АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (20–22.05.2013)

Грузія нармальная краіна

20 траўня 2013 г. французкая газэта “Le Figaro” пісала пра падзеі, што адбыліся ў цэнтры Тбілісі 17 траўня сёлета: “Гэта была амаль спроба “тэакратычнай рэвалюцыі”. Газэта паведаміла таксама аб статыстыцы падзей. Каб разагнаць маленькую групку сэксменшасьцяў, сабраліся ад 20 да 30 тысячаў людзей начале з сьвятарамі. А напярэдадні падзеяў арцыбіскуп Давід Ісакадзэ, патрон Асацыяцыі праваслаўных бацькоў, рэзкімі словамі папярэджваў парлямант аб недапушчальнасьці дэманстрацыі сэксменшасьцяў.

Наш камэнтар: Вось прыклад як уладкаваныя мазгі (незалежна ад палітычных ухілаў) у заходніх эўрагаловах. Яны пішуць пра “тэакратычную рэвалюцыю” ў Грузіі. Зусім ўжо запісаліся (добра яшчэ, што ня зблыталі Грузію з штатам Джорджыя) . Вядома, што ў Грузіі шмат праблем, але бачна таксама, што там ёсьць актыўнае нацыянальнае грамадзтва і жывая нацыянальная Царква.

Алесь Хадасевіч


Народ ваюе за вызваленьне

20 траўня 2013 г. чэшская газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра сірыйскую жанчыну Гэвару, якая сталася снайпэрам паўстанцкіх аддзелаў. Яна помсьціць за сьмерць сваіх дваіх дзяцей, якія загінулі падчас бамбардоўкі рэжымнымі войскамі.

Наш камэнтар: Антычалавечы рэжым Асада трымаецца на падсілкаваньні з Масквы. Масква павінна ведаць, што ня ўдасца выратаваць антынародныя рэжымы. Нідзе, ні ў Сірыі, ні ў Беларусі. Калі трэба, то народ ваюе за вызваленьне, нават жанчыны.

Юрка Марозаў


Ня трэба яго ў Шклове

21 траўня 2013 г. італьянская газэта “Repubblica” паведаміла, што жыхары горада Мэрсэдэс ня хочуць, каб былы дыктатар Аргентыны генэрал Відэла (іхны зямляк, што памёр днямі ў турме) быў пахаваны ў іхным горадзе. Яны ня хочуць, каб яго магіла сталася месцам пілігрымак для “правых аргентынскіх фашыстаў”.

Наш камэнтар: Мяркуем, што ў Шклова ня будзе праблем з “пілігрымкамі”. Нікому такое і ў галаву ня прыйдзе (хаця “ссунутых” людзей на сьвеце хапае).

Юрка Марозаў


Грэкі раззлаваліся

22 траўня 2013 г. нямецкая газэта “Die Welt” напісала з Грэцыі. У адной грэцкай гімназіі адбываюцца рэпэтыцыі антынямецкай п'есы. У п'есе “нямчура” пагражае элінам. Іншыя школы таксама рыхтуюцца да рэпэтыцый гэтай п'есы.

Наш камэнтар: Адчуваецца, што Берлін з сваім гаспадараньнем у Эўропе даўся ў знакі грэкам. Гэта ёсьць натуральная рэакцыя.

Было б добра беларускай моладзі, якая моцна пацярпела ад карніцкіх дзеяньняў рэжыму (асабліва 19 сьнежня 2010 г.) задумацца над такой тэатральнай тэмай. Вядома, што нямецкія сілавыя структуры школілі лукашыстоўскіх гарылаў, вучылі іх душыць народныя выступы.

Юрка Марозаў


Яны абмяркоўваюць

22 траўня 2013 г. вугорская газэта “Magyar Nemzet” напісала з Лёндана. Там двое чорнаскурых мужчын забілі нажамі жаўнера непадалёк ад яго казармы на вуліцы. Пры гэтым яны крычалі людзям, якія былі вакол, што вядуць вайну супраць Брытаніі і помсьцяць за вайну Захада ў мусульманскіх краінах. Пасьля перастрэлкі з паліцыяй іх захапілі. Прэм'ер Кэмэран тэрмінова вярнуўся ў Лёндан з паездкі ў Парыж і сабраў крызісны камітэт ураду.

Наш камэнтар: Чэрчыль яшчэ ў 50-я гады папярэджваў, што нельга дапускаць засяленьня брытанскіх выспаў мільёнамі экзотаў, у якіх ёсьць свае айчыны. Лібэралы адмахваліся ад яго і бралі курс на “шматкультурнае грамадзтва” (чытай — “хатні каланіялізм”). Лібэрал-хітруны меркавалі, што экзоты будуць працаваць на мясцовае насельніцтва, выконваць цяжкія і непрыстыжовыя працы. Што з гэтага атрымліваецца, абмяркоўваюць цяпер у крызісным камітэце. Але ні да чаго яны не даабмяркоўваюцца. У іх няма палітычнай волі і фальшывыя ўяўленьні ў галаве.

Алесь Хадасевіч


Барацьба за Англію

23 траўня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што пасьля жорсткага забойства жаўнера ў гэтым раёне Лёндана пачалі зьбірацца сябры крайне правай агранізацыі “English Defence League” (“Ангельскай Лігі Абароны”). Яны пратэстуюць супраць злачынства. На месца прыбылі таксама аддзелы паліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Абстаноўка вельмі напружаная.

Наш камэнтар: Вось такая абстаноўка ў выніку “шматкультур'я”, рэалізаванага лібэралізмам. Як вядома, брытанская моладзь апошнімі гадамі дэманструе пад дэвізам “Вярніце нам краіну!”.

Алесь Хадасевіч