АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (15–16.04.2014)

Зразумелі небясьпеку

15 красавіка 2014 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея хоча бараніць сваіх грамадзянаў? Настаў час уступаць у НАТО, сказаў фінскі прэм'ер”. Газэта цытуе выступ прэм'ера Фінляндыі Іркі Катайнэна. Ён згадаў таксама пра такое ж жаданьне з боку Швэцыі.

Наш камэнтар: Дэмакратычныя краіны адразу адчулі сьмяротную небясьпеку для себе. Ніхто ня хоча “русскіх освободітелей”.

Алесь Хадасевіч


Маскоўская гёбельсаўшчына

15 красавіка 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведамілі: “Сьцьверджаньні расейскай меншасьці з усходняй Украіны аб тым, што яна зьяўляецца мішэньню нападаў, не базуюцца на праўдзе. Пра гэта заяўлена ў паведамленьні камітэта ААН па правах чалавека, якое сёньня абнародвалі ў Жэнэве. Менавіта апасеньнямі за сваіх расейскіх суайчыньнікаў Масква абгрунтоўвае сваё умяшаньне ў разьвіцьцё падзеяў на Украіне”.

Наш камэнтар: Крамлёўская хлусьня ўразіла мільёны людзей. Цяпер яны ведаюць, што такое маскоўская гэбельсаўшчына.

Юрка Марозаў


Рускі выцьвярэзьнік

16 красавіка 2014 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” цытавала гісторыкаў і палітыкаў наконт Пуціна і ягоных паводзінаў. Амэрыканскі прафэсар гісторыі Марк Д. Стэйнбэрг напісаў: “Памыляюцца заходнія камэнтатары, калі яны прадстаўляюць Пуціна як ашалелага ад улады і псіхапатычнага, падобна Адольфу Гітлеру”. Пітэр Бэкэр з газэты “Washington Posts”: “15 гадоў амэрыканскія прэзыдэнты спрабавалі зразумець яго і адно за кожным разам іхныя разьлікі былі памылковымі”.

Наш камэнтар: Усе заўважылі ацьверазьвеньне многіх заходніх людзей, адказных за аналітыку і палітыку. Вось які выцьвярэзьнік наладзілі “новыя рускія дэмакраты”!

Алесь Хадасевіч


Рускія дыверсанты ў Данецку

16 красавіка 2014 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” нагадвае, што Данецк — гэта горад з мільёнам насельнікаў. Перад будынкам абладміністрацыі стаяць барыкады. На іх і ў самым будынку некалькі дзесяткаў людзей. Абвешчана “Данецкая рэспубліка”. Некаторыя жыхары пытаюцца: “Хто гэта такія? Што гэта за рэспубліка?” Горад жыве сваімі штодзённымі справамі.

Наш камэнтар: Сапраўды, у мільённым горадзе няма масавага народнага рушаньня супраць Украіны і за Расею. Такога няма нідзе па ўсёй Украіне. Дзейнічаюць маскоўскія дыверсанты ГРУ і арганізаваныя Масквой шайкі гапаты пад кіраўніцтвам маскоўскіх спэцоў.

Юрка Марозаў


Правакацыя супраць Малдовы

16 красавіка 2014 г. летувіская газэта “Respublika” напісала, што Вярхоўны савет Прыднястроўя зьвярнуўся да Расеі з просьбай прызнаць яе незалежнай дзяржавай.

Наш камэнтар: Зразумела, што потым расейскія захопнікі гэтай акупаванай правінцыі Малдовы папросяць прыняць іхную “дзяржаву” у склад РФ. Экспансія гэбоўскай імпэрыі набірае тэмп.

Юрка Марозаў


Расейцы прагнуць забойстваў

16 красавіка 2014 г. латвійская газэта “Diena” працытавала паведамленьне Віталя Найды, аднаго з кіраўнікоў структураў контрвыведкі Украіны. Ён паведаміў, што расейскае кіраўніцтва аддало загад забіць 100-200 чалавек, каб даць нагоду для ўварваньня расейскай арміі.

Наш камэнтар: Адчуваецца, што памежныя з Расеяй постсавецкія краіны вельмі блізка ўспрымаюць гэтыя драматычныя паведамленьні з Украіны. Кожны прымервае падзеі на сябе. А беларускія патрыёты даўно, на працягу гадоў тлумачылі палітыкам і грамадзтвам гэтых краін, што нельга жыць ілюзіямі ні пра Расею, ні пра Эўразьвяз.

Алесь Хадасевіч