ЛУБЯНСКАЯ АЛІМПІЯДА

Расейская прапаганда і шэраг СМІ сьвету перадалі, што ў Маскву на самалёце прыбыў алімпійскі агонь. Скрыню з агнём сустракаў гром аркестраў, шыхты войскаў, Пуцін і падрыхтаваная публіка ў форменных лыжных касьцюмах. Прагучаў “гімн Савецкага Саюза”. Усе настальгічна ўспаміналі брэжняўскую Алімпіяду 1980 года. Сапраўды, ёсьць, што ўспомніць. Тая гульня настолькі падарвала эканоміку крызіснай імпэрыі, што ўжо праз 5 гадоў давялося прыдумляць Гарбачова, “перастойку і гласнасьць”. Аднак, нічога не атрымалася выратаваць, імпэрыя завалілася ў 1991 годзе.

Зразумела, што цяперашняя гульня будзе адбывацца пад знакам настальгіі па саўдэпіі. Больш таго, яна разглядаецца Крамлём-Лубянкай як адзін са спосабаў рэстаўрацыі імпэрыі ў былых межах. Брэжняўскую Алімпіяду масава байкатавалі заходнія краіны. Да алімпійскіх Сочаў застаецца яшчэ час. Могуць адбыцца розныя падзеі. Ня выключаны байкот і гэтым разам.

Калі алімпійскую паходню несьлі каля Крамля, яна ўзяла і згасла. Так што каля Крамля пранесьлі “алімпійскі дым”.

Алімпійскія багі падалі знак з сваёй гары. Будзем назіраць за разьвіцьцём падзеяў. Горад у РФ пад назовам Сочы маскоўска-алімпійская мафія ўжо практычна вытаптала і зьнявечыла. Што далей на чарзе ў няшчаснай імпэрыі самазьнішчэньня?

Сымон Рудзік