СЛАВА ХРЫСТУ!

Дарагія землякі-беларусы, спадарыні і спадары. Віншую ўсіх з надышоўшымі і надыходзячымі сьвятамі Нараджэньня Хрыстовага. Няхай стане яно для Вас шчасным і радасным і прынясе добрыя надзеі ў Вашым асабістым жыцьці і ў лёсе нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі. Шануйма запаветы Хрыстовыя і нашу любую краіну Беларусь. Лепшай няма на сьвеце. Шануйма нашую вялікую прыўкрасную Беларускую мову, наш сьвяты нацыянальны Сьцяг і гэрб Пагоню, нашу гісторыю і культуру, нашых бацькоў і дзяцей, наш разумны працавіты народ. Ў гэтым ёсьць наша сіла і вера, і народная будучыня.

Наша слаўнае мінулае дыхае нам у патыліцу і сьведчыць, што ёсьць мы вялікі хрысьціянскі народ, які перажывае пакуты і выпрабаваньні, але шчасьце наперадзе. Як станем змагацца — пераможам. Слава Ісусу Хрысту! На векі вякоў слава.

25 сьнежня 2013 г.

Зянон Пазьняк