ПРА НІКЧЭМНЫ АКТ ЗДРАДЫ І ЗЛАЧЫНСТВА

(Чэрвеньскі Сойм 2014 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

8 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, -- “Вытокі рускагафашызму”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі іФронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Сойму.

Выступоўцызакранулі тэму змагарнай Украіны, якая супрацьстаіць расейскай ваеншчыне. Якіяб афіцыйныя трактоўкі не публікаваліся, украінскі народ цудоўна разумее, штоЎкраінская дзяржава знаходзіцца ў стане вайны з агрэсарам – імпэрскай Расеяй. Разумеегэта таксама палітычнае і вайсковае кіраўніцтва краіны. Мы назіраембяспрыкладную кансалідацыю народных сілаў у суседняй краіне, дзе абсалютнаябальшыня народу гатовая да канца, да перамогі змагацца супраць расейскагаўварваньня.

Месяцтаму мы абмяркоўвалі паўнамаштабнае ўварваньне расейскай арміі ва Украіну якнешта непазьбежнае, але яно не адбылося. Працягваюцца лакальныя баявыя дзеяньніў Данбасе. Масква дагэтуль не рашылася кінуцца ў адкрыты вялікі наступ. Прычынаўгэтаму некалькі. Галоўнае – гэта баявы дух і мабілізацыя ўкраінскай нацыі, якаяне баіцца магутнага ворага і самаахвярнай барацьбы. Трэба ўлічваць таксама, штобліжэйшае атачэньне Пуціна пабойваецца за свае капіталы, якія знаходзяцца наЗахадзе (які пагражае Маскве санкцыямі), і за сваіх нашчадкаў, якія вучацца ўзаходніх унівэрсітэтах і жывуць у заходніх сталіцах. Але небясьпекапаўнамаштабнай расейскай агрэсіі застаецца актуальнай. Гэта павінны разумецьнароды. Вельмі важна, што фактар часу іграе на карысьць украінцаў. У бліжэйшычас мы пабачым, наколькі рашуча будзе дзейнічаць новае дзяржаўнае кіраўніцтваУкраіны.

На фонеўкраінскай драмы асабліва недарэчна выглядае далейшае існаваньне марыянэткавагапрамаскоўскага рэжыму ў Беларусі. Заключэньне рэжымам каланіяльнай нелегітымнайдамовы пра “Эўразійскі эканамічны саюз” прадстаўляе сабой акт нацыянальнайздрады, сур’ёзнае дзяржаўнае злачынства. Беларускі народ павінен супраціўляццагэтай практыцы ўсё больш глыбокага паняволеньня нашай краіны імпэрскай Масквой.Неабходна ўсімі сіламі не дапусьціць, каб беларускія вайскоўцы былі кінутыя ўкрывавы вір вайны змагацца супраць Украіны, за інтарэсы варожай імпэрыі.

Выступілітаксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, што працягваеццаразгром антыбеларускім рэжымам беларускага нацыянальнага прадпрымальніцтва. Убліжэйшы час гэты працэс актывізуецца ў сувязі з пастановамі лукашызма, і сваебізнэсы згубяць сотні і тысячы эканамічна актыўных беларусаў. Рэжым зачышчаетэрыторыю ад беларусаў для агрэсіўнай Масквы. Працягваецца замбаваньне нашаганасельніцтва тупой і хлусьлівай расейскай прапагандай. На жаль, трэба прызнаць,што вельмі многія людзі (трывожна, што сярод іх шмат маладых) зусім некрытычнаставяцца да маскоўскага замбаваньня і вераць гэтай гёбельсаўшчыне, яе бруднайантыўкраінскай міфалогіі. Таму ўсе патрыёты Беларусі павінны давацьсуайчыньнікам праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў нас і ў суседняйУкраіне. Нельга дапусьціць, каб падступны вораг пакарыстаўся наіўнасьцю нашыхлюдзей.

Соймабмеркаваў і прыняў Заяву “Аб падпісаньні рэжымам пагадненьня аб “Эўразійскімэканамічным саюзе” (публікуецца).

Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

8 чэрвеня 2014 г.