ХАРАСТВО ЗЯМЛІ ЯК ПРЫСУТНАСЬЦЬ БОГА

(Прэзэнтацыя новай кнігі ЗЯНОНА “ТЭРРА ДЭЙ”)

Што мянезьдзіўляе ў Зяноне Пазьняку, гэта тое, што, шчыльна займаючыся палітыкай,кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшайдля эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, ён за дзесяць гадоў выдаў больш за 20 вялікіхкніг. Прытым на розныя тэмы. Прытым ўсе свае кнігі ад пачатку да канца робіць іафармляе сам. Тут і паліталёгія, і гісторыя, і публіцыстыка, мастацтвазнаўства,вершы, апавяданьні, фатаграфіі, нават паэма. Ведаю толькі, што ён навучыўсяпісаць у самалёце, ў мэтро і нават у міжгароднім аўтобусе, а паэму ВялікаеКняства пісаў між іншым і ў машыне па дарозе куды-небудзь. Ён можа пісаць вершы,слухаючы субяседніка, не выходзячы з настрою і ўстаўляючы рэплікі. Кожны годнешта зьяўляецца з друку. Вось і ў пачатку гэтага 2014 года выйшла яго новаякніга.

Унядзелю 2-га лютага ў беларускім саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёркуадбылася прэзэнтацыя гэтай новай кнігі ЗЯНОНА, якая называецца “Тэрра Дэй” (Зямля Бога). Аўтар,прадстаўляючы кнігу, засяродзіўся на яе галоўнай фатаграфічна-паэтычнай частцыі прачытаў цэлую лекцыю пра мастацтва кнігі, паэзію, фатаграфію і літаратуру зпаказам ілюстрацыяў праз дыяпраектар на экран. Новая кніга ЗЯНОНА – гэтасінтэтычны твор зь вершаў, фатаграфіяў, апавяданьняў, эсэ, успамінаў,паліталягічных артыкулаў і сэнтэнцыяў. Твор падзелены на тры творчыя тэмы: “Фатаграфііі вершы”, “Апавяданьні” і “Народная філасофія”. Асноўная тэма,якая займае дзьве траціны аб’ёму кнігі – гэта “Фатаграфіі і вершы”. “Крэдагэтай тэмы, -- сказаў аўтар, -- сфармулявана як імкненьне адлюстравацьпрысутнасьць Боскага Духу ва ўсіх зьявах, рэчах, карцінах і вобразах Зямлі ізямнога жыцьця.”

Ісапраўды, ілюстрацыі некаторых разьдзелаў гэтай тэмы, якія паказаў аўтар,пакідаюць незабыўнае ўражаньне. Асабліва запомніліся “Воблакі” (“Боскае неба”),“Сьвятло Месяца”, “Птушкі”, “Акіян-мора”, “Партрэт”, “Віленшчына прыўкрасная” і інш. Нецікавых здымкаў у кнізе няма.Кожны зь іх зьдзіўляе майстэрствам здымкі і хараством. Асабліва ўражваюцькніжныя развароты, якія зроблены канцэптуальна і ілюструюць мастацкаемайстэрства аўтара.

Той, хто пасьпеў ужо прачытаць гэтуюкнігу, аднагалосна выказаліся і пра апавяданьні ЗЯНОНА (жанр, у якім ранейаўтар не выступаў). Асабліва адзначаюць апавяданьні “Васількі”, “Палкоўніца”, “Геранім”, “Свае”, “Ліцьвінская кроў”,“Лявон” і інш.

Паліталагічныя артыкулы (якія былінапісаны аўтарам спэцыяльна для гэтай кнігі), асьвятляюць мноства праблемаў нашагаграмадзтва і цывілізацыі -- ад беларускага Адраджэньня да пытаньня аб абортах,люмпэнах (лахманах), і люстрацыях.

Пасьля лекцыі аўтара і адказу напытаньні яшчэ былі размовы і абмен думкамі аб філасофска-эстэтычным значэньні хваліяк асновы фізічнага сьвету, аб катэгорыі пустаты (верш “Пустата”), аб вечнасьцібыцьця, аб высокім і нізкім у мастацтве, аб “трацінах” ЗЯНОНА (трохрадкоўях нааснове хоку) і іншым.

Размаўлялітаксама аб транслітэрацыі назвы кнігі “ТЭРРА ДЭЙ” з лацінскага выразу “TERRA DEI” на кірылічнае напісаньне. Аўтар падрабязнараспавёў: “Транслітэрацыя на беларускія літары тут ня мусіць быць капіяваньнемлацінскіх літар і павінна адбывацца па фанэтычным прынцыпе (па рэальнымгучаньні), бо галосная “э” знаходзіцца пад націскам. У гэтым выпадку наступнаягалосная “і” скарачаецца і гучыць як “й”. Каб чулася доўгае “і”, трэба “і”паставіць пад націскам: “Дэ-і” (як,напрыклад, у абрэвіятуры ДАІ –дарожная аўтаінспэкцыя). Такая ёсьць прырода нашай мовы і моўнага апарату.Зацягваньне ненаціскнога “й” будзе абазначаць нішто іншае, як дадаваньне доўгайфанэмы “і” – “Дэй-і”. Таму рэальна ў малітвах заўсёды гучыць “й” (напрыклад,“Матэр Дэй”, “Агнус Дэй”) і г. д. Гэтыя якасьці, аднак, не абавязковазахоўваюцца пры расьпевах (прасьпяваць можна любую галосную). Але сьпевы – гэтаўжо іншыя правілы. Фармальнае капіяваньне лацінскіх літар пры транслітэрацыі накірыліцу прыводзіць да ўтварэньня такіх слоў, як Лейпцыг, Гейнэ, Міоры і т. п.(транслітэрацыя па гучаньні павінна быць: Ляйпцыг, Гайнэ, Мёры). Транслітэрацыяў мовах з лацінскім напісаньнем, практычна, ня робіцца”.

