ТРАГІЧНЫЯ ВЫНІКІ “МУЛЬЦІКУЛЬТУРАЛІЗМА”

11 чэрвеня чэшская газэта “Lidove Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Пасьля забойства жаўнера ў Лёндане вырасла колькасьць нападаў на мусульманаў”. Вось гэты артыкул:

Лёндан. У Лёндане апошнім часам прыкметна вырасла колькасьць розных нападаў на мусульманаў. Гэта паведаміла паліцыя брытанскай мэтраполіі Скотланд-Ярд, працытаваная агенцыяй навінаў ВВС. Паліцыя мяркуе, што гэтая зьява зьвязана з нядаўнім забойствам брытанскага жаўнера, у якім былі абвінавачаны два брытанскія мусульманы нігэрыйскага паходжаньня.

“Пасьля забойства (жаўнера) Лі Рыгбі мы фіксуем выразнае ўзмацненьне нападаў на мусульманаў у Лёндане. Як правіла, мы рэгістравалі адзін антыісламскі інцыдэнт за тыдзень. Але цяпер гэта ўжо восем інцыдэнтаў штодня. Йдзецца перш за ўсё аб абразах і розных малых шкодах, але часам йдзецца і аб сур'ёзных злачынствах, як было ў выпадках з двума падпаламі”, — сказаў прадстаўнік Скотланд-Ярду Сайман Лэчфорд.

Падпалілі ісламскую школу

Паліцыя арыштавала двух 17-гадовых і двух 18-гадовых маладзёнаў, кія падазраюцца ў падпале ісламскай школы-інтэрнату ў паўднёва-усходнім Лёндане. Пажар у суботу прымусіў эвакуіраваць з аб'екта ўсіх 128 вучняў і работнікаў. Двое людзей атруціліся чадам. У сераду наступны намераны падпал цалкам зьнішчыў асяродак самалійскай супольнасьці ў паўночным Лёндане.

25-гадовы жаўнер Рыгбі быў забіты ў траўні ў сьветлы дзень на вуліцы ў паўднёва-усходнім Лёндане двума нэграмі ва ўзросьце 22 і 28 гадоў, якія былі ўзброены нажамі, стралковай зьрояй і секачом для раздзелкі мяса. Яны казалі мінакам, што йдзецца аб помсту за забойствы мусульманаў брытанскімі жаўнерамі ў Аўганістане і паўсюль у сьвеце. Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмэран назваў забойства жаўнера тэрарыстычнай атакай на Брытанію.

Lidovky.cz, CTK

(Пераклаў з чэшскай В. Буйвал)

Крыніца: http://www.lidovky.cz/po-vrazde-vojaka-narostl-v-londyne-pocet-utoku-proti-muslimum-p72-/zpravy-svet.aspx

Гэтага трэба было чакаць. На вялікі жаль. Брытанскае грамадзтва стомлена этнічна-цывілізацыйнай блытанінай на сваёй зямлі. “Мульці-кульці” (як эўрапейская моладзь іранічна называе дэмагогію пра “мульцікультуралізм” або “шматкультурнасьць”) даецца ў знакі мільёнам людзей і прыводзіць да трагічных падзеяў, да міжэтнічнай нянавісьці і гвалту. Першай, як правіла, брутальна рэагуе брытанская моладзь, якая ўжо нарадзілася і расьце, ня ведаючы часу, калі Брытанія была брытанскай. У Лёндане, паводле афіцыйнай статыстыкі, жыве адна траціна неангельцаў. Гэта ёсьць вельмі шырокая палітра ад расейскіх бандытаў да экзатычных прыхадняў у чалмах. Усе яны заяўляюць ангельцам: “Гэта ёсьць наша зямля, мы ўсталюем тут свае парадкі”. Назіраючы за ўсім гэтым хаосам, часам задумваешся, ці не надта позна брытанскае і іншыя эўрапейскія грамадзтвы ўбачылі, што лібэральнае дзяржкіраўніцтва і левыя балбатуны загналі іх у тупік? Наперадзе — невядомасьць і паглыбленьне драматычных працэсаў.

Думаецца пра нашу Беларусь, куды антынацыянальны рэжым завозіць тысячы і тысячы чужынцаў, у якіх ёсьць свае айчыны. Даводзіцца ўзважваць, якая з гэтых чужых плыняў ёсьць больш небясьпечная для нашага народу і цывілізацыі — маскоўцы або кітайцы. Мы яшчэ не ў тупіку, але вырывацца з гэтага кашмару трэба ўжо зараз.

Сяргей Камароўскі