КІТАЙЦЫ РЫХТУЮЦЦА ДА СКАЧКА. НАД НАШАЙ КРАІНАЙ І НАЦЫЯЙ НАВІСЛА СЬМЯРОТНАЯ ПАГРОЗА

28 сьнежня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Кітай зьмякчае палітыку аднаго дзіця”. Вось гэты артыкул:

Рэформа была ў пятніцу адобрана пастаянным камітэтам Народнага сходу. У выніку сужэнская пара можа беспакарана мець двух дзяцей, калі адзін з бацькоў зьяўляецца адзіным дзіцем у сям'і.

Дагэтуль дзейнічала правіла, што толькі тая пара мела дазвол на двух дзяцей, у якой абодва бацькі былі адзінымі дзецьмі ў сям'і. Таксама сяляне, у якіх першай нарадзілася дачка, атрымалі дазвол завесьці яшчэ адно дзіця.

Дзейнічала строгая сямейная палітыка, уведзеная каля 1980 г., якая дазваляла сужэнскай пары мець толькі адно дзіця. Зьмена зьяўляецца самым значным зьмякчэньнем сямейнай палітыкі за 30 гадоў.

Вымушаныя аборты

Гэтая палітыка была ўведзена для таго, каб абмежаваць выбуховы прырост насельніцтва краіны, але прывяла таксама да многіх вымушаных абортаў і цяжкіх штрафаў для сямей, якія парушылі забарону мець больш дзяцей.

Гэтую палітыку крытыкавалі таксама за тое, што яна ўдарыла па старых людзях, якія часта залежаць ад дапамогі дзяцей. Быў нанесены таксама ўдар па эканамічнаму росту, бо было ўсё менш работнікаў.

Кітайскія жанчыны маюць цяпер у сярэднім ад 1,4 да 1,6 дзяцей.

Зьмены былі прынятыя кіраўніцтвам кітайскай камуністычнай партыі ў лістападзе і былі ў пятніцу фармальна прынятыя пастаянным камітэтам Народнага схода, які ёсьць вышэйшым ворганам нацыянальнага сходу.

Ліквідавалі працоўныя лягеры

У дадатак да зьмякчэньня сямейнай палітыкі кіраўніцтва краіны вырашыла ліквідаваць сістэму працоўных лягероў, куды людзей пасылалі без выраку суда.

Лягеры шырока выкарыстоўваліся для здушэньня дысыдэнтаў і актывістаў правоў чалавека. Паводле агенцыі навінаў Сінхуа, тыя, што знаходзіліся там дзеля “перавыхаваньня”, цяпер вызваленыя.

Але паводле CNN, многія арганізацыі па правах чалавека баяцца, што гэта ёсьць толькі касмэтычныя зьмены, а лагеры заменены на такзваныя “законныя” лагеры перавыхаваньня, г. зн. усяго толькі пераназваныя лагерамі па лячэньню ад алкагалізма.

Сьцінэ Барстад

Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Kina-myker-opp-ettbarnspolitikken-7418845.html#.Ur_OWCFr18M

Цікава атрымліваецца. На працягу трох дзесяцігоддзяў кітайскае кіраўніцтва баялася дэмаграфічнага выбуху, а месца і рэсурсаў не хапала на ўсіх кітайцаў. Цяпер раптам аказалася, што яны ўжо не баяцца і ўсяго на ўсіх хапае. Што ж адбылося, можа тэрыторыі з рэсурсамі ў Кітая стала значна больш?

Мяркуем, што менавіта так. Над новымі абшарамі пакуль што не лунае чырвоны кітайскі сьцяг і кітайшчына пакуль што не зьяўляецца дзяржаўнай мовай. Але расейская Сібір ужо даўно зьяўляецца прасторай, дзе разгортваецца магутная экспансія кітайскага этнасу. Экспансію ў Сібіры ніхто не кантралюе і ніхто статыстыкай не займаецца (акрэм пекінскіх партбонзаў). Кітайцам ёсьць цяпер дастаткова месца для распаўсюду і жыцьця. Падобна, што ў Сібіры гэта ўжо неабарачальны працэс. Шматмільённы авангард захапіў ужо там вялікія плацдармы. На чарзе наша Беларусь, дзе рэжым абвясьціў вядомую праграму кітаізацыі. З кожным месяцам кітайцаў у нашай краіне становіцца ўсё больш. Пераход колькасьці ў якасьць — гэта толькі пытаньне часу. Уйгуры і тыбэтцы падзеляцца досьведам, на які год кітайскай экспансіі карэнным народам пачынала бракаваць зямлі і рэсурсаў на роднай зямлі і калі ў іх афіцыйна адбіралі права на родную зямлю.

Усе СМІ сьвету паведамляюць пра дэмаграфічную і лягерную рэформы ў Кітаі. А пра галоўны чыньнік гэтага працэсу чамусьці не згадвае ніхто. Чаму людзей мільёнамі садзілі ў лягеры, а цяпер раптам абвясьцілі, што лягеры адмяняюцца? Мы памятаем, што нават тав. Сталін сьмяротнае пакараньне адмяняў быў. Што да Кітая, то праваабарончыя арганізацыі забываюцца, што ў кітайскіх лягерох сядзелі ня толькі палітычныя вязьні, але і крымінальныя таксама (гэта любімая забава кожнага таталітарызма — вязьніць разам палітычных і крымінальных, робячы жыцьцё першых асабліва невыносным).

Назіраньні за кантынгэнтам, які прыбывае ў Беларусь, даюць выснову, што высылка многіх кітайцаў у нашу краіну ёсьць нечым на кшталт “сухой гільяціны” у напалеёнаўскай Францыі (калі асуджаных высылалі за акіян у Каену). Цяпер, пасьля ліквідацыі лягероў мы ўбачым гэтую зэкаўскую публіку ў вялікіх колькасьцях у нашых гарадах і вёсках.

Адкрываецца скрыня Пандоры. Яна з чырвонага дрэва і з залатымі ўзорамі ў кшталтах драконаў. Колькасна вялікі азіяцкі этнас, вядомы сваёй гістарычнай здольнасьцю вытаптваць на сваім шляху і пераварваць у сваіх нэтрах усё што заўгодна, распачынае свой чарговы скачок. Над нашай краінай і нацыяй навісла сьмяротная пагроза.

Сяргей Камароўскі