ІНТЭРБЛАЗНЫ Ў ГААЗЕ

26 верасьня вядомая кантора пад назовам “праваабарончы цэнтр Вясна” вывесіла на сваім сайце “сэнсацыйную інфармацыю”. Актывісты нідэрляндскага аддзяленьня Amnesty International фатаграфаваліся каля будынка ў Гаазе, дзе месьціцца амбасада РБ. Так яны адзначалі дзень народзінаў вядомага А. Бяляцкага, якога яны абвясьцілі вязьнем сумленьня. Яны сапраўды сьвяткавалі весела. Прынеслі торт, накрылі імправізаваны стол, разьвесілі жоўтыя балёнікі, выставілі партрэцікі “вязьня сумленьня”, надзелі на галовы дурацкія каўпакі, рагаталі і грымасьнічалі.

Нідэрляндскія дурачкі не ўпершыню ладзяць вадэвільныя акцыі на здавалася б вельмі сур'ёзныя тэмы. Падобна, што аўтарытэтная некалі міжнародная арганізацыя ўжо канчаткова ператварылася ў сытую структурку недалёкіх, інфантыльных тыпчыкаў. Яна прадстаўляе лібэральную “правачалавекаўскую” плынь, у якую акунаюцца і мясцовыя дурачкі кшталту Вінаградава, які пазіруе то з плюшавымі мядзьведзікамі, то з сьвіннымі галовамі (усё гэта называецца “гераічным пратэстам”).

У свой час мы крыўдавалі, калі з падачы “Вясны” нашага нацыянальнага героя Сяргея Каваленку (Чалавека Сьцяга) гэтая Эмнісьці не прызнала была вязьнем сумленьня ды напляла на яго рознай лухты. А цяпер мы разумеем: якое гэта было шчасьце! Брыдка нават падумаць, каб гэтыя блазны публічна вырабляліся з партрэтамі нашага Сяргея.

Янка Базыль