КІТАЙЦЫ Ў БЕЛАРУСІ: “ВЫ ШТО ДУМАЕЦЕ, ШТО МЫ ПАЕДЗЕМ АДСЮЛЬ?” АЛЬБО ЯК УЙГУРСКІ НАРОД СУПРАЦІЎЛЯЕЦЦА КІТАЙСКАЙ НАВАЛЕ

26 чэрвеня іспанская газэта “El Pais” апублікавала артыкул пад тытулам “Як мінімум 27 забітых падчас сутычак у кітайскім рэгіёне Сінянь”. Вось гэты артыкул:

Пэкін. Як мінімум 27 асобаў загінулі ў сутычках паміж паліцыяй і насельніцтвам у адной мясцовасьці ў аўтаномным рэгіёне Сінянь у паўночна-заходнім Кітаю. Там пражываюць этнічныя меншасьці мусульманскага рэгіёна, такія, як уйгуры, — паведаміла афіцыйная агенцыя Сіньхуа.

Беспарадкі пачаліся сёньня каля 6.00 мясцовага часу (22.00 сярэдняэўрапейскага часу ў аўторак) у аддаленым горадзе Лукун, калі групоўкі, узброеныя нажамі, заатакавалі галоўныя камісарыяты паліцыі і ўрадавыя будынкі горада.

17 чалавек, сярод якіх 9 паліцэйскіх або ахоўнікаў і 8 цывільных асобаў, былі забіты перш чым паліцыя адкрыла агонь і забіла 10 мяркуемых нападнікаў, паводле Сіньхуа.

Паліцэйскія крыніцы, працытаваныя афіцыйнай кітайскай агенцыяй, запэўніваюць, што трое пагромшчыкаў былі схоплены, і што працягваецца перасьлед тых, якія ўцяклі.

Яшчэ тры асобы былі паранены падчас сутычак і былі дастаўлены ў шпіталь.

Падобны інцыдэнт адбыўся ўсяго два месяцы таму ў прадмесьцях горада Кашгар у той жа правінцыі. Гэта ёсьць галоўны горад народнасьці ўйгураў (мусульманаў, этнічна блізкіх народам цэнтральнай Азіі), якая зьяўляецца адной з найвялікшых у Сіняні.

Падчас тых падзеяў былі забіты 21 асобы ў выніку сутычкі паміж уладамі і мясцовым насельніцтвам, калі некалькі ўрадавых чыноўнікаў уварваліся ў жылы дом. Там яны шукалі “зброю” і знайшлі шэраг “падазроных асобаў”, як паведаміла тады мясцовая адміністрацыя.

Сінянь — гэта адна з этнічных парахавых бочак на захадзе Кітаю разам з Тыбэтам, дзе часта ўзьнікае напружаннасьць паміж меншасьцямі, як уйгуры, і кітайскімі ханьцамі, этнічнай большасьцю ў Кітаі.

Пэкін апраўдвае павышаны кантроль над рэгіёнам неабходнасьцю супрацьстаяць тым, каго ён называе “сэпаратысцкімі, экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі групоўкамі”. З свайго боку, жыхары уйгурскай народнасьці крытыкуюць пашырэньне прысутнасьці паліцыі і дыскрымінацыю, якую яны церпяць ў параўнаньні з ханьцамі.

Групоўкі на эміграцыі, як Амэрыканскае Уйгурскае Таварыства (UAA), у сваю чаргу абвінавачваюць Кітай у “рэлігійных і культурніцкіх рэпрэсіях”.

У 2009 г. Сінянь стаў цэнтрам найгоршага этнічнага канфлікта ў Кітаі за апошнія дзесяцігоддзі, калі пратэстныя выступы уйгураў на галоўных вуліцах Урумкі, сталіцы рэгіёна, перайшлі ў лютыя сутычкі з імігрантамі, што прывяло да гібелі каля 200 асобаў.

EFE

(Пераклаў з іспанскай В. Буйвал)

Крыніца: http://internacional.elpais.com/internacional/2013/06/26/actualidad/1372228116_298358.html

Таму, хто захоча слухаць, уйгуры і тыбэтцы распавядуць, што такое кітайская навала. Гэта калі на тваёй зямлі зьяўляюцца натоўпы “імігрантаў” (як назвала захопнікаў іспанская газэта) і пачынаюць рабіць усё на свой, ханьскі капыл. Паліцыя, спэцслужбы і армія абслугоўваюць масу гэтых чужакоў і душаць мясцовы народ пры любой нагодзе. Там дзе зьяўляюцца гэтыя натоўпы, там ужо становіцца Кітай і не застаецца месца карэнным народам, іхнай культуры і мове. Яны павінны падпарадкавацца і растварыцца ў чужынскай навале.

Але уйгуры не такія, каб саступіць агрэсарам. Не забывайма, што Чынгіс-хан быў уйгурам. Гэта ваяўнічы народ з разьвітым пачуцьцем гонару. Уйгуры супраціўляюцца. І, зразумела, што пэкінскі афіцыёз называе іх “экстрэмістамі і тэрарыстамі”. Чырвона-жоўтая імпэрыя распаўсюджваецца ня толькі на даўно захопленых чужых землях, але й па ўсім сьвеце.

Пра гэта раскажуць вам жыхары нашага Навалукомля. Прысланыя сюды кітайцы ўжо ў адкрытую заяўляюць нашым людзям: “Вы што думаеце, што мы паедзем адсюль? Не для таго мы сюды прыязджалі...” Беларусы павінны аб'яднацца ў супраціве кітаізацыі нашай Бацькаўшчыны. Трэба гуртавацца, пакуль ня позна.

Сяргей Камароўскі