У ЛАТВІІ МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛАТВІЙСКАЯ ШКОЛА

21 студзеня расейская інтэрнэт-газэта Polit.ru апублікавала артыкул пад тытулам “Апошнюю расейскую школу ў Латвіі могуць зачыніць у 2018 годзе”. Вось гэты артыкул:

Латвійскія парлямантары падрыхтавалі праект поўнага пераводу агульнаадукацыйных школ на латышскую мову да першага верасьня 2018 года, што азначае паўсюднае расфармаваньне расейскіх школ на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе DELFI са спасылкай на праект дамовы аб узаемадзеяньні паміж партыямі кіруючай кааліцыі, які можа быць падпісаны ўжо 22 студзеня.

Паводле тэкста дакумэнта, да ўказанага тэрміну ўсе навучальныя ўстановы для нацменшасьцяў будуць абавязаныя праводзіць усе заняткі на дзяржаўнай мове, акрамя ўрокаў замежных моваў, а таксама прадметаў, што тычацца вывучэньня моваў і культур нацменшасьцяў.

Цяпер у Латвіі пражываюць некалькі сотняў тысячаў носьбітаў расейскай мовы, толькі ў Рызе на сёньня працуюць дзесяткі спэцыялізаваных расейскіх школ.

Раней паведамлялася, што ў лістападзе 2013 года міністэрства асьветы Малдавіі выступіла зь ініцыятывай выключыць расейскую мову з пераліку абавязкавых дысцыплін для вывучэньня ў школах.

21 студзеня 2014 г.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://polit.ru/news/2014/01/21/likvid/