ПЛАН ПАДРЫХТОЎКІ ДА ВАЙНЫ З РАСЕЯЙ

Україна павінна быць гатовай перайсьці ў актыўную фазу супраціву расейскім акупантам, у прыватнасьці, зьнішчыць трубу, па якой Расея пераганяе на Захад нафту і газ. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў лідэр “Правага сэктару” Дмытро Яраш.

“Сёньняшнія дзеяньні крамлёўскага рэжыму паказваюць, што Ота фон Бісмарк (першы канцлер — з 21 сакавіка 1871 года па 20 сакавіка 1890 года — Германскай імпэрыі — Gordonua.com) меў рацыю, кажучы: “Дамовы з Расеяй ня вартыя й паперы, на якой яны напісаныя”. Таму мы павінны быць гатовымі перайсьці ў актыўную фазу супраціву акупантам. Мы памятаем, што Расея зарабляе грошы, пераганяючы нафту і газ праз нашую трубу. Таму мы зьнішчым гэтую трубу, пазбавіўшы ворага гэтай крыніцы фінансаваньня”, — заявіў Яраш.

Лідэр “Правага сэктару” перакананы, што Крэмль не абмяжуецца Крымам, а ўварвецца на ўсю тэрыторыю Украіны.

“Мы павінны быць гатовымі да таго, што расейскія ўлады не спатоляць свае імпэрскія амбіцыі і распаляць вайну за далучэньне новых тэрыторый. Крымская паўвыспа — прывабны кавалак, але надта малы, каб спатоліць апэтыт імпэрыі. Маскве патрэбная ўся Україна. 100 гадоў таму распачалася Першая сусьветная вайна за перадзел сьвету. Зараз намаганьнямі Пуціна сьвет стаіць на парозе Трэцяй сусьветнай вайны, якая перакроіць карту сьвету або наогул падвядзе сьвет да пагібелі”, — падкрэсьлівае Яраш.

Кіраўнік радыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі заклікаў украінскі ўрад неадкладна распачаць падрыхтоўку да інвазіі РФ на тэрыторыю Украіны. Яраш запрапанаваў 11 пунктаў, зь якіх варта распачаць падрыхтоўку, а менавіта:

1. Сфармаваць стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага;
2. Падрыхтаваць штаб войскаў да пачатку актыўных дзеяньняў у абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Украіны;
3. У выпадку пачатка агрэсіі абвясьціць акупантам Айчынную вайну;
4. Распачаць усеагульную мабілізацыю насельніцтва, сфармаваць узброеныя баявыя атрады;
5. Забясьпечыць пастаўкі зброі з краін-членаў НАТО;
6. Падрыхтаваць да зьнішчэньня зброю, транспартныя сродкі і аб'екты Ваенна-марскіх сілаў Украіны, якія могуць патрапіць у рукі калабарацыяністаў і акупантаў;
7. Вывезьці ў глыбіню краіны запасы ўзбраеньня са складоў, разьмешчаных на тэрыторыях, якія могуць быць захопленыя ворагам;
8. Утварыць батальён тэрытарыяльнай абароны;
9. Сфармаваць дывэрсійныя групы з афіцэраў і прапаршчыкаў, вайсковаслужбоўцаў-рэзэрвістаў спэцназу;
10. Распрацаваць план магчымых шляхоў перамяшчэньня мэханізаваных калёнаў расейскіх войскаў, падрыхтавацца да нанясеньня па іх кропкавых удараў;
11. Сфармаваць партызанска-дывэрсійныя групы, якія ў выпадку пачатку акупацыі будуць дзейнічаць на тэрыторыі праціўніка.

16.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/YArosh-sostavil-plan-podgotovki-k-voyne-s-Rossiey-14112.html