“МЫ МАЕМ ЛУКАШЭНКУ...”

Як вядома,саміт у Менску на тэму вайны ва Украінескончыўся адкрытым уварваньнем расейскмхвайсковых аддзелаў на Украіну іактывізацыяй расейскай агрэсіі. Маскваўжо ня надта хавае, што яе рэгулярныячасткі, артылерыя, танкі і самалётывядуць баявыя дзеяньні супраць Украіны,але, па звычаю свайму, усё яшчэ хлусіць.Усе здольныя на думаньне беларусы прагэта ўжо здагадаліся. А “белрэдакцыя”Радыё Свабода думае, відаць, што нездагадаліся, і выпусьціла наперадвядомага Ю. Дракахруста, а той назапрашаўу перадачу 31 жніўня (“Да чаго заразапазыцыі варта заклікаць беларусаў?”)сваіх звычайных “экспэртаў”. Янынагаварылі шэраг цікавага, цытуем:

Рэдактарінтэрнэт-часопіса “Идея”Р. Астапеня:

“…безумоўна,вялікая частка дэмакратычных актывістаўцешыцца тым, што мы маем Лукашэнку, якіздатны абараніць беларускую незалежнасьць,ён на сёньняшні дзень найбольш здатныда гэтага беларускі палітык. Я думаю,што трэба з большай пашанай ставіццада сёньняшніх абмежаваньняў і лімітаўі казаць не пра тое, што мы хочам у Эўропу,але пра тое, што мы хочам мець нармальныядачыненьні з Эўропай, як мы маем,напрыклад, з Расеяй. Замест Плошчы,напрыклад, магчыма, ёсьць сэнссканцэнтравацца на назіраньні завыбарамі і займацца тым, каб данесьціпасьля выбараў вынікі гэтых назіраньняў,бо большасьць беларусаў усё адно яшчэлічаць, што вынікі выбараў не фальсыфікуюцца…Сёньня сапраўды Лукашэнка можа перамагацьзь мінімальным ростам эканомікі. Гэтазьяўляецца ягоным інтарэсам, кабэканоміка расла такім чынам. Небясьпекадля Лукашэнкі палягае ў тым, каб беларусыня сталі занадта багатымі. Калі яныстануць багатымі, у іх вырастуць патрэбы.Тады Лукашэнка можа аказацца неадпаведнымвысокім стандартам беларусаў. А эканамічнырост на ўзроўні 1% забясьпечвае, штопатрэбы беларусаў застаюцца на сярэднімальбо нізкім узроўні. Таму Лукашэнкацалкам адпавядае ім як палітык”.

СацыёлагТ. Чыжова:

“Мыбачым, што асабісты рэйтынг Лукашэнківырас. Думаю, што вырас і рэйтынг ягонагадзяржаўнага курсу. Што мы маем цяпер збоку нашых палітычных апазыцыйныхсілаў? Гэта фактычна дыскурс пачатку90-х гадоў, толькі крыху разбаўленыпраэўрапейскай рыторыкай — абстрактнырынак плюс абстрактная дэмакратыя”.

Заглядальніка БелаПАН А. Шрайбманааказалася цяжка выбраць цытату, гэтатакая роўная плынь кан’юнктурнайбанальнасьці.

Ніколіраней мы пра гэтых “экспэртаў” ня чулі. На фотаздымках на сайце РС бычна, што“экспэрты” маюць узрост дыпломнікаўВНУ. Ну, можа крыху старэйшыя. І восьгэтыя маладыя людзі ўжо такія “мацёрыя”тэарэтызатары на ніве лукашызма іапазыцыянізма. Сфармавалася пакаленьнелукашызму! Трэба прызнаць, што руцінапераліваньня з пустога ў парожняедаведзена імі да пэўных вышынь.Словаблуддзе вельмі “крутое”. Гэта жтрэба так навучыцца гаманець і недапусьціць ніводнага жывога слова! Хацяў тытуле тэксту пададзенае пытаньненