ЧАРГОВАЯ ХІМЕРА З ГАНЕБНАЙ ПАДВАРОТНІ

Мы пазнаёміліся з сюжэтам на Радыё Свабода, які прагучаў у рубрыцы “Без гальштукаў” пад дэвізам “Асноўная рыса беларускіх мужчын — баязьлівасьць”. Без гальштука з ацэнкамі нашых мужчын выступіў касьцюмэр Саша Варламаў. Ён яшчэ разважаў пра “путі господні” і іншае.

Падобна, што з падачы рэдактараў у нашай краіне зьяўляецца нешта накшталт чарговага “маральнага аўтарытэта” і “совесті націі”. У гэтым амплуа выступае садомскае няшчасьце, якому лепш было б не разважаць пра рысы мужчын. Яму лепш было б пасьля ўсіх сваіх тарапатаў адпачываць, прадумваць новыя строі, хадзіць у свой спэцыфічны “клюб па інтарэсах” (цяпер гэта легальна). Тым больш, што касьцюмэр ні слова ня можа зьвязаць на нашай мове (пражыўшы ўсё жыцьцё ў Менску). Хто ж зацікаўлены ў сьцьвярджэньні гэтага новага стэрэатыпа “гражданской доблести”?

Яшчэ КГБ СССР любіў карыстацца паслугамі садомскіх кадраў. Іх лёгка было прыціснуць і вывесьці на дарожку сексотства, бо садамія перасьледавалася савецкім заканадаўствам. Гэтыя кадры шмат натварылі зла грамадству і нармальным людзям. Як бачым, традыцыя засталася і ў нашую цёмную эпоху.

І што яму далі так “разоткровеннічаться”? Чаму рэдакцыя вынесла менавіта гэтую ягоную “сэнтэнцыю” у тытул сюжэта? Сутнасьць падзеі праглядаецца проста. На прасторах псіхалагічнай вайны супраць беларускага народа выкарыстоўваецца тое, што прапісана ў канторскіх падручніках і рэкамэндацыях. А менавіта — устаноўка “на аслабленьне волі да супраціву”. З розных бакоў, трыбунаў, рэпрадуктараў, падваротняў на беларусаў сыпецца: “Дурныя, талерантныя, даверлівыя, баязьлівыя, бульбашы, саўкі, ні на што ня здольныя, белорусского языка нет!..” Цікава, што часам гэта робіцца нават на грошы з Кангрэсу ЗША (які думае, што дапамагае змагарам за дэмакратыю). У выніку ад гэтых крыкаў нашыя людзі павінны апусьціць рукі і галовы ды даць зьнішчыць сябе, як авечкі.

Выкарыстоўваюць для гэтага шумавіньня розныя катэгорыі. Але галоўнай іх рысай ёсьць фальш і падвойнае дно душы. Хімэры ляпаюць перапончатымі крыламі на даху беларускага Храма...

Сяргей Камароўскі