НЯМЕЦКАЯ ПРЭМІЯ ЗА БЕЛАРУСАФОБСТВА

Пасьля доўгага і нуднага тэарэтызаваньня пра “высокія нобэлеўскія шансы Алексіевіч і Бяляцкага” усё, як вядома, скончылася пшыкам (дарэчы, агульначаканым). Немцы замітусіліся і апэратыўненька арганізавалі апэрацыю прыкрыцьця прынамсі (пакуль што) для адной са згаданых асобаў. У франкфурцкім касьцёле гудзеў арган, сабралася эліта Нямеччыны начале з старшынём Бундэстага Н. Ламбэртам. Яны пад апладысмэнты ўручылі мадам, “пропісанной в Беларусі” (як незабыўна сфармуляваў яе прыналежнасьць А. Дынька), чэк на 25 тысячаў эўра і грамату пра лаўрэацтва Прэміі міру Хаўруса нямецкага кнігагандлю. СМІ паведамляюць, што гэтыю прэмію раней атрымалі такія дзеячы, як Альбэрт Швэйцэр, Гэрман Гэсэ, Карл Яспэрс, Вацлаў Гавэл, Архан Памук. Цяпер у гэтым шэрагу будзе выгравіравана золатам і прозьвішча вышэйзгаданай мадам.

Немцам не ў першыню рабіць такія лаўрэацкія маніпуляцыі. У 2006 годзе яны забясьпечылі прэстыжовую Прэмію імя А. Сахарава гутапэрчывай пустышцы зь Беларусі, якая тады называлася “адзіным лідэрам беларускай апазыцыі”, — А. Мілінкевічу. Цяпер ніхто неяк і не ўспамінае гэты ганебны эпізод заходняга штукарства. Праз некаторы час яны будуць саромецца згадваць і пра “русскую пісательніцу із Мінска”.

На ганку франкфурцкага касьцёла сабралася некалькі абывацеляў, якіх не пусьцілі ў інтэр'ер. Яны з цікаўнасьцю слухалі імправізаванае сола мясцовага фальксдойча родам з паволжскіх немцаў. Дзядзька тузаў мяхі баяна і сьпяваў вечаровы гімн: “А мне ордена не надо,/ Я согласен на медаль...”

Янка Базыль