У Л Ё Т К І

Паважаныя сябры, зараз, калі пуцінскаягёбэльсаўшчына вядзе татальную інфармацыйна-прапагандысцкую вайну супрацьУкраіны, Беларусі і ўсяго сьвету, неабходна супраціўляцца расейскай хлусьніўсімі сродкамі і мэтадамі.

Пры адсутнасьці масавых беларускіх СМІ важкаезначэньне набывае папяровы інфармацыйны распаўсюд. Інфармацыя на папяровыхносьбітах больш сацыяльна мабільная і доўгатрывалая. Трэба выкарыстоўваць яе.Улёткі, якія разьмешчаныя ніжэй, можна раздрукаваць (хто разумее і можа) іадрасна распаўсюдзіць. Ня трэба думаць, што гэта дробная справа.Супраціўляйцеся. Жыве Беларусь!

..................................................................

РЫХТУЙМАСЯ

ДА БАРАЦЬБЫ З АКУПАНТАМ

Той сьвет, які існаваў да сакавіка 2014 года,да нападу Расеі на Украіну, той сьвет больш не існуе. Беларусы мусяцьрыхтавацца да вайны, ствараць групы па некалькі чалавек, назапашваць зброю,рыштунак і выбухоўку. Беларуская армія, кіруемая рускімі і прарускіміафіцэрамі, ня будзе абараняць Беларусь і беларускі народ. Але ў арміі шматжаўнераў-беларусаў, якія могуць завалодаць зброяй і выступіць у абаронуБеларусі, а з рускімі афіцэрамі абыйсьціся па законах ваеннага часу.

Дарэчы,акупацыйны рэжым, баючыся беларускага супраціўленьня, ужо наперад прымаепрэвентыўныя захады, каб пазбавіць людзей зброі. 24-га красавіка гэтага годаўзурпатар падпісаў Указ № 185 дзе прапанавана беларусам да 1-га ліпенязарэгістраваць “незаконна прыхаваную зброю”. Потым гэтую зброю (зрабіўшы характарыстычную экспэртызу),маўляў, вернуць уладальнікам.

Зразумела, што катэгарычна (!) нельгарэгістраваць і паказваць ім зброю. Нельга дурным чынам дабраахвотна падставіцьсябе пад рэпрэсіі. З пачаткам ваенных дзеяньняў ўсе, хто цяпер наіўна праз“экспэртызу” зарэгіструе сваю зброю ў рэжыма, будуць гэтым рэжымам арыштаваныя,альбо кінутыя ў турму (як Аўтуховіч), альбо забітыя. Зброя павінна застацца ўбеларусаў. Яна будзе гарантыяй бясьпекі і барацьбы.

17 траўня 2014г. Зянон Пазьняк

Аб антыімпэрыялістычнай

антыпуцінскай кааліцыі

Ад расейскагаімпэрыял-фашызма нельга абараніцца і потым мірна зь ім суіснаваць. Рускаяпадрыўная праца і пляны захопу ня спыняцца ніколі. Рана ці позна імпэрскаяагрэсія Расеі будзе паўторана ў шырокіх і пачварных маштабах. Расея ёсьцьпадпальшчыца дзьвух крывавых сусьветных войнаў і пагражае падпаліць трэцюю.Калі Эўропа хоча міру, рускі імпэрыялізм мусіць быць разбураны, імпэрыяліквідавана. Зразумела, што ні Амэрыка, ні Эўропа (з прычыны свайгофілісьцерства і прагматызму) ня будуць спрыяць дэзінтэграцыі агрэсіўнай штучнайі шматковай расейскай дзяржавы, пабудаванай на гвалце і нянавісьці. Уліквідацыі расейскай пагрозы народам павінны быць зацікаўлены самы гэтыязагрожаныя народы, перш за ўсё – Беларусь, Украіна, Польшча, Малдова, краіныКаўказу і Закаўказьзя, краіны Прыбалтыкі і ўсе постсавецкія дзяржавы СярэдняйАзіі.

