ПАМЯЦІ БАРЫСА ГЮНТАРА

Памёр дэпутат Незалежнасьці Барыс Гюнтар. Выказваю шчырыя спачуваньні сваякам, родным і блізкім нябожчыка і ўсім беларусам, якія жывуць ў незалежнай Беларусі. Гэта быў наш актыўны фронтаўскі дэпутат і цьвёрды змагар за Беларусь і волю. Разам з усімі намі ён паспытаў гістарычнае шчасьце, якое называлася Незалежная Беларусь і Канец камунізму. Пра кожнага з гэтых дэпутатаў Фронта некалі будзе шмат напісана. Цяпер, у цяжкі час, бывай, дарагі Барыс. Хай Беларуская зямля будзе табе лёгкай. Усё лепшае наперадзе.

22 жніўня 2014 г.

Зянон Пазьняк