ЖЫЛКОМПЛЕКСЫ ДЛЯ МАСКОЎСКІХ АСАДНІКАЎ

У Сеціве і на платах па ўсёй нашай сталіцы мельцяшыць карцінкамі і буйнымі літарамі рэклама новай забудовы Менска. Новыя жыльлёвыя супэркомплексы маюць “рамантычныя” назовы паводле прозьвішчаў расейскіх кампазітараў — “Чайковский” і “Рахманинов”. Дадаецца яшчэ рэклама з прозьвішчам італьянскага кампазітара — “Вівальди”. Мяркуем, што тут спрацавала “творчая фантазія” планіроўшчыкаў. Толькі фантазія, бо ўсе разумеюць, што італьянцы масава жыць у Менск не паедуць (цяпер у нас нават італьянскі турыст крайняя рэдкасьць). Затое маскоўскае асадніцтва з суседняй імпэрыі рыхтуецца да запаўненьня сабой нашай сталіцы: “а что, чисто, тихо-спокойно и никакого национализма... все по-русски умеют разговаривать...”).

Кур'ёзна пачытаць рэкламу гэтых “чайкоўскіх-рахманінавых” у Сеціве. Цытуем:

Жилой комплекс уже получил название “Чайковский”. И это не случайность, а замечательная традиция нашей компании давать имена возводящимся домам. Ведь так же как и композитор воодушевленно записывает ноты на чистый лист бумаги, чтобы подарить миру волшебную мелодию, так и архитектор вкладывает всю душу в свое творение, увековечивая его с помощью различных строительных материалов.

На территории северной-восточной зоны Минска, вдоль долины ручья Слепянка, в районе Зеленый луг в скором времени вырастет новый жилой комплекс “Рахманинов”, и подобно музыкальному произведению, создаст свой оригинальный стиль в композиции живописного района.

Чужынцы маюць намер масава атабарыцца ў самых экалагічна спрыяльных і ландшафтна прыгожых раёнах нашай сталіцы. Можна не сумнявацца, што йдзецца пра апошнім часам шырока распаўсюджаную моду ў Расеі, якая назвываецца “заиметь своё логово на всякий случай в Белоруссии”. Але ня толькі. Выцісканьне сотняў тысячаў беларускіх работнікаў на рабскую працу ў Расею адбываецца паралельна з захопам нашай нацыянальнай маёмасьці і ключавых пасадаў у Беларусі расейскім мафійных капіталам. Трэба ўлічваць таксама імклівае пашырэньне ваеннай прысутнасьці расейскай ваеншчыны ў Беларусі. Усім ім “надо где-то жіть”. У навуцы такія працэсы называюцца сухімі словамі — “замена насельніцтва”.

Сымон Рудзік