ГРУЗІНСКІЯ ХРЫСЬЦІЯНЕ СУПРАЦЬ САДОМСКАГА ГРАХУ

17 траўня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Праваслаўныя вернікі сарвалі шэсьце гомасэксуалістаў вуліцамі Тбілісі”. Вось гэты артыкул:

Грузінскія праваслаўныя вернікі сёньня заблакавалі нешматлікае шэсьце гомасэксуалістаў на вуліцах сталіцы Тбілісі, прычым дайшло да сутычак з ужыцьцем фізычнай сілы. Паліцыя многіх парушальнікаў арыштавала. Шэсьце павінна было адбыцца з нагоды сёньняшняга Міжнароднага дня змаганьня супраць гомафобіі.

Паміж праціўнікамі гомасэксуалістаў быў таксама праваслаўны сьвятар, які выкрыкваў: “Як вы можаце прапагандаваць такія рэчы на вуліцы, дзе знаходзяцца таксама й дзеці? Гэта ёсьць прапаганда дрэннага віда жыцьця”, паведаміла брытанская радыё-тэлекампанія ВВС.

Арганізатары шэсьця гомасэксуалістаў заявілі, што чакалі адмоўнай рэакцыі грамадзкасьці, але не фізычных нападаў.

Удзельнікі шэсьця сабраліся насупраць тбіліскай канцэртнай залі, адкуль яны павінны былі накіравацца да будынку парляманту. Сабраліся іхныя праціўнікі, сярод якіх было шмат праваслаўных сьвятароў. Яны спрабавалі ім забараніць шэсьце, прычым запатрабавалі, каб умяшалася паліцыя, якая павінна прыглядаць за грамадзкім парадкам. Паліцыя, аднак, адмовілася забараніць шэсьце.

“Тады мы самы гэта зробім”, заявіў, паводле ВВС, адзін з сьвятароў. Паліцыя ўмяшалася толькі тады, калі пачалася бойка, прычым затрымала некалькі дзесяткаў людзей з абодвух лягераў.

Адпаведныя ўлады Грузіі сёньняшняе шэсьце дазволілі таму, што ўсе грамадзяне краіны нягледзячы на сваю сэксуальную арыентацыю маюць права выказаць свае погляды. Аднак праваслаўныя вернікі заявілі, што гомасэксуальнасьць пярэчыць асноўным хрысьціянскім каштоўнасьцям.

Сёньняшні інцыдэнт, паводле актывістаў за правы гомасэксуалістаў, даказвае, што “Тбілісі мусіць яшчэ прайсьці доўгі шлях, пакуль станецца сучасным эўрапейскім горадам”.

Да дыскрымінацыі палавых адносінаў гомасэксуалістаў у Грузіі дайшло ў 2000 годзе. Актывісты за іх правы цяпер імкнуцца дасягнуць таго, каб дыскрымінацыя па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі была абвешчана ў Грузіі па-за законам.

З нагоды сёньняшняга Міжнароднага дня змаганьня супраць гомафобіі Агенцыя Эўразьвязу па асноўных правах (FRA) у Вене абнародвала вынікі дасьледваньня, паводле якіх дзьве траціны гомасэксуалістаў не наважваюцца трымаць свайго партнёра за руку на вуліцы. Распаўсюджаным фэномэнам зьяўляецца таксама боязь ізаляцыі і дыскрымінацыя. Пры тым дыскрымінацыя пачынаецца ўжо ў школе, з боку вучняў і настаўнікаў.

TASR

(Пераклаў з славацкай В. Буйвал)

Крыніца: http://www.hnonline.sk/svet/c1-59897450-pochodu-homosexualov-ulicami-tbilisi-zabranili-pravoslavni-veriaci

На справе ўсё выглядала далёка ня так, як піша эўра-газэта. Садамітаў сабралася каля ста суб'ектаў. Калі тысячы абураных людзей падышлі і запатарабавалі ад паліцыі спыніць прапаганду збочаных, паліцыя пасадзіла пэдэрастаў у аўтобусы і вывезла прэч. Некаторыя людзі кідалі ў аўтобусы камянямі.

Найбольш кур'ёзна сярод усяго прагучала, на наш погляд, сэнтэнцыя газэтных абаронцаў садомскага граху наконт “доўгага шляху Тбілісі да сучаснага эўрапейскага гораду”. Мяркуем, што сталіца Грузіі і ўся гэтая краіна ніколі ня пройдуць гэтым паскудным “шляхам”, які ператварыў хрысьціянскую Эўропу ў лібэральны балаган. Ніколі! Бо беларусы добра ведаюць грузінаў. Нават у савецкай арміі, дзе ўсіх прымушалі галіцца, афіцэры дазвалялі грузінам пакідаць вусы і тлумачылі, што “гэта для іх ёсьць часткай іхнай мужчынскай годнасьці”.

У авангардзе змаганьня супраць садамістаў — нацыянальная Грузінская Праваслаўная Царква. Народ, які трымаецца сваіх нацыянальных і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, — вечны і непераможны.

Сымон Рудзік