РАСЕЯ — МУСУЛЬМАНСКАЯ КРАІНА

23 кастрычніка латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея можа стаць мусульманскай краінай”. Вось гэты артыкул:

Па Расеі коціцца хваля нацыяналізма і ксэнафобіі. Яна пачалася два тыдні таму, калі ў Бірулёўскім раёне Масквы некалькі тысячаў этнічных расейцаў, пратэстуючы супраць забойства мясцовага мужчыны мусульманскім гасьцявым рабочым, спрабавалі ўварвацца на склад гародніны, дзе працавалі сотні прыезжых з краін Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Антыісламскія настроі ўзмацніў тэракт супраць пасажыраў аўтобуса, што адбыўся ў панядзелак ў Валгаградзе на поўдні краіны. У ім абвінавачваюць самагубцу з паўночнакаўказкай рэспублікі Дагэстан, якая падарвала сябе. У адказ на гэта ў аўторак невядомыя нападнікі беспасьпяхова спрабавалі спаліць мусульманскі малельны дом у Валгаградзе.

Расьце незадаволенасьць шматлікіх мусульманскіх меншасьцяў Расеі, бо яны лічаць, што ў цяперашняй сытуацыі ёсьць значная віна палітычнай улады. У свой час дасьледчыкі папярэджвалі, што ў Расеі пачынаецца дэмаграфічная рэвалюцыя, у выніку якой у бліжэйшыя гады значна павялічыцца мусульманскі ўплыў у дзяржаве.

Дэмаграфічныя тэндэнцыі, што назіраюцца ў Расеі, не радуюць этнічных расейцаў, бальшыня зь якіх хрысьціяне. У расейскіх сем'ях вельмі нізкія паказчыкі нараджальнасьці дзяцей і высокія сьмяротнасьці. Хрысьціянскія жанчыны ў Расеі за жыцьцё нараджаюць ў сярэднім 1,4 дзіця. У сталіцы Маскве гэты паказчык яшчэ ніжэйшы — 1,1 дзіця.

Адваротная тэндэнцыя назіраецца ў мусульманскіх сем'ях Расеі. У сярэднім мусульманка выпускае ў сьвет 2,3 дзіця. У татарак, што жывуць у Маскве, зазвычай па шэсьць дзяцей, а ў чачэнак і інгушак нават па дзесяць.

У цэлым у Расеі жывуць 21-23 мільёны мусульманаў, што каля 16% з 142,9 мільёнаў жыхароў краіны. Абсалютная бальшыня зь іх нарадзіліся ў Расеі, але каля чатырох мільёнаў мусульманаў прыехалі з іншых былых рэспублік Савецкага Саюза. Ня лічачы вялікі горад Турцыі Стамбул, у Маскве цяпер пражывае больш мусульманаў, чым у любым іншым эўрапейскім горадзе — 2,5 мільёны.

З прычыны сьмяротнасьці і эміграцыі ў Расеі імкліва памяншаецца колькасьць насельніцтва. Штогод Расея губляе да 700 тысячаў чалавек. Імклівей за ўсё памяншаецца папуляцыя хрысьціянаў, якая штогод падае на 0,6%. Наадварот, колькасьць мусульманаў у Расеі штогод расьце на такую ж частку.

“На прыканцы дзесяцігоддзя адзін з пяці жыхароў Расеі будзе мусульманінам, а ў сярэдзіне стагоддзя іх будзе палова з насельніцтва краіны”. — напісаў дасьледчык Расеі Ілан Бэрман з American Foreign Policy Council (сядзіба ў Вашынгтоне) у публікацыі ў газэце “The New York Post”.

Улдыс Тэзбэрыс

Пераклаў з латышскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.diena.lv/pasaule/krievija-var-klut-par-musulmanu-valsti-14029914

Вось і дажыліся “дорогіе москвічі”. Маскву ўжо спакойна і на поўным навуковым сур'ёзе параўноўваюць з Стамбулам. Напісана ўсё статыстычна гладка і праўдзіва. Толькі зазвычай аўтары забываюцца згадаць некаторыя “дэталі” дэмаграфічнай рэвалюцыі ў РФ.

Першая “дэталь”. Расея не класічна роўная монанацыянальная краіна, а стракатая імпэрыя. І нават тыя тэрыторыі, што традыцыйна лічацца этнічна расейскімі, паказваюць рэзкі рост мусульманскага элемэнта. Напрыклад, імамы ў Яраслаўскай вобласьці даволі даўно ўжо заявілі журналістам, што да 2020 года бальшыня насельніцтва вобласьці будуць іхнымі прыхажанамі.

Другая “дэталь”. Расея — вельмі роўная ў сацыяльным сэнсе краіна. Бальшыня расейцаў вядзе асацыяльны вобраз жыцьця, сьпіваецца, не працуе і ня здольнае працаваць, не дбае пра сваіх дзяцей. Расейскія сем'і распадаюцца, гінуць. Расея — краіна мільёнаў сірат і разьбітых сем'яў. У той жа час у бальшыні мусульманскіх этнасаў РФ няма паняцьця “дзіцячы дом”. Сірат забіраюць у сем'і і гадуюць, як сваіх дзяцей. Мужчыны як правіла працуюць і дбаюць пра дзяцей. П'янства, наркаманія, прастытуцыя (распаўсюджаныя сярод расеяк) практычна не існуюць у жанчын мусульманскіх этнасаў. У Татарстане расейскія жанчыны лічаць за шчасьце выйсьці за муж за татарына (ня будзе біць, будзе дбаць пра сям'ю і дзяцей).

І ўрэшце трэцяя “дэталь”. Хрысьціянамі расейцаў можна назваць толькі чыста намінальна. Таму што РПЦ — толькі намінальна зьяўляецца рэлігійнай установай. І гэта даўно зразумелі мільёны расейцаў, якія адвярнуліся ад яе. Для іх РПЦ не зьяўляецца духоўным апірышчам. У іх няма духоўнага апірышча наогул. Ну, не пуцінізм жа або гэбізм будуць такім апірышчам. Імпэрскі шавінізм, як вядома, ня здольны быць апірышчам.

У Расеі няма шансаў. Гэта ім пакараньне за зьдзек над народамі.

Павел Гулевіч