“КІТАЙСКАЯ ПАЛІЦЫЯ СТРАЛЯЛА ПА ТЫБЭТЦАХ”

9 ліпеня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Службы абстралялі групу манахаў, якія сьвяткавалі 78-я ўгодкі народзінаў Далайламы — падала інфармацыю арганізацыя International Campaign for Tibet.

Інцыдэнт здарыўся ў суботу ўвечар ў Даофу, у правінцыі Сычуань.

Група тыбэтцаў, збольшага манахаў, спаткалася, каб адсьвяткаваць угодкі народзінаў духоўнага лідэра Тыбэту, якога кітайскія ўлады лічаць сэпаратыстам.

Службы перашкодзілі сьвяткаваньню. Як паведамляе International Campaign for Tibet, на месцы сустрэчы была разьмешчана вялікая колькасьць узброеных паліцыянтаў і жаўнераў, а таксама некалькі паліцэйскіх і вайсковых аўтамабіляў.

Паліцыя спачатку спрабавала перапыніць сустрэчу, а праз некаторы час без папярэджаньня адкрыла агонь па манахах. Паводле дадзеных розных арганізацый, дзьве асобы былі застрэлены, а некалькі сур'ёзна паранены. Партал Phayul паведаміў, што акрамя дзьвюх сьмяротных ахвяр, яшчэ адзін манах быў паранены ў галаву і знаходзіцца ў крытычным становішчы, а чацьвёра іншых былі сур'ёзна паранены.

Як паведамляе ВВС, ўлады ў Даофу хаваюцца ад журналістаў, а мясцовыя чыноўнікі запярэчваюць, што такі інцыдэнт меў месца. Улады ў Пэкіне таксама ўстрымліваюцца ад камэнтароў на гэтую тэму.

З 2009 года ў Кітаю адбылося шмат самаспаленьняў манахаў і сьвецкіх асобаў. Такім чынам тыбэтцы пратэстуюць супраць кітайскай рэпрэсіўнай палітыкі. Паводле меншасьці, Пэкін нясе пагрозу тоеснасьці і культуры Тыбэту.

rp.pl

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.rp.pl/artykul/11,1027691-Chinska-policja-strzelala-do-mnichow.html

Тыбэтцам добра вядома: калі на зямлі народа зьяўляецца цемра кітайцаў, то гэты народ становіцца бяспраўнай “меншасьцю” на сваёй зямлі. Там, дзе атабарваюцца кітайцы, застаецца толькі месца для іх і для ўсяго іхнага. Мясцовыя людзі ня могуць нават адсьвяткаваць свае сьвяты без крыві і ахвяраў.

Калі кітайскае нашэсьце стане рэчаіснасьцю ў нашай Беларусі, то будзе тое ж самае. Наш народ павінен аказаць салідарны супраціў кітаізацыі нашай зямлі, каб пазьбегнуць гэтага кашмара.

Павел Гулевіч