“ІСЛАМСКІ РАДЫКАЛІЗМ ВІДАВОЧНА СТАНОВІЦЦА ГЛАБАЛЬНАЙ ПАГРОЗАЙ”

12 верасьня славацкая газэта “Pravda” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Тэрарыстычныя атакі ў многіх краінах дэманструюць, што гвалт з боку прыхільнікаў ісламскай сьвяшчэннай вайны (джыхада) становіцца пагрозай для ўсяго сьвету, — зьвярнуў на гэта ўвагу ў чацьвер у Лёндане Міжнародны інстытут стратэгічных дасьледваньняў (IISS) у сваёй штогадовай справаздачы.

Прыхільнікі радыкальнага іслама нясуць адказнасьць за сьмерць памяркоўных мусульманаў і іншых грамадзянаў, перш за ўсё ў арабскіх, афрыканскіх і азіяцкіх краінах. Крывавы гвалт ў імя джыхада закрануў і Лёндан, дзе ў траўні два брытанскія ісламісты забілі на вуліцы вайскоўца. У розных месцах Эўропы час ад часу гучаць папярэджваньні перад нападамі з боку прыхільнікаў тэрарыстычнай ісламскай сеткі аль-Каіды, якіх становіцца ўсё больш.

Прэстыжовая інстытуцыя IISS ў прадмове да брашуры на сваім вэбсайце далей паведаміла, што не аслабла пагроза канфлікта вакол ядзернай праграмы мусульманскага Ірана. Яна папярэдзіла таксама аб магчымых наступствах уцечкі інфармацыі ў ядзернай праграме ўзбройваньня паміж Індыяй і Пакістанам. “Злучаным Штатам і эўрапейскім краінам складана вызначыць свае інтарэсы ў сучасным нестабільным сьвеце, які хутка мяняецца. Гэта ўскладняе ім справу разьвіцьця стратэгіі”, — заявілі аўтары дакумэнта. Яны мяркуюць, напрыклад, што эўрапейскія краіны маглі б больш актыўна ўзмацняць супольную абарону.

Штогадовая справаздача IISS апісвае і аналізуе падзеі і разьвіцьцё за мінулы пэрыяд у паасобных частках сьвету, з асаблівай увагай да сірыйскага крызісу. IISS таксама прапануе пляны, патрэбныя для вываду замежных ваенных частак з Аўганістана ці для міжнароднай дзейнасьці на паўднёвым полюсе.

СТК

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://spravy.pravda.sk/svet/clanok/292785-islamsky-radikalizmus-udajne-zostava-globalnou-hrozbou/

Цяжка з “супольнай стратэгіяй”, калі лібэральныя мудрацы абралі цывілізацыйнымі прыярытэтамі сакралізацыю сэксуальных збачэнцаў і палітыку адкрытых дзьвярэй для сотняў тысячаў экзотаў, што імкнуцца ў хрысьціянскія краіны з сваіх айчын (ненавідзячы ўсё хрысьціянскае і эўрапейскае). Пакуль не пераадолены лібэральны маразм, хрысьціянскі сьвет будзе праігрываць джыхадзістам на ўсіх напрамках.

Сымон Рудзік