А ўвогуле, паэт ЗЯНОН ці ня першы,які зрабіў такую транслітэрацыю лацінскага слова “Deі”у беларускім напісаньні яшчэ ў сваёй паэме “Вялікае Княства”.

Зянон Пазьняквыдаў некалькі кніг паэзіі і фатаграфіі, у якіх ён злучыў гэтыя два відымастацтва. Як падкрэсьліў аўтар, у кнігах “ГлёрыяПатрыя”, “Дарога”, “Вялікае Княства” падыход быў такі: “Іфатаграфіі, і вершы карэспандуюць паміж сабой, яны высьвятляюць адну тэму.Чытаючы верш, мы ўспрымаем вобразы ў вершаваных катэгорыях і адначасна бачымпраекцыю пэўных карцін, асацыяцыяў у фатаграфіях. Прыярытэтам у гэтай тэме быўверш. Фатаграфіі як бы ішлі другім плянам. (Яны раўназначныя, але прыярытэтамбылі вершы.) У кнізе “Тэрра Дэй”прыярытэт дадзены фатаграфіі. Фатаграфія – сутнасьць, а верш – паглыбленьнефатаграфічнай тэмы праз асацыяцыю. Сьвет,у якім мы жывём, зямля, неба – усё, што мы бачым, чуем, адчуваем, спажываемпачуцьцямі -- ўсё пранізана БоскімДухам, -- кажа аўтар. -- Для мастака вельмі важна у вершах і фатаграфіях выявіцьгэты Дух і ўмець Яго паказаць так, каб адчулі іншыя”.

Кніга – сама пасабе, яе выгляд, унутранная і зьнешняя форма -- гэта твор, які мае пэўную задумуі пэўную эстэтычную задачу, яна ёсьць твор мастацтва. Каб патлумачыць свойпадыход, у сваім выступе аўтар пачаў з вокладкі, якая, як правіла, павіннавыяўляць альбо галоўную ідэю кнігі, альбо галоўную яе тэму. “Нават калі нямаілюстрацыяў, -- разважаў Зянон Пазьняк, -- фарматам, колерам, падборам шрыфтоў мастакстараецца выявіць ідэю. (Дарэчы, кожны шрыфт – гэта графічны мастацкі вобраз,ён мае свае эмоцыі, сваю эстэтыку, ён таксама кладзецца настылістыку кніжнага вобраза.) Мастак, калі выбірае той ці іншы шрыфт, думае праідэю, якую хоча выявіць. Таму падбор шрыфту, велічыня шрыфта, яго кампазыцыя,загалоўкі, ілюстрацыі – гэта ўсё працуе на ідэю, якую ставіць мастак, штостварае (афармляе) кнігу.”

“ТэрраДэй” задумана аўтарам як цэльны твор кніжнага мастацтва. “Гэта ня значыць, штозьмест існуе асобна, а сама кніга, якую мы гартаем, гэта нешта іншае, -- кажааўтар. -- І зьмест, і яго падача, і тая форма, у якой ён існуе, павінны быць адзінымі.Я паставіў задачу адлюстраваць на вокладцы ідэю Боскага Духа на Зямлі ў тыхвобразах, якія я хачу паказаць, таму вырашыў, што на вокладцы будзе франтонВіленскай катэдры (скульптурная фігура, якая была зьнішчана за бальшавікамі і якуюпотым аднавілі).

У гэтай фігурыпавінна быць пэўная містыка, адчуваньне прышэсьця Духа сусьвету, прышэсьце Дыханьнякосмасу. Я так гэта ўяўляю. Здымак франтона з скульптурай весьнікаХрысьціянства (весьнік тут як алегарычная фігура) быў адмыслова тэхнічна апрацаваны, каб дасягнуць адпаведнагавобразу і выявіць тую ідэю, пра якую я кажу.

Чорныфон, які мы бачым, сам па сабе настройвае да містычнага ўспрыняцьця, да адчуваньнябясконцасьці. І гэтая фігура з крыжам, як быццам выйшла адтуль, з касьмічнай пустаты.Такое адчуваньне рацыянальна асэнсавана, але падсьведама яно выклікаецца церазэстэтычную форму ў кожнага чалавека, які здольны ўспрымаць хараство, і псіхалагічнаадчуваць вобразы, бо спажываючы мастацтва, мы ўспрымаем яго ня толькіэстэтычна, але і псіхалагічна.”

Аўтаргэтаксама зьвярнуў увагу і на адваротны (тыльны) бок вокладкі, які таксамапрацуе на галоўную ідэю: “Мы бачым разрыў у воблаках, адкуль ідзе прамень, і ўзьнікаеасацыяцыя – быццам адтуль, з глыбіні неба ідзе нейкае загадкавае сьвятло. Алегорыятут зразумелая, яна навеяна літаратурай. Мы разумеем, што значыць гэтаесьвятло, якое выходзіць “адтуль”. Тут таксама намёк на прысутнасьць Духа, нанаяўнасьць Бога”.

