“ДАН ПРИКАЗ ЕМУ НА ЗАПАД, ЕЙ В ДРУГУЮ СТОРОНУ...”

Можа маладзейшае пакаленьне беларусаў ня памятае гэты камсамольскі лірычны гімн, а вось старэйшыя нават сьпявалі яго на розных савецка-маладзёвых тусоўках. Далей там па тэксьце — “Уходили комсомольцы на гражданскую войну...”

У нашым гістарычным кантэксьце ўсё не так драматычна. Героя з гераіняй накіравалі не на вайну, а ў “оппозіцію”. Ружа ветраў таксама раскладзена інакш. Гераіні далі загад накіравацца якраз на Захад. Вы ўжо здагадаліся, пра каго гэта мы?

Падчас нядаўняга свайго візыту ў Брусэль стыль-рэдактарка Хартыі-97 Н. Радзіна выказалася пасіянарна: “Сытуацыя ў нашай краіне вельмі нагадвае сытуацыю ў Польшчы падчас вайсковага становішча”.

Яна выказвалася, зразумела, па-расейску, бо (як прадстаўнічка “белорусской демократіі”) ня ўмее па-беларуску. Але мы не аб тым. Мы — пра няўдзячную практыку гістарычных параўнаньняў. Мы, старэйшыя, добра памятаем драму польскага народа пад уладай прамаскоўскай хунты генэрала Ярузэльскага. Былі там розныя падзеі. Сярод іншага патрыёты раскрылі шэраг засланых у патрыятычнае асяроддзе агентаў спэцслужбаў і выдалілі іх з нацыянальнага Супраціву.

Не было ў той польскай гісторыі толькі аднаго фактара. Ніхто з патрыятычнага асяроддзя ня быў пасланы “на Запад” паводле рашэньня Крамлёўскай адміністрацыі пасьля просьбаў маскоўскіх праваабаронцаў. А вось Н. Радзінай Крэмль выдаў “камсамольскую пуцёўку” на заходні накірунак.

Пра крамлёўскія прыгоды Н. Радзінай прапануем пачытаць: http://www.svaboda.org/content/article/24776415.html

Ян Булыга