Цяпер, каліідэалагічна сфармаваўся новы рускі імпэрскі фашызм і пачаў агрэсію супрацьУкраіны, ствараючы чарговую крыніцу напружанасьці ў сьвеце, паўстае пытаньне абарганізацыі блоку краінаў антырасейскай антыпуцінскай кааліцыі. Рэальна гэтатыя незалежныя краіны постсавецкай гісторыі, якія тут вышэй пералічаны. Убудучыні сюды могуць далучыцца Турцыя, краіны Цэнтральнай Эўропы плюсФінляндыя. Рускі імпэрскі фашызм мусіць быць ліквідаваны. Імпэрыялізм мусіцьбыць скончаны. Руская агрэсія павінна быць спынена.

Зразумела,што кааліцыя на ўзроўні ўрадаў пералічаных краінаў – гэта доўгі і праблемныпрацэс. Але пачынаць дзейнічаць можна ўжо сёньня на грунце грамадзка-палітычныхструктураў і асобаў з мэтай стварэньня Міжнароднага Кангрэсу арганізацыяўантыфашысцкай антырасейскай антыпуцінскай кааліцыі. Наколькі супрацоўніцтвастане рэальным на ўзроўні ўрадаў і дзяржаваў – пакажа будучыня.

17 траўня 2014 г. Зянон Пазьняк

Асаблівасьці становішча

У той час, каліЭўропа (найперш немцы) актыўна спрыялі здачы Беларусі пад Расею, зьнішчэньнюбеларускай нацыянальнай палітыкі, нацыянальна-дэмакратычнага руху і, фактычна,далі магчымасьць выкарміцца антыбеларускаму рэжыму Лукашэнкі, напад Масквы наУкраіну напалохаў заходняга палітычнага філісьцера. Эўропа адчула небясьпекусвайму камфортнаму існаваньню. Адзінай зброяй Эўропы (у ваенных дачыненьнях янаамаль што нуль) ёсьць эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Гэта станоўчы момантдля Украіны. (У Беларусі, напрыклад, дэмакратычны Захад, замест таго, кабпакараць санкцыямі Расею, імкнуўся пакараць рэжым у Менску і звязаныя зь імвытворчыя прадпрыемствы, б’ючы, фактычна, па працоўных людзях і мацуючыкантроль Масквы над Беларусяй).

Тымчасам Эўропа яшчэ не ўсьведамляе фашысцкай сутнасьці рускага гэбізму іфашызацыі рускага імпэрскага грамадзтва, якое атрымала на ўзбраеньне клясычнафашысцкую ідэалогію “русского мира”. Па гэтай канцэпцыі Расея можа ўжоарганізаваць маштабныя рускія закалоты з патрабаваньнем асаблівых свабодаў ўЛёндане, Бэрліне і іншых сталіцах Эўропы. Заходнікі не ўяўляюць, з кім маюцьсправу.

СлабасьцьУкраіны і Эўропы перад расейскай дыверсійнай вайной у тым, што няма міжнародныхзаконаў па супрацьдзеяньні гібрыднай вайне, якая хаваецца за сэпаратызм, замясцовыя групы насельніцтва, за права на самавызначэньне, права выбару, правыменшасьцяў і т. п. азначэньні, наплоджаныя дэмакратычнымі рэжымамі. Краіна, наякую напалі знутры, ня мае права (згодна недасканалага заканадаўства) ужываць войска,танкі, авіяцыю супраць такой закамуфляванай вайсковай агрэсіі, ня можа мецьперавагі перад добра падрыхтаванымі і ўзброенымі дыверсантамі. Што мы іназіраем у Данбасе.

Павінна быцьзаканадаўчая ініцыятыва ў міжнародным маштабе аб унутранай акупацыі і гібрыднайвайне, таксама аб лакальных атамных ударах (якія магчымыя і няма за гэтамэханізму адказнасьці і пакараньня). Усё мусіць быць кваліфікавана якзлачынства, вызначана адказнасьць, дзеяньні, санкцыі.

17 траўня 2014 г. Зянон Пазьняк

БЕЛАРУСКАЯ МОВА –

ЗБРОЯСВАБОДЫ

Для Эўропынацыянальная мова – гэта галоўны сродак культуры і камунікацыі. Для рускагаімпэрыялізму – гэта першы і галоўны сродак захопніцкай імпэрскай палітыкі.(Нюанс яшчэ ў тым, што інфантыльная Эўропа таго не разумее.) Вось сьвежыпрыклад. 11 траўня рускія дыверсанты ГРУ (з апорай на арганізаваную імі пятуюкалёну) правялі пад люфамі аўтаматаў фарсавы нібыта рэфэрэндум у Данецку. 12-гатраўня яны прынялі заяву аб “суверэнітэце” Данецка, дзе напісалі, што Данецкірэгіён заўсёды быў часткай “русскогомира”, “незалежна ад этнічнай прыналежнасьці жыхароў” (гэта значыць, штожыхары, і найперш ўкраінцы, гаварылі нарускай мове, -- З.П.) і таму“суверэнны” Данецк зьвяртаецца да Расейскай фэдэрацыі з просьбай абуваходжаньні ў склад РФ. Вось такая квазіпалітыка гібрыднай вайны.

Цікава,што да расейскага нападу на Украіну такія простыя рэчы, як агрэсіўная функцыярускай мовы ў рускай палітыцы, былі не зразумелыя для некаторых украінскіхінтэлігентаў. Яны, як і ў Беларусі, жылі яшчэ савецкай дэмагогіяй пра “дружбународаў”, што “дело не в языке” і т. п. Цяпер справа мяняецца. Людзірасплюшчваюць вочы. Нядаўна такі ўкраінскі музыкант ад сучаснай мас-культурыАлег Скрыпка ў выніку стрэсу ад нечаканай для яго вайны раптам стаў відушчым ісказаў літаральна наступнае: “Вайны можна б было пазьбегнуць. Калі б мы ўсеразам былі ўкраінцамі, ведалі б мову, уласную гісторыю, слухалі добрую музыку,хадзілі б на ўкраінскія канцэрты, чыталі б украінскія кнігі – немагчыма было бстварыць пятую калёну і абапірацца на рускамоўных людзей, каб зьнішчыць краінуі забіваць патрыётаў на вуліцах.

Трэбабыло стаць культурнымі людзьмі, якія ведаюць сваю мову і не прыкрываюць уласнуюляноту і непісьменнасьць фальшывай талерантнасьцю да мовы. Па сабе ведаю: мовавывучаецца за два месяцы.

Былаб Украіна ўкраінская, як Францыя французская ці як Чэхія чэшская, -- гэтыхпраблемаў бы не было.”

Горкаянавука Украіны падказвае нам, беларусам, што мы павінны рабіць,каб не дапусьціць агрэсіі Расеі, а ў выпадку агрэсіі -- каб перамагчы ворага іадстаяць незалежнасьць дзяржавы.

Першае -- трэбаўсьвядоміць, што беларуская мова ў гэтай вайне з Расеяй ёсьць зброяй нашайсвабоды і незалежнасьці. У мінулым годзе на сьвята Дзядоў у Курапатах ЮрыАдамавіч Беленькі, зьвяртаючыся да моладзі, выразна і лёзунгава сфармуляваўсутнасьць зьявы: «Моладзь, памятай: калі ты размаўляеш на расейскай, ты ў акупацыйнайарміі, якая страляе ў твой народ». Не страляйма ў сябе ў той час, калівораг страляе ў нас. Беларуская мова супроцьстаіць агрэсіўнай фашысцкайдактрыне “русского мира”, ёсьць закладам, які ліквідуе ўмовы рускай агрэсіі івайны.

Побачз мовай важнейшым стратэгічным чыньнікам нашай свабоды і незалежнасьці ёсьцьнаша гісторыя, найперш гісторыя Вялікага Княства Літоўскага – нашай старажытнайдзяржавы і нашага старажытнага народнага імя. Трэба ведаць свае нацыянальныягістарычныя карані. Трэба шанаваць сваю гістарычную культуру. Трэба ведацьгісторыю Беларусі.

17 траўня 2014г. Зянон Пазьняк

Расейскі імпэрыялізм –

вораг Беларусі

Расея, расейскіімпэрыялізм ёсьць галоўнай прычынай усіх нашых народных гістарычных беларускіхняшчасьцяў, вынішчэньняў, рабункаў, сьмерцяў і пакут. Расея ёсьць нашнатуральны, брутальны, сьмяртэльтны вораг, які не прызнае нашага існаваньня і ўпэрспэктыве бачыць нашу нацыянальную сьмерць. (Дарэчы, антыбеларускі рэжымзапрасіў у Менск на чэмпіянат па хакеі ў траўні гэтага года расейскіхгасьцей-заўзятараў. Расейцы прыехалі, як звычайна, панапіваліся да сьвінячагастану і крычалі “сьмерць Беларусі”.) З расейцамі нельга сябраваць, іх нікудынельга пускаць.

