ВАЙНА СУПРАЦЬ ХРЫСЬЦІЯНСТВА

28 траўня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Штогод 100 тысячаў хрысьціян гінуць за веру”. Вось гэты артыкул:

Больш за 100 тысячаў хрысьціян штогод становяцца ахвярамі забойстваў з прычынаў, зьвязаных зь іхнай верай — такія дадзеныя прадставіў сталы назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэнэве арцыбіскуп Сільвана Марыя Тамазі на форуме гэтай арганізацыі.

Герарх, якога ў аўторак цытавала Радыё Ватыкана, падкрэсьліў, што ацэнкі ёсьць вынікам “дасьледваньняў, якія заслугоўваюць даверу”.

Акрамя таго, арцыбіскуп Тамазі сказаў у жэнэўскай сядзібе ААН, што хрысьціяне таксама церпяць на перасьлед і такія гвалтоўныя акты, як прымусовае высяленьне, зьнішчэньне месцаў культу, гвалты, захоп лідэраў іхных супольнасьцяў.

Апостальская Сталіца — заявіў дыпламат — выказвае глыбокую занепакоенасьць з прычыны наяўнасьці выпадкаў парушэньня рэлігійнай свабоды і нападаў на хрысьціянскія супольнасьці ў Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе. Многія зь іх — гэта “плён фанатызма, неталерантнасьці, тэрарызма і дыскрымінацыйных законаў” — сказаў ён.

Арцыбіскуп Тамазі гаварыў таксама пра сытуацыю ў дзяржавах Захаду. Пануе там — дадаў ён — “тэндэнцыя маргіналізацыі хрысьціянства ў грамадзкім жыцьці”. — Гэта абмяжоўвае здольнасьць супольнасьцяў вернікаў зьдзяйсьняць іхныя гуманітарныя справы — даў ацэнку ватыканскі дыпламат.

pap

(Пераклаў з польскай В. Буйвал)

Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1014233-Watykan-co-roku-zabijanych-jest-ponad-100-tysiecy-chrzescijan.html

Гінуць хрысьціяне, палаюць хрысьціянскія сьвятыні, супраць хрысьціянства вядзецца вайна. Яе адкрытыя формы мы назіраем у краінах Азіі і Афрыкі. Там мусульманская большасьць і дзяржаўнае кіраўніцтва ня крыюцца з тым, што маюць на мэце канчатковую ліквідацыю хрысьціянства на гэтых тэрыторыях. Нагадаем, што на гэтых тэрыторыях ёсьць хрысьціянскія супольнасьці і сьвятыні, якія існуюць больш за тысячу гадоў. Ёсьць нават такія, што існуюць з апостальскіх часоў. Яны ўзьніклі значна раней за трыюмф хрысьціянства ў Эўропе. І вось цяпер (на пачатку ХХІ стагоддзя) ім пагражае поўнае зьнішчэньне.

Прыхаваныя формы змаганьня супраць хрысьціянства мы бачым у апанаванай лібэраламі-сацыялістамі і іншымі бязбожнікамі Эўропе. Больш за паўстагоддзя таму гэтыя “гаспадары Эўропы” шырака расчынілі брамы нашага кантынэнта для мільёнаў чужынцаў, якія маюць свае айчыны, культурныя і рэлігійныя традыцыі. Чужынцы з кожным годам становяцца ўсё больш агрэсіўнымі ў сваіх дзеяньнях і патрабаваньнях. У некаторых эўрапейскіх гарадах улады запатрабавалі “па матывах талерантнасьці” выдаліць выявы Крыжа і іншых хрысьціянскіх сымвалаў з публічных месцаў. Улады дэманструюць бязмоцнасьць перад працэсам пашырэньня структураў агрэсіўных тэндэнцый і дзеячаў, якія ў адкрытую (і без належнай рэакцыі ўладаў) заяўляюць ў эўрапейскіх гарадах аб джыхадзе і зьнішчэньні хрысьціянскай Эўропы.

На жаль, бальшыня грамадзтваў Эўропы паводзіць сябе пасіўна і занятае сваім камфортам і асалодамі жыцьця. Тым больш, што лібэралізм хватка падмяніў думаньне заходніх грамадзтваў навязьлівымі пытаньнямі — такімі, як “роўнасьць палоў”, “пэдэрасты як сымвал сацыяльнага прагрэсу”, “мульцікультурнасьць” і іншае, што падаецца пад выглядам “правоў чалавека”. Правы нацыі іх не цікавяць. Працэс штучнай дэмаралізацыі эўрапейскіх грамадзтваў дасягнуў нябачанай у новай гісторыі глыбіні. У той самы час чужынцы (якія маюць пашпарты і ўсе грамадзянскія правы заходніх краін) дэманструюць імпэт і разбуральную энэргію.

Хрысьціянская, духоўная салідарнасьць народаў Эўропы — адзіны шлях паратунку з гэтай бяды. Толькі разам хрысьціяне ўсяго сьвету могуць спыніць катастрофу.

Ян Булыга