АЛЕГ ЦЯГНІБОК: УКРАІНЦЫ ВЫЙШЛІ НА МАЙДАН, КАБ СТАЦЬ ГАСПАДАРАМІ НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ.

Украінская грамада пратэстуе, бо мы ведаем, за што йдзем, — за свае правы, за сваю волю, за справядлівасьць. Мы — вялікая нацыя, якая заслугоўвае быць гаспадаром на сваёй зямлі. Пра гэта заявіў лідэр УА “Свобода” Алег Цягнібок падчас выступу на Майдане Незалежнасьці ўвечары 15 сьнежня 2013 года.

Алег Цягнібок паведаміў, што заўтра апазыцыя запатрабуе ад Генэральнага пракурора неадкладна спыніць палітычныя рэпрэсіі, адпусьціць усіх палітвязьняў і закрыць крымінальныя справы. Старшыня нацыяналістаў таксама заявіў, што ўсе тыя, хто аддаваў загады разганяць Майдан, павінны быць пакараныя.

Лідэр УА “Свобода” нагадаў пра маючую адбыцца паездку Януковіча ў Маскву. “Наша задача вядомая — мы сваёй барацьбой павінны паведаміць усяму сьвету: ніякіх мытных зьвязаў, ніякіх дамоваў з Масквой. Без дазволу грамады нічога ня можа быць падпісана. Ніякага вяртаньня ў крывавае бальшавіцкае мінулае.

Януковіч хоча падпісаць дамову з Масквой. Але мы павінны ўсе разам сваёй энэргіяй, сваім патрыятызмам ня даць яму гэта зрабіць. Менавіта ў гэтым — сутнасьць нашых акцый пратэста.

Вельмі важная сёньняшняя ноч. Надзвычай важнай будзе ноч з панядзелка на аўторак. Дык вось Пуцін прымае Януковіча не як цара-гасудара Ўкраіны. Янукевіч едзе туды як той, што прайграў. Ён абяцаў Пуціну, што да моманту візыта ня будзе ва Ўкраіне ніякага Майдана, ніякіх пратэстаў, а ў нас з кожным днём людзей на Майдане большае. Украінская грамада пратэстуе, бо мы ведаем, за што йдзем, — мы йдзем за свае правы, за сваю волю, за справядлівасьць.

Мы, спадарства, — адзіныя, згуртаваныя. Мы — вялікая ўкраінская нацыя. Мы — нацыя, якая заслугоўвае жыць у нармальнай цывілізаванай дэмакратычнай эўрапейскай дзяржаве. Калі ўкраінец будзе гаспадаром на сваёй зямлі, калі ўкраінец будзе ганарыцца тым, што гэта — наша зямля, вось тады мы будзем мець эўрапейскую пасьпяховую будучыню”, — заявіў Алег Цягнібок.

Прэс-служба Ўсеўкраінскага аб'яднаньня “Свобода”

15 сьнежня 2013 г.

Пераклад з украінскай

Крыніца: http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/045570/