Асноўная частка кнігі – фатаграфічная і паэтычная --складаецца з 23-х тэм. Тэмы такога кшталту: “Кветкі і дрэвы”, “Птушкі”, “Быцьцё”, “Айчына”, “Віленшчына прыўкрасная”,“Людзі, гарады, тыпажы” і інш.

-- Адлюстроўваючынейкі прадмет, -- кажа аўтар, -- які мы бачылі ня раз (напрыклад, яблык цігарбуз) мы можам яго сфатаграфаваць -- і гэта будзе рэпрадукцыя. Мастак жа павінензрабіць адкрыцьцё, выявіць гэту рэч у сабе, паказаць яе эстэтыку. Рэч будзепазнавальнай і адначасна тут будзе нешта іншае -- тое, што ўбачыў івыявіў мастак, знаёмае і асаблівае. У гэтым творчасьць як адкрыцьцёрэчаіснасьці.

Якпастаянна падкрэсьліваў аўтар, тэмы яго кнігі вельмі простыя але паказаны празмастацкае ўспрыняцьце.

Кожныразварот (гэта разгортка кнігі, дзьве старонкі) уяўляе сабой мастацкую кампазыцыю,асобны твор, які трэба было скампанаваць такім чынам, каб фатаграфіікаардынаваліся паміж сабой па стылю, па зьместу, каб дапаўнялі адна другую, кабагульная карціна была сугучнай з сэнсам вершаў.

Пачынаеццакніга з тэмы “Кветкі і дрэвы”.

-- Чалавек, --кажа Зянон Пазьняк, -- думае, што кветкі такія яркія, каляровыя, дастаткова іхзьняць, і будзе хораша. На справе гэта ня так проста. Часта атрымліваецца нетворчасьць, а звыклая “батаніка”. Кветкі ня так лёгка здымаць, як здаецца.

Верш,які ў кнізе ідзе першым, павінен даць тлумачэньне ўсяму сэнсу працымастака. Верш, якім пачынаецца кніга, вельмі просты, называецца “Боскасьць”:

ХараствоЗямлі,

Зчым цябе параўнаць?

Ані з чым,

Бонават самае багатае ўяўлнньне

Несягае вышэй

зазямную красу.

Надгэтым варта задумацца, -- заўважае аўтар, -- і калі задумаемся, прыдзем да высновы: ніхто нічога лепш ня зробіць затое, што існуе на Зямлі, бо Зямля пабудавана па прынцыпу хараства. І нічога чалавекня можа ўявіць харашэйшага (як бы ён ні напружваўся і не стараўся). Зямнаяпрырода ёсьць сама сутнасьць Зямлі, яна -- цуд, зьява, дасканалая інайпрыгажэйшая. Яна дае адказы на шмат якія пытаньні, схіляе да філасофскага раздумленьня.

Далей гаворка пайшланаступным чынам:

--Тэмы якія раскрываюцца ў такіх карцінах (разваротах), маюць свой пачатак,сваю разгортку, сваю кульмінацыю і завяршэньне. Мастак, які робіць кнігу,павінен аб гэтым думаць. Чытач можа пра гэта і ня ведаць, ён проста ўспрымае.

Наступная тэма, на якую зьвярнуў увагу аўтар,гэта тэма “Акіян-мора”. Прадэманстраваўшыпершы разварот (увядзеньне ў тэму) і верш, які адкрывае гэту тэму (“Вакно”), паэт ЗЯНОН разважае:

-- Мыперажываем стрэсы, часам з-за дробязяў, і тады нам здаецца, што сьвет зышоўсяклінам на нашых перажываньнях. Але дастаткова глянуць на неба, на шырокі акіян,убачыць стыхію сусьвету, і тыя стрэсы, дробязныя перажываньні ўбачацца нам зусімнікчэмнымі. Гэта важная тэма паэзіі, тэма, якая падмацавана фатаграфіяй, адчыняесэнс таго, на што мы глядзім.

Здымаквыклікае шчымленьне, настальгію, тут адлюстраваны жоўтыя воблакі і сіні акіян.Ён не адпавядае матэрыяльнай рэпрадукцыі прыроды. Тое, на што мастак-фатографглядзіць, выклікае ў яго ідэальны вобраз. Але як гэты ідэальны вобразадлюстраваць?

Мастак,які малюе пэнзлем, можа выявіць гэта фарбамі, а фатограф адлюструе тады, каліумее ўплываць на карціну (каб перапрацаваць сюжэт). Вось тое, што зроблена, тутвыяўлена ў сэцэсійных фарбах, -- тлумачыць аўтар. -- Гэта прыжоўчаныя трошкі воблакі,сіняя вада, лазуровае неба. Усё гэта мы пазнаём, але адначасна тут трошкі як быня той сьвет, як бы ня тымі фарбамі зроблены, бо гэта ідэальнае адчуваньне тагоаўтарскага пачуцьця, якое ўвасоблена ў ідэальную выяву.

Такгэтая карціна накладваецца на сэнс таго верша, які адкрывае рубрыку. Яно ўсёпрадумана, тут няма выпадковасьці.

Аўтар паказаўяшчэ некалькі здымкаў з гэтай сэрыі.

-- У кантравымсьвятле акіян блішчыць (фота “Срэбныяхвалі”). Каб адлюстраваць гэта па-мастацку, я перавёў здымак хваль ў ідэальнаеполе, якое ў прыродзе як бы не рэальнае, і мы такога відовішча матэрыяльна якбы ня ўбачым (на фота акіян нібы напоўнены расплаўленым срэбрам, ды яшчэ нібыпры месячным сьвятле), але мы пагаджаемся, што гэта тое яно самае, што ёсьць. Тутумоўнасьць мастацтва, якая дае магчымасьць адлюстраваць ідэальны вобраз (гэтазначыць ідэальнае эстэтычнае бачаньне сюжэта).

Наіншым развароце бачым два скардынаваныя па колеру сюжэты акіяна з яхтамі іветразямі ў далечыні. Гэтыя фатаграфічныя творы па падачы колеру і прыёмуадлюстраваньня падобныя на акварэль (кажа аўтар). Цёплая сінь нябёсаў прыгожа глядзіцца.Камэртон ўзьнёсласьці даюць белыя ветразі. Гэта таксама выявы у сэцэсійныхколерах. Яны выклікаюць адчуваньне спакойнага радаснага летняга цяпла. Туттакое псіхалагічна-эстэтычнае ўзьдзеяньне. Твор мастацтва успрымаецца эстэтычнаі псіхалагічна. Баланс эстэтычнага і псіхалагічнага вельмі важны ў адэкватнымуспрыняцьці мастацтва.

У прыродзе часамбываюць такія зьявы, -- кажа спадар Зянон, -- якія існуюць некалькі хвілінаў а той імгненьні, але яны дзівосныя. Чалавек раптам адчувае сябе часткай гэтайпрыроды. Зьмяняецца рэакцыя яго душы на ўспрыняцьце. Калі хто ўважліва назіраўпрыроду, то ён бачыў такія зьявы. Вось тады мы, здаецца, і адчуваем прысутнасьць Бога. Мастак тое бачыць,і паўстае задача, як гэтае ідэальнае ўспрыняцьце выявіць і данесьці вобразна да гледача.

Ёсьцьрэчы зусім стандартныя, якія бачылі ўсе людзі. Але мастак паказвае гэтую зьяву так,як ён асабіста яе бачыць, прытым імкнецца раскрыць яе сутнасьць.

Хто ня бачыў хвалі? Усе бачылі, -- працягваеаўтар. -- Мільёны людзей іх фатаграфавалі. Але мастак сваёй стылістыкай, сваімвобразам можа паказаць хвалю так, што яе фтаграфія стане эстэтычным адкрыцьцём.Я паставіў задачу адлюстраваць прыбой. Гэта можна зрабіць па-рознаму: можнатак, што ўсё пазнаецца, а можна зрабіць нейкі маленькі паварот, выявіць ягоняўлоўнае імгненьне.

Восьгэта прыбой (паказвае фота). Ён трошкі адыходзіцьад пэўнай класікі. Здымкаў прыбоя -- мноства, але гэты прыбой – гэта, так бымовячы, мой прыбой, маё выяўленьне яго эстэтыкі, ягонай “рэчы ў сабе”.

Яшчэадзін здымак з гэтай тэмы -- “Белая ночнад залівам”.

-- УНью-Ёрку не бывае белых начэй, -- нагадвае аўтар, -- але здымаючы вечарам, я адчуў,што можна прапрацаваць здымак так, што эфэкт белай ночы будзе. Для мастака-фатографатэхнічныя асаблівасьці фатаграфічнага матэр’ялу (фізічнай асновы – эмульсіі,піксэляў) могуць быць сродкам эстэтычнай выразнасьці здымка. Скажам, уэмульсійнай фатаграфіі так званае “зерне” – гэта недахоп. Але зерне можа стацьі выяўленчым сродкам фатаграфічнай карціны (сюжэта). Фатографы гэтавыкарыстоўвалі. Так і тут, у лічбавай фатаграфіі, якасьці і “недахопы” піксэляўможна выкарыстаць ў эстэтычным сэнсе, дзеля стварэньня характэрнай выявы івыразнасьці фатаграфіі.

Акрамя“Белай ночы” (працягвае аўтар) прыкладам такога падыходу можа быць здымак зсэрыі “Пірс”. Калі ня ведаць, томожна падумаць, што гэта акварэль. Але тут якраз фатаграфія, дзе выкарыстанахарактэрная расплывістасьць піксэляў. Калі ствараеш карціну-разварот з двухздымкаў, -- падкрэсьліў спадар Зянон, -- рэзаніруе адна і другая фатаграфіі,узьнікае рэзананс ідэі (аднаго і другога вобразу); кожны ж паасобку --глядзіцца інакш. Трэба збалансаваць ўсё і па колеру, і па танальнасьці, і памаштабу, і па тэме, і па характары, і па ідэі выявы разварота. Акрамя тагопавінна быць тэматычная і ідэёвая асацыяцыя зь вершамі на гэтых старонках.

Разважаючыпра паэзію, мастацтвазнаўца заўважыў, што ёсьць такія аб’екты, зьявы, якіязаўсёды зьяўляюцца тэмай высокай паэзіі. Гэта воблакі, неба, месяц, вецер,марскія хвалі. Паэты заўсёды прысьвячалі ім шмат вершаў, таму што у гэтыхназваных аб’ектах і зьявах адчуваецца стыхія, у іх адлюстравана веліч космасу. Паэтгэта адчувае, ён імкнецца адлюстрваць высокія пачуцьці і зьвяртаецца да высокіхвобразаў.

