэта ёсьць вынік панаваньня лібэралізма.

Алесь Хадасевіч

Палітычны дзетсад у Швэцыі

14 траўня 2013 г. латвійская газэта “Diena” напісала пра выказваньні прэм'ера Швэцыі Фрэдрыка Райнфэлда. Ён сказаў падчас выступу ў адной школе: “Мне здаецца, што Расея не рыхтуецца напасьці на Швэцыю. Яна пагражае ў іншых месцах... У яе няма ні жаданьня, ні патэнцыялу...” На гэта швэдскі экспэрт па абароне Юхан Тунбэргэр заявіў: “Ён ня ведае, што кажа. Калі ім удасца напасьці зьнянацку, яны праз некалькі гадзін могуць заняць Готланд”. Усё зьвязана зь нядаўнім парушэньнем паветранай прасторы Швэцыі расейскімі ваеннымі самалётамі. Прэс-сакратар прэм'ера адмовіўся шырэй камэнтаваць выказваньні прэм'ера, бо той сказаў так у адказ на пытаньне школьніка.

Наш камэнтар: Вось такі ўзровень мысьленьня швэдскай дзяржэліты. Нават школьнікі задаюцца пытаньнямі пра расейскую пагрозу, калі вышэйшае начальства па-стравусінаму хавае галаву ў пясок.

Алесь Хадасевіч

Ня тыя прыярытэты

16 траўня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала: “Сьледчы камітэт нямецкага парляманту папракнуў службы бясьпекі ў тым, што яны цалкам правалілі справу тэрарыстычнай групоўкі Нацыянал-сацыялістычнае падпольле”.

Наш камэнтар: Бундэстаг забыўся згадаць пра “зьмякчаючыя абставіны”. Паліцыя і спэцслужбы ФРГ былі занятыя больш важнай справай: вучылі рэпрэсіўныя структуры лукашэнкаўскага рэжыму, як трэба душыць уласны народ.

Юрка Марозаў

Прапаганда брыдоты — іхны клопат

17 траўня 2013 г. французкая газэта “Le Monde” напісала, што “дзьве траціны эўрапейскіх гамасэксуалістаў баяцца дэманстраваць сябе на публіцы”. Гэта ёсьць вынік апытаньня, праведзенага Агенцыяй Эўразьвязу па фундамэнтальных правах.

Наш камэнтар: Яшчэ не хапала, каб гамасэкі паўсюль на публіцы дэманстравалі сваю збочанасьць. З другога боку, цікава, чым заняты Эўразьвяз і ягоныя агенцыі. На іх Расея накіроўвае свае ракеты, у эўрапейскіх краінах атабарваюцца маскоўскія мафіёзі з крывавымі капіталамі, а таксама лубянская агентура. А гэтыя працягваюць свой садомскі “канцэрт па заяўках”. Ім галоўнае прапагандаваць роўнасьць збачэнства з нармальнасьцю, брыдоты з чыстасьцю.

Алесь Хадасевіч

Расея — Сірыі

17 траўня 2013 г. дацкая газэта “Politiken” паведаміла, што Расея працягвае забясьпечваць рэжым Асада сучаснымі ракетнымі комплексамі. Гэта паведамілі журналістам крыніцы ў ЗША.

Наш камэнтар: Апошнія заявы Масквы пра спыненьне паставак зброі ў Сірыю аказаліся нахабнай хлусьнёй. А хто-небудзь меркаваў інакш? Хто так меркаваў, той ня ведае, што такое Масква.

Алесь Хадасевіч

“Пан, купі цэбар гранат!”

17 траўня 2013 г. славацкая газэта “Pravda” паведаміла з Расеі. Паліцыя накрыла ў Маскве банду, якая гандлявала кватэрамі ў сістэме міністэрства абароны РФ. Аднаго з жулікаў арыштавалі ў будынку мінабароны. Банда маніпулявала кватэрамі на аснове фальшывых дакумэнтаў на валоданьне.

Наш камэнтар: Можа заходнікам гэта і навіна, а беларусам дык не. Савецкае афіцэрства доўга выстаўляла сябе ў якасьці “высакародных рыцараў” грамадзтва. А як пасыпалася саўдэпія, мы ўбачылі цікавыя сцэны. Усе ад прапаршчыкаў да генералаў кінуліся разрабоўваць маёмасьць і зброю савецкай арміі. Раскрадалі і прадавалі (каму-заўгодна) усё: ваенную тэхніку, зброю, амуніцыю, адзежу. Палякі дагэтуль успамінаюць, як каля дарог стаялі “савецкія рыцары” і гукалі: “Пан, купі цэбар гранат! Ёсьць калашнік нядорага...” Вядома, што ў цяперашняй расейскай арміі стан крымінальнасьці яшчэ горшы.

Юрка Марозаў