У выпадкуўваходжаньня рускіх са зброяй на нашу тэрыторыю нельга адносіцца да ворагацярпіма, лаяльна і абыякава, і тым больш – нельга не супраціўляцца (як украінцы ў Крыме). Ворагаў, што са зброяй на нашайзямлі, трэба забіваць без папярэджаньня ўсюды і заўсёды, любымі спосабамі. Зворагамі, што прышлі са зброяй, каб нас забіць, не дыскутуюць, не размаўляюць –іх зьнішчаюць. Неабходна разумець, што для нас, беларусаў, гэта айчынная вайна,якая пачалася з 1994 года.

Трэба зыходзіцьз таго, што акупацыйны рэжым здасьць Беларусь. Барацьбу з ворагам мусіць узяцьна свае плечы сам беларускі народ. Ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі будзе часткайагульнай барацьбы з акупантам.

17 траўня 2014 г. Зянон Пазьняк

ІНФАРМАЦЫЯ ПРАЎДЫ

І ПРАПАГАНДА ХЛУСЬНІ

Расейска-украінскаявайна – гэта таксама і нашая беларуская вайна з Расеяй. У нас з украінцаміадзін вечны вораг, што вісіць над нашай цывілізацыяй ужо скора 800 гадоў іпрынёс нямераныя няшчасьці нашым людзям. Гэты ворагам ад пачатку была Арда --пазьнейшая імпэрыялістычная Расея.

Вайнаабвастрыла важныя для нас вобласьці жыцьця, якія мы мусім абавязкова прымацьпад увагу і абавязкова вырашаць, што рабіць, чаго б гэта нам ні каштавала.Першае – гэта навочнае сьведчаньне небясьпечнасьці і эфэктыўнасьці інфармацыйнайвайны, заснаванай на прапагандзе і на вялікай хлусьні. Зразумелая прычына гэтайразбуральнай эфэктыўнасьці. Інфармацыя на вялікай хлусьні вылучаецца агрэсіяй іпа сваім узроўні накіравана на масы шэраговых людзей, на нізкую сьвядомасьць,для якой характэрнае ёсьць міфалагічнае ўспрыняцьце. У выніку адбываеццазамбаваньне масаў людзей. І чым больш неверагодная хлусьня, тым большэфэктыўнае замбаваньне. Крытычны розум адключаецца, і контрпрапаганда нядзейнічае, праўда не ўспрымаецца.

Акупаванаяпадрэжымная Беларусь цалкам знаходзіцца ў інфармацыйным полірасейска-фашыстоўскіх імпэрыялістычных сродкаў масавай інфармацыі (найперштэлебачаньня).

Тымчасам інфармацыя, заснаваная на праўдзе, даходзіць, як правіла, да людзей, якіязнаходзяцца на больш высокім аналітычным і крытычным узроўні сьвядомасьці.

Прыраспаўсюджаньні інфармацыі праўды таксама магчымыя шырокія вынікі ўспрыняцьця ўграмадзтве, але істотна тое, што тут адбываецца якасны адбор інфармацыйныхспажыўцоў, сярод якіх фармуецца, як правіла, дзейсная эліта грамадзтва.

Ёсьць сэнс інеабходнасьць насуперак расейскай гёбэльсаўскай інфармацыі хлусьнісупрацьпаставіць ёй контрінфармацыю праўды, легіёнам цемры і зла супроцьставіцьваяроў сьвятла і дабра. Перамога над хлусьнёй абавязкова будзе, бо па прыродесваёй праўда – гэта верх, ілжа – гэта дно. Нельга дапускаць, каб дно рабіласяверхам.

На сёньняшнідзень масавай беларускай контрінфармацыі мы амаль што ня маем. Наша інфармацыякропкавая і лакальная. Арганізацыя антырасейскай, антыпуцінскай кааліцыі першымчынам, на мой погляд, мусіла б вырашыць гэтую інфармацыйную задачу ў барацьбечалавецтва супраць пуцінскага рускага фашызму.

17 траўня 2014 г. Зянон Пазьняк