Зыходзячы зтакога разуменьня, аўтар зьвяртае ўвагу на тэму “Воблакі”. “Колькі б мы ні глядзелі на неба, -- кажа паэт, -- яно ніколіне бывае аднолькавым. Воблакі заўсёды мяняюцца, заўсёды рухаюцца. Можнастварыць і адлюстраваць мільёны вобразаў і карцін (і ў гэтых карцінах воблакаўвыявіцца і стылістыка творчасьці, і дух прыроды). Мастакі заўсёды карысталіся асаблівымадлюстраваньнем неба, (напрыклад, Рушчыц, Несьцераў, Рэрых, шмат хто). Небанясе вялікую эмацыйную, вобразную і духоўную нагрузку.

Першыздымак воблачнага неба -- гэта беларуская зямля (яна зараз на тэрыторыі Польшчы:Падляшша, Сакольшчына). Тут мы адчуваем сьвежы вецер і азон пералётных дажджоў(апісвае настраёвазьць карціны мастак). Гэта звычайны натуральны здымак безапрацоўкі, зьняты так, як ёсьць у прыродзе. Тут кадр, як кажуць фатографы, знастроем, для душы, дзеля эстэтыкі.

Наступныразварот – “Боскае неба”. Гэтае небазроблена ў сацэсійных колерах. Але яно натуральна такое было, я толькі трошачкіўзмацніў колеры. У гэтых воблаках чуецца Боская музыка. Прытым карціны воблакаў,якія здымаеш, класіфікуюцца па пэўных стылях. Вось тут якраз – адчуваньнегатычнага вобразу, ўзнёслай готыкі, хоць у кампазыцыі няма вертыкальных лініяў.Такія здымкі можна паказваць пад музыку. Але калі глядзець аднаму, у цішыні, товы пачуеце, што гэта музыка гучыць сама па сабе, бо воблакі музыкальныя.

Уздымку “Сьвінцовае неба” іншывобраз, неба, драматычнае. Але яно ня душыць, не выклікае пачуцьця жаху, бо тутмы бачым і магутнае сьвятло (у разрывах). Неба, што на здымку, абсалютнанатуральнае, толькі трошачкі вобразна ўзмоцнена. Але калі параўнаць зпапярэднім фота, то якая розьніца, які музычны кантраст. Такое неба ўплывае нанашы пачуцьці і гальванізуе пачуцьцё красы. Гэта Бог стварыў, мы толькі павіннытое ўбачыць.

Восьнаступны здымак, дзе неба іншае. Я трошкі апрацаваў карціну, каб выявіцьаптымістычную гатычную музыку. І яна тут ёсьць. Гэта наша, зямное неба. Гэтачастка фатаграфічнай сымфоніі, калі гаварыць музычнымі тэрмінамі.

Апошні ў гэтайтэме, чорна-белы здымак нябёсаў. Тут барокка. Там, над акіянам – суцэльныхмарны дзень, суцэльная воблачнасьць, ніякіх прасьветаў. Мы бачым тое збоку.Зьняты воблачны разрэз ад акіяна і да вяршыні. Тут выява, нібы арганнаямузыка. Воблакі заўсёды гучаць.

Наступны выразныцыкл фотамастака-паэта – гэта “СьвятлоМесяца”.

-- На першымразвароце палавінка Месяца і марская ракавіна на пяску, нібы фантастычнаекасьмічнае цела завісла ў прасторы. Дзьве формы кантрастуюць і дапаўняюць аднадругую (тлумачыў аўтар). Вершык дае намёк на повязь рэчаў: “нават на дне марскім месячка ёсьць”.

Другі разваротнакіраваны на разгортку тэмы. Тут мы бачым тое ж гучаньне. Месяц і асьветленае месяцамдрэва, і вершы, якія ілюструюць месячную ноч. Яна звыклая, такая, да якой мыправыклі. Тут жа трохрадкоўі на старонцы (траціны) – уводзіць нас у гэтую тэму.

Ці бачылі вы,

Як з-за хмар

Выплывае над морам

ліпеньскі Месяц?

Альбо:

Вецер сьвішча

Пад пірсам прыбой.

Як зграі варон

набягаюць на Месяц

чорныя хмары

І далей ідзе кульмінацыятэмы Месяца. На развароце поўня Месяца і прыбой, што разьбіваецца аб скалы -- стыхія,якая каардынуецца ў падсьведамасьці з фактурай, падобнай на месячную пароду. Усёразам дае магчымасьць цераз пачуцьцёвасьць, цераз эстэтычнае ўспрыняцьцезразумець ідэю аўтара. І верш, які тут ёсьць, гучыць так:

Месяц абуджае пачуцьці таемнай прысутнасьці.

А яркае сонца – не.

Сьвятло Месяца ўцягвае,

А сонца – грэе.

Месяц – містыка. Сонца – рэальнасьць.

Сапраўды,месячнае сьвятло, месячная ноч узбуджае містычныя адчуваньні. І немагчымаадарваць погляд ад Месяца.

Наступнаяразгортка -- і мы пераходзім у тэму мэдыятацыі. Але напачатку верш:

Хмара сплыла

І выглянуў Месяц.

Адбітак ад рамы вакна

На стале

Павольна спаўзае на край.

Карціна, якаяствараецца вершам, адносіцца да наступнага разварота (мэдыятацыі Месяца). Месяцу вакне (поўня), пусты пакой, і месячны сьвет, які прабіваецца праз рамы.

