ЛЕНІН — СЫМВАЛ БАЛЬШАВІЦКАГА ТЭРОРА — УПАЎ

Дарагія сябры!

Толькі што мы атрымалі інфармацыю, што ў Кіеве ўпаў галоўны помнік аднаго з найвялікшых злачынцаў ХХ стагоддзя — Леніна. З гэтай нагоды мы сардэчна віншуем Вас і выказваем шчырае прызнаньне. Пасьля 22 гадоў незалежнасьці ўкраінцы скінулі з п'едэстала сымвал паняволеньня Ўкраіны. Пяройдзена сымвалічная мяжа паміж мэнтальнасьцю ўсходняга маскаля — homosovieticusa і адкрытым, эўрапейскім мысьленьнем. У 1989 годзе, таксама ў сьнежні абрынуўся помнік бальшавіцкаму крывасмоку ў раёне Кракава — Новай Гуце. Тады ўкраінскія апазыцыянэры і студэнты падзячылі нас за гэтую ініцыятыву.

На жаль, на зямлі Ўкраіны засталося шмат сымвалаў ад камуністычнага рэжыму, якія трэба ліквідаваць раз і назаўжды. Мы спадзяемся, што вы дасьцё рады зь імі — першы крок Вы зрабілі сёньня, 8 сьнежня 2013 г.

Калі гэта магчыма, то мы просім перадаць нам малы кавалак ад разьбітага помніка для музэя, прысьвечанага Польскай незалежніцкай апазыцыі.

Няхай жыве Вольная Ўкраіна!

8 сьнежня 2013 г.

Ядзьвіга Хмялёўска — дзеяч антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР, сустаршыня Аўтаномнага Ўсходняга Аддзяленьня “Змагарнай Салідарнасьці”. Польшча.

Пётр Хлябовіч — дзеяч антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР, сустаршыня Аўтаномнага Ўсходняга Аддзяленьня “Змагарнай Салідарнасьці”. Польшча.

Караль Гвазьдзевіч — дзеяч антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР, супрацоўнік Аўтаномнага Ўсходняга Аддзяленьня “Змагарнай Салідарнасьці”. Польшча.

Казімеж Кубрак — дзеяч “Салідарнасьці”, антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР. Удзельнік зносу помніка Леніну ў Новай Гуце (10 сьнежня 1989 г.). Польшча.

Пераклад з польскай.