ПАРТЫЗАНЫ ЗЬНІШЧЫЛІ ЭКІПАЖ “ГРАДА”

7 жніўня ў прыгарадзе Данецка была знойдзена ўстаноўка “Град” з расстраляным экіпажам. Пра гэта паведаміла InfoResist крыніца зь месца падзей.

“Дзеяньні партызанскіх атрадаў ні для каго ўжо не сакрэт. За імі даўно вядуць паляваньне баевікі ДНР, бо яны наносяць рэальную шкоду тэрарыстам. Сёньня стала вядома, што адна з групаў партызанскага атрада расстраляла экіпаж устаноўкі “Град”. Кінутую ўстаноўку знайшлі пасьля чарговага абстрэлу горада”, -- паведаміў сумоўца.

Таксама ён дадаў, што іншага выйсьця ў данецкіх патрыётаў не застаецца, акрамя як браць у рукі зброю і адстрэльваць тэрарыстаў малымі групамі. Па-іншаму змагацца з абстрэламі жылых раёнаў і абараніць сваіх родных проста немагчыма.

7.08.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://inforesist.org/partizanskij-otryad-unichtozhil-ekipazh-grada-kotoryj-rasstrelival-doneck/