ПАЙШЛО-ПАЕХАЛА-ПАПЛЫЛО...

4 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ усталявалі пяць камянёў на межах ахоўнай зоны Народнага Мэмарыялу ў Курапатах. Пад вечар, калі ўсталёўваўся ўжо апошні камень, у Курапаты прыехала Г. Шапуцька зь нейкім маўклівым ад'ютантам (іншых іхных “паплечнікаў” у Курапатах ніхто не заўважыў). Мадам паводзіла сябе ва ўласьцівай ёй манеры: стракатала, як сарока. А потым выдала ў інфармацыйную прастору сваё паведамленьне. Вось, напрыклад, як перадаў яго рэсурс “Белорусский партизан”:

Три валуна были установлены во вторник днём со стороны “Бульбашъ-холла”. Сейчас строительная техника делает монтаж еще нескольких валунов с противоположной стороны Куропат, которая выходит к “Экспобелу”.

Об этом сообщила Еврорадио общественная активистка Анна Шапутько, которая вместе с поплечниками пришла на вечернюю толоку. По ее словам, камни имеют в высоту около 1,5 метра. На них выбиты государственный герб Беларуси и надписи: “Историко-культурная ценность “Место гибели жертв политических репрессий”. Причинение вреда карается по закону”. На обратных сторонах валунов выбит крест Ефросиньи Полоцкой.

Цяпер трэба чакаць, што трыюмвірат Раманоўскі-Арэшка-Шапуцька будзе паведамляць у сьвет аб тым, што гэта “яны з паплечнікамі” вырабілі і ўсталявалі гэтыя камяні. З прыпісачкай, што “прышліце нам грошай за гэтую працу”. (Дарэчы, тэхналёгія дэзінфармацыі таксама знаёмая)

Сымон Рудзік