НЕ ВЯРНУЛІСЯ ДА СВАІХ СЕМ'ЯЎ З ІМПЭРЫІ ЗЛА

Над халоднымі хвалямі і ледавікамі Антарктыды ў Вігілію Нараджэньня Хрыста гучалі хрысьціянскія нарвэжскія сьпевы і малітвы. Больш за сто нарвэжцаў — былыя кітабойцы, іхныя сямейнікі, сьвятары і проста нераўнадушныя грамадзяне — праплылі тысячы кілёмэтраў, каб памянуць сваіх блізкіх і суайчыньнікаў. За сто гадоў паляваньня за кітамі ля берагоў Антарктыды загінула амаль 500 нарвэжскіх кітабоеў. Карабель пад гістарычным назовам “Fram” (“Уперад” — так называўся карабель знакамітага дрэйфа ў паўночных морах Фрыцьёфа Нансэна) заплыў далёка ад родных берагоў дзеля вечнай памяці.

Сьвятары адслужылі на палубе памінальную багаслужбу і апусьцілі ў халодныя хвалі вянок у фарбах нацыянальна-дзяржаўнага сьцяга Нарвэгіі. У міжнародных водах Антарктыды гэты дзень сапраўды быў Днём Нарвэгіі.

Чужынская акупацыя сьцірае беларускую народную памяць. У акупантаў кошт чалавечага жыцьця па-азіяцку вельмі нізкі, можна сказаць, ніякі. Беларусы павінны супрацьпаставіцца гэтаму варварству.

Напрыклад, тысячы беларусаў былі забіты ў апошнія дзесяцігоддзі на рабскай працы ў Расеі. Практычна, гэта ёсьць статыстыка вайны, настольі вялікімі ёсьць нашы нацыянальныя страты. Беларускія сьвятары і хрысьціянскае грамадзтва павінны былі б ушанаваць памяць нашых ахвяраў і зрабіць традыцыю памінаньня беларускіх работнікаў, што не вярнуліся да сваіх сем'яў з Імпэрыі Зла.

Сымон Рудзік