“ГЕОГРАФИЯ ИХ ДЕЙСТВИЙ БУДЕТ ЛЮБОЙ...”

Прамінула колькі месяцаў, а гэта ўжо гісторыя. 28 красавіка 2013 г. расейскае тэлебачаньне ў праграме “Весті неделі” паказала сюжэт пра легалізацыю спэцаддзелаў расейскай арміі. Зразумела, што такія спэцаддзелы існуюць у гэтай арміі даўно і даўно займаюцца пералічанымі дзеяньнямі. Чамусьці цяпер начальства вырашыла паведаміць сьвету пра іх “утварэньне” (існаваньне). Асабліва цікава паслухаць пра спэцапэрацыі ў “сумежных дзяржавах”. Адна ёсьць складанасьць, згаданыя ў тэлесюжэце “васі, петі, міші...” маюць надта ж разанскі пранонс. Калі іх прыхопяць, напрыклад, украінцы на сваёй зямлі, то адразу разьбяруцца, з кім маюць справу. Дарэчы, аўтары тэлесюжэта чамусьці не згадалі адну важную дэталь. Такія спэцработнікі паводле міжнароднага права знаходзяцца па-за законам і зь імі абыходзяцца адпаведна законаў на тэрыторыі згаданых дзяржаваў.

Павел Гулевіч