ЮРЫ СЫРОЦЮК: “ПАВАЛІЛІ ЛЕНІНА — ГЭТА КАНЕЦ САВЕЦКАЙ АКУПАЦЫІ І ПАЧАТАК КАНЧАТКОВАЙ ДЭКАЛАНІЗАЦЫІ ЎКРАІНЫ”

“Тое, што ў цэнтры сталіцы павалілі боўдзілу Леніна, ёсьць надзвычайным гістарычным актам. Гэта — канец савецкай акупацыі і пачатак канчатковай дэкаланізацыі Ўкраіны. Гэта шлях, якім прайшлі ўсе ўсходнеэўрапейскія краіны і заходняя Ўкраіна на пачатку 90-х гадоў. Без вызваленьня ад каланіяльнага ярма немагчыма будаваць разьвітую прававую дзяржаву”. Так 8 сьнежня 2013 года пракамэтаваў тое, што ў цэнтры Кіева была паваленая камянюка Леніна, народны дэпутат Украіны ад УА “Свобода” Юры Сырацюк.

Свабодавец заявіў, што балван Леніна ў цэнтры сталіцы незалежнай эўрапейскай дзяржавы — зусім не помнік, а сымвал прыніжэньня ўкраінцаў.

“Гэта сымвал істоты, якая арганізавала генацыд і галадаморы. Чын людзей, якія павалілі Леніна, сьведчыць, што грамадзтва ўжо вырасла і пасталела. Украінскі народ канчаткова гатовы разьвітацца з парэшткамі савецкай акупацыі. Тое, што павалілі Леніна, — гэта глыбока сымвалічнае разьвітаньне з таталітарнай мінуўшчынай.

Але акрамя гэтага, учынак людзей, якія цяпер скінулі ганебны сымвал, азначае: у хуткім часе настане канец “данецкім”, бо ўлада, якая кіруе Ўкраінай, базуецца на савецкай спадчыне: на “велікай атечэственнай вайне”, калі людзей вялі на бойню, як быдла; на галадаморах, калі людзей нішчылі голадам; на масавых рэпрэсіях. Зараз рэжым Януковіча намагаўся ўсё гэта аднавіць — і Ленін быў адным сымвалаў іхняга панаваньня ў Кіеве! Цяпер гэты сымвал упаў, і гэта — пачатак падзеньня дзеючай улады. Гэты ўчынак украінцаў — вельмі станоўчыя падзеі, яны сьведчаць, што грамадзтва больш ня хоча савецкай акупацыі.

Было прымансі дзіўна і адначасова брыдка бачыць, як у 80-я ўгодкі Галадамора ў цэнтры нашай сталіцы стаіць Ленін. Таму тое, што яго павалілі, — гэта аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці і ўсьведамленьне грамадзствам таго, што колькі б мы ні налівалі ў старыя савецкія мяхі маладога віна — заўсёды вынікам будзе “кучмізм”, “юшчанкізм” ці нешта падобнае, а зараз самая страшная форма — гэткі сабе “януковічызм-сталінізм”.

Нацыя сказала — мы так больш жыць ня будзем! Як некалі казакі нішчылі памежныя слупы, якімі свае межы пазначала Расейская імпэрыя — так зараз грамадзяне паказалі, што для таго, каб будаваць новую краіну, трэба парваць з старым мінулым, бо толькі так можна гарантаваць, што не паўторыцца акупацыя! Гэта значыць, што на такім грунце ўжо можна будаваць будучыню”, — заявіў Юры Сырацюк.

Прэс-служба Усеўкраінскага аб'яднаньня “Свобода”

Пераклад з украінскай.

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045265/