АБ ПАДПІСАНЬНІ ПРАМАСКОЎСКІМ РЭЖЫМАМ ПАГАДНЕНЬНЯ АБ “ЭЎРАЗІЙСКІМ ЭКАНАМІЧНЫМ САЮЗЕ”

Заява

Як стала вядома сасродкаў масавай інфармацыі, 29 траўня 2014 г. у горадзе Астана А. Лукашэнка,які насуперак выбарам, непрызнаных міжнароднай супольнасьцю, 18–ты год займаепасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ад імя Беларусі, разам з прэзыдэнтаміКазахстана і Расеі, падпісаў пагадненьне аб стварэньні "Эўразійскага эканамічнагасаюзу".

Зьмест падпісанага А. Лукашэнкамдакуманту беларускаму грамадзтву невядомы, мэтазгоднасьць падпісаньня падобнагадакуманту ў беларускім грамадзтве не абмяркоўвалася -- думка беларусаў абмэтазгоднасьці прыняцьця такога дакуманту ўлічана не была. Непразрыстаць вакол падпісанага дакуманту зразумелая -- абсалютная бальшыня беларусаў жадае жыць у незалежнайБеларускай дзяржаве, вызначаць свой лёс самым, а не залежаць ад волі іншых дзяржаў, найперш Расеі, дзеяньні якой носяць відавочнаімпэрскі, разбуральны характар і нясуць пагрозы ўсяму сьвету.

Практыка апошніхгадоў, калі эканоміка Беларусі прамаскоўскім рэжымам, па ўказаньні Масквы, штучна адсякалася ад супрацы з разьвітымі краінамісьвету і ськіроўвалася ў бок тэхналягічна адсталай і дэградуючай эканомікіРасеі, паказала, што гэта тупіковы і сьмяротны шлях для беларускай нацыі ідзяржавы; як вынік – стратная, неэфэктыўная прамысловасьць і сельскаягаспадарка. Яшчэ большая прывязка да краіны, якая ськіраваная на зьнешнююагрэсію і вайну, абсалютна не адпавядае жыцьцёвым інтарэсам Беларусі і яенарода.

Мызаяўляем, што падпісаньне асобай, легітымнасьць якой пад сумненьнем, заведаманявыгаднага Беларусі, насуперак волі народа, пагадненьня зьяўляецца юрыдычнанікчэмным і ня маючым прававой сілы дакумантам. Мы заклікаем усіх службовых асобаў, якія надзелены фармальнымі паўнамоцтвамі, ўстрымацца ад увасабленьня ў жыцьцё (найпершратыфікацыі) дадзенага пагадненьня, бо факт ягонага падпісаньнямае ўсе прыкметы крымінальнага злачынства.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ

8 чэрвеня 2014г. г. Менск