Аўтар тлумачыць:“У гэтым развароце (медыятацыя “Месячная ноч”), я наблізіў месяц у вакно. Ёнпазнавальны. Такі, якім мы прывыклі яго бачыць, хоць маштаб павялічаны ці не ў20 разоў. Гэта не “астраномія”, ня нейкая зьява невядомая. Ўсё ў межахрэальнасьці. Я не выпадкова сказаў, што тут фатаграфічная сімфонія, бозаканчваецца яна клясычным скерцо. Такім месяц, як на апошнім развароце, небывае на паўночных шыротах (хіба на экватары). Ён тут – перавернуты, іназываецца “Перавернуты Месяц”. Гэтатрошкі так па-дзіцячаму, трошкі гумарыстычна, бо “скерцо”. Да гэтай выявыпрыстасаваныя і пэўныя вершы. Скажам, дзіцячы вершык “Месячка”, які пабудаваны на рытме і рыфме, але апошні радок адмысловавыпадае і з рыфмы і з рытма, бо ён (гэты радок) акцэнтуецца. Другі верш –працяг гэтага ўспрыняцьця (“Месяц-месячкаТы наш прыгожы...”)”.

Яшчэадна тэма, якая адлюстроўвае трансцэндэнтнае адчуваньне прыроды (прысутнасьцьБога) – гэта тэма “Птушкі”. Раскрываючымастацкі падыход да яе, аўтар адзначае: “Адкрываеццатэма разваротам – “Чайка”, якаязьнята ў палёце кампактным стужкавым фотаапаратам і невялікім шырокакутнымаб’ектывам з адлегласьці менш, чым адзін мэтр (адсюль своеасаблівы “эфэктдаступнасьці”).

У пэўнай ступенігэта выяўленчае адкрыцьцё. Звычайная чайка, нібы ляціць побач. З такога эстэтычнагаакцэнта пачынаецца тэма птушак.

Наступныразварот, -- гэта той жа выяўленчы падыход і той жа эфэкт. Узьлёт галуба зьнятыкампактам, шырокакутным аб’ектывам з адлегласьці 50 сантымэтраў. А побач здымаквялікага каменнага крылатага анёла. Візуальная карэляцыя кампазыцыі выяваўдзівосная, выклікае нечаканае адчуваньне і раздумленьне, -- тлумачыць аўтар. Фармальнаясутнасьць кампазыцыі скааардынавана таксама ў вершы, які тут разьмешчаны.

--Будзьце, як птушкі нябесныя, --

Сказаў Гасподзь.

І падумаў я:

Вольны той, хто лятае.

І Анёл -- вольны.

У гэтай жа тэмезьмешчаны верш пра вольнасьць птушак. Такім чынам абыгрываецца гэты асобнымастацкі матыў тэмы.

Наступныразварот напоўнены і вершамі, і выявамі птушак. Гэта карціна, якую трэба былоскампанаваць адпаведна зь вершамі (кажа аўтар). Зьмест вершаў павінныадпавядаць кампазыцыі і выяўленчай карціне развароту. Прытым нават ў дэталях.Напрыклад, чытаем верш “Ікар”:

Хлопчык пайшоў да сонца.

Ішоў-ішоў,

А яно ўсё далёка.

І тады думае:

Эх, быў бы я птушкай!

На старонцызьмешчана чайка, якая сіліцца ўзьляцець (тлумачыцьмастак), яна нібы імкнецца вырвацца зь белага фона старонкі. Я яе абрэзаў (скадраваўзьнізу) спэцыяльна, каб быў эфэкт ўздыму і карэляцыя са зьместам верша.

Чытаем далейверш “Лёт”:

Калі я ляжаў і глядзеў у неба,

Прасьвісталі ў паветры імкліва

Дзікія гусі”.

Гэта траціна,нешта накшталт хоку. Вось тут жа фатаграфія – імкліва лятуць дзікія гусі. Гэтыпалёт гусей -- дзівосная зьява ў прыродзе. І менавіта гэты момант зафіксаваны. Адбываеццапоўная эстэтычная карэляцыя (гэта ўсё ў тым жа адным развароце). У выніку чытач,які чытае і глядзіць кампазыцыю, успрымае карціну так, як хоча мастак, незаўважаючы, якім чынам падрыхтавана ягонае ўспрыманьне.

Апошні верш,які як бы тлумачыць гэтую ўсю карціну, называецца “Фатаграфуюптушак”. Далей, гартаючы кнігу, мы бачым чайку і галуба, знятых наўпрост, ірадкі:

Птушка ў фас,

Дык нейкі дух містычны,

Нават галуб, як сакол.

-- У чым тутсправа і нечаканасьць выявы? – пытаецца аўтар і адказвае: -- Вельмі мала хтобачыць птушак у фас, таму што птушка на чалавека заўсёды глядзіць бокам. Яна няможа глядзець проста. Паварот птушынай галавы адбываецца за долю сэкунды.Чалавек бачыць паварот, але ён ня можа яго фізіялагічна зафіксаваць ва ўяўленьні (вельмі хуткія рухі).І таму вобраз чайкі ў фас (даволі сьвірэпая фізіяномія) спачатку здумляе (бо мыяе такой ніколі ня бачым, дакладней, бачым, але не фіксуем). Тым часамфатаграфія можа тое зафіксаваць.

Ёсьць такі разварот,дзе аўтар зрабіў партрэты птушак -- “Галуб”і “Галубка”. Сумясьціўшы іх разам, мастак дамогся прыгожага адзінствавыявы, вобразы нібы гучаць ва ўнісон.

-- Восьразварот “Чайкі”, -- прадаўжае апавяданьне аўтар. -- Унізе чайка нізкаляціць, уверсе -- высока. Але яны незвычайныя. Мы прывыклі бачыць іншых чаек,белых лагодных, нібы галубы. І літаратура іх паэтызуе.

