МАСКОЎСКІ ПРАЕКТ НОВЫХ ЯНЫЧАРСКІХ ШКОЛ

21 студзеня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея будзе ўтвараць расейскія школы ў краінах Балтыі”. Вось фрагмэнт гэтага артыкула:

Расея плануе ў бліжэйшы час адкрыць ў замежжы расейскія школы, сярод іншага ў краінах Балтыі, — заявіў у аўторак міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.

“Мы на ўрадавым узроўні зацьвердзілі і ў бліжэйшы час распачынаем праект пад назовам “Расейская школа замяжой”. Мы будзем імкнуцца дамовіцца ня толькі з краінамі Балтыі, але й з іншымі нашымі суседзямі, краінамі, дзе жывуць нашы суайчыньнікі, каб там за наш кошт былі ўтвораны расейскія школы”, сказаў Лаўроў.

Ён падкрэсьліў, што ў гэтых школах навучаньне будзе весьціся паводле стандартаў Расеі.

“Нам бы хацелася, каб гэта адбылося хутчэй, але ня ўсё залежыць ад Міністэрства замежных справаў”, сказаў Лаўроў.

Камэнтуючы гэтыя выказваньні Лаўрова, міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што такая задумка ня будзе мець падтрымкі. Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Латвіі Карліс Элхэнбаўмс паінфармаваў агентуру LETA: “Я ня бачу такой неабходнасьці і выступаю супраць таго, каб у Латвіі былі адчынены школы, якія працавалі б у адпаведнасьці з навучальнымі праграмамі Расеі”. (...)

LETA-INTERFAX

Пераклаў з латышскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.diena.lv/latvija/zinas/papildinats-19-25-krievija-veidos-krievu-skolas-baltijas-valstis-14040873