З НОВЫМ ГОДАМ!

Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую ўсіх з надыходзячым 2014 Новым годам. Няхай ён будзе лепшым за мінулы! Няхай стане годам вольнай Беларусі і ўдыхне мужнасьць і сілы ў наш вялікі народ. Прыйдзе час і ўсё зрушыцца, павее сьвежы вецер, уздымуцца нашы сьцягі, загучаць песьні. Набліжайма гэты жаданы, сьветлы, доўгачаканы час.

Шчасьця ў Новым годзе!

Зянон Пазьняк