На фатаграфіяхЗЯНОНА чайкі -- ня толькі прыгожыя птушкі, але даволі драпежныя істоты, палётіх бывае злавесным і нават жудасным (для шмат каго гэта нечаканае адкрыцьцё). Угэтай тэме ёсьць верш які адлюстроўвае драпежную сутнасьць птушкі.

Усе кажуць, сьпяваюць, пяюць:

“Чайка” ды “чайка” –

Птушка нябесная,

Мара ўзьнёслая...

З гледзішча рыбы, аднак, --

Жудасьць драпежная

Гэтая чайка!

Бандзюга марскі

Ды ляцячая сьмерць.

Але ж рыба маўчыць.

На адным з разваротаў чайка зьнятая ў кантравым сьвятле нафоне воблакаў. Мы бачым яе цёмную птушыную тушу ў імклівай дынаміцы. Птушка выглядаеяк лятучы сьвірэпы яшчар, гэта такое змрочнае відовішча. На іншым развароце чайкапікіруе на рыбу. Выгляд яе драпежны і злавесны. Ёсьць яшчэ сэрыя такіх здымкаў.

Гледзячы на гэтыямастацкія фота, мы разумеем, што нават самыя простыя рэчы і зьявы, калі да іхпрыгледзецца глыбей, могуць стаць чыньнікамі эстэтычных адкрыцьцяў, і набыць пазнавальны зьмест.

Яшчэадна тэма – “Бог” (сэрыя вершаў іздымкаў). Адзін з цэнтральных разваротаў -- фота скульптуры багамольца каля касьцёлаФранцішканаў у Мангэттане і здымак галоўнага нэфу ў Саборы сьвятога Патрыка. Тутгалоўны твор (зьняты надзвычай выразна) – гэта багамолец. Здымак нэфа адыгрываебольш кампазыцыйную функцыю, адцяняе галоўнае фота.

У цыкле “Быцьцё” вершы, разважаньні, сэнтэнцыі і думкі. Адна зь іх гучыцьтак (сэнтэнцыя-верш у адзін радок): “Хваля ёсьць форма і формула хараства”. “На мой погляд, -- кажа доктарПазьняк, -- тут выяўлена аб’ектыўная матэрыяльная аснова ўсяленскага фэнамэнапрыгожага. Калі вы задумаецеся над гэтым глыбей, -- тлумачыць мастацтвазнаўца,-- то пераканаецеся, што ўсё прыгожае, што мы бачым і чуем, мае форму альбоаснову хвалі. Хараство ёсьць функцыя ісьціны. Ісьціна заўсёды прыгожая.Галоўная сутнасьць ісьціны – вечнасьць. Шлях да яе – стварэньне. І ўсё гэтавыяўляецца ў кэтэгорыі прыгожага. Тым часам разбурэньне і сьмерць -- увасабленьне катэгорыі агіднага”.

Сказанае паэтамЗЯНОНАМ, на справе ёсьць вельмі глыбокая рэч. Гэтае яго разважаньне пра хвалю ёсьць(як ён лічыць) адкрыцьцём фізічнай тэхналёгіі эстэтыкі. Для ілюстрацыі эстэтычнайідэі верша аўтар стварыў такі асацыятыўны разварот з двух здымкаў. На першым фотаграмалініяў жаночага торсу (зробленая ў 1965 г.) На другім – зняты выраб беларускагамастацкага шкла з той жа пары (“Фантастычныкот”). І лініі, і танальнасьць фатаграфіяў надзвычай яскрава карэлююцца паформе, гучаць ва ўнісон на падставе выразнай хвалевай кампазыцыі. Прыклад амальлапідарны, але прыгожы і вельмі даходлівы. Улічым, што жаночая форма цела, дзедасканала ўвасоблена ідэя і форма хвалі, ёсьць (на думку паэта) эталонампрыроднага хараства на Зямлі.

Вельмі кранаючыцыкл “Засьнежаныя вёскі”. Аўтаркажа, што гэта яго здымкі 1995 года, тое што ўдалося ўратаваць: “Для многіх знас гэтыя засьнежаныя хаты, гэтыя вёскі – настальгічна дарагія, заўважае паэт. --Гэта вельмі прыгожы вобраз Беларусі. І вершы тут таксама каардынуюцца зфатаграфіямі. (“Сярод лясоў засьнежаныяхаты. Як гэта прыгожа!...”) Звыклаехараство, але апынуўшыся на чужыне, мы глядзім на яго са шчымленьнем душы.”

--У фатаграфіі самая важная тэма – людзі, -- кажа мастак. – З фотажанраў тутнайперш партрэт і рэпартаж. Людзей Нью-Ёрка здымаць ня проста, -- заўважае аўтар. -- Ёсьць вялікая спакуса захапіццазьнешнімі праявамі, бо тут вялікая разнастайнасьць тыпажоў з усяе плянэты,поўна экзотаў, арыгіналаў, бамжоў, дзівакоў, экстравагантных тыпаў і т.п. Станоўчыхвысокіх вобразаў тут адшукаць няпроста, бездухоўнасьць і фізіялагічныяадчуваньні на тварах – тыповы выгляд нью-ёрскага натоўпу. Некалі ў фотакнізевершаў “Дарога” я адлюстраваў гэтую вулічную якасьць Нью-Ёрка. Чым, дарэчы,выклікаў схаванае незадавальненьне некаторых асіміляваных беларусаў замэрыканскімі поглядамі і саўковай мэнтальнасьцю (цікавы фэнамэн, дарэчы, --амэрыканскі савок).

Тым ня менш паўзроўню гуманнасьці, неагрэсіўнасьці і поўнай адсутнасьці ксэнафобіі нью-ёрскінатоўп выгадна вылучаецца на фоне тлуму такіх усходнеэўрапэйскіх сталіц як,скажам Прага, Варшава, Бэрлін (не кажу ўжо, вядома, пра Маскву – там ўвогуле неЭўропа). Цікава, што за 18 гадоў у эміграцыі мне ніхто, нідзе, ніколі ні разу(!) ў Нью-Ёрку не нагрубіў, не нахаміў, не сказаў няветлівага слова, хаця якразна глебе фатаграфіі, я часта трапляў у розныя гісторыі (у тым ліку і зпаліцыяй). Але гэта тэхнічнае адступленьне ад тэмы.

Станоўчыя вобразы(ў нашым беларускім разуменьні) у Нью-Ёрку можна знайсьці, як і ўсюды. Іншаясправа наколькі яны будуць тыповыя для гэтага соцыума. Тыпізацыя – важнаякатэгорыя ў сур’ёзным мастацтве.

Далей аўтарпаказаў некалькі фатаграфіяў людзей з нью-ёрскіх вуліцаў. Запомніліся “Замілаваньнена бруклінскай эвэню” і здымак “Юначка прыехала ў горад Нью-Ёрк”. Дзяўчынаразгубленая і спалоханая. Яна першыя дні ў гэтым вялікім горадзе, у якіпрыехала, відаць, аднекуль з Сярэдняй Азіі вучыцца ці працаваць. Тыповаякарціна і добра адлюстраваны псіхалагічны вобраз юначкі. Тут жа партрэты беларускіх людзей: Аляксандра Міцкевіча,дзеда Ваяводы з Браслава, маці Міхася Чарняўскага Марылі, паэта Максіма Танка ііншыя.

Наступныразьдзел кнігі – гэта апавяданьні.

-- Бальшыня зьіх, -- кажа аўтар, -- заснаваныя на зьявах, якія былі ў жыцьці. Але падыходтакі: паказаць звыклыя вобразы беларусаў, простых людзей і іхныя лёсы ў пэўныхабставінах. Я пісаў пра тое, -- прадаўжае аўтар, -- пра што добра ведаю, і пралюдзей, якіх ведаю. Ёсьць апавяданьні, якія я прыдумаў, але тыя жыцьцёвыяабставіны, якія былі ў жыцьці і спатыкаліся мне, далі магчымасьць стварыцьпэўны сюжэт на аснове гэтага вопыту (скажам “Васількі”). Некаторыя (“Казурка”)узяты з пэўных перажытых абставінаў. Але падыход такі – з пункту гледжаньнянароднага ўспрыняцьця вобраза простага беларуса. Для мяне важным было адлюстраваньнетых міжлюдзкіх зьяваў, якім часам мы і не прыдаём значэньня. Мастак жа маемагчымасьць зьвярнуць увагу і паказаць, якое багатае жыцьцё, бо іншы чалавекяго можа часам прамінуць не задумаўшыся.

Апавяданьні пабудаваныяна вобразах і тыпажах простых беларусаўяшчэ той, савецкай эпохі. Але вобразы ў апавяданьнях тыповыя і трансцэндэнтныя,яны і цяпер такія.

Трэцяятэма, якая адлюстравана ў гэтай кніжцы, -- гэта публіцыстычныя, палітычныяартыкулы. Яны напісаны спэцыяльна для кнігі. “Гэты разьдзел, -- кажа аўтар, --я назваў “Народная філасофія”.Названы ён у двукосьсі, таму што тэксты ня маюць дачыненьня да акадэмічнайфіласофіі. Двукосьсе паказвае, што аўтар стараецца даваць ацэнку такімскладаным зьявам, пра якія піша, з пункту гледжаньня народнай псіхалогіі,народнай філасофіі і народнага асэнсаваньня. Нашыя людзі (тыя што пражылі доўгічас на сьвеце і не сканчалі ўнівэрсітэтаў), калі зь імі пагаварыць па любыхпытаньнях жыцьця, маюць сваю думку, і часам выказваюць сваімі словамі такіямудрыя і глыбокія разважаньні, да якіх і акадэмічны філёсаф не дадумаецца цііншы які афіцыйна адукаваны мудрэц (апосталы, дарэчы, былі простымі рыбакаміале, маючы разуменьне ад Духа Сьвятога, затыкалі за пояс антычных філосафаў.)

Навату тэкстах, якія зьяўляюцца палітычнымі, публіцыстычнымі, я таксама зыходзіў зпазыцыі каштоўнасьці любога чалавека, з пазыцыі каштоўнасьці чалавечага вопыту.Бо сам узрост, само разьвіцьцё чалавека ёсьць ягоны ўнівэрсітэт. Жыцьцё – гэтаБоская школа чалавека, калі ён умее прыглядацца і аналізаваць, калі ўмеепрыслухацца да сваёй душы.”

Кніга аб’ёмная,вялікая, вялікага фармату (А4) і размова атрымалася вялікая.

“Гэтую кніжку язадумаў даўно як праграмную працу. І я вельмі ўдзячны Богу, што мне ўдалося яезрабіць і выдаць. Беларуь жыве і будзе жыць і справа дзеля яе праслаўленьня йдабра не загіне”, -- сказаў у заключэньне Зянон Пазьняк.

25 траўня 2014 г. Марыля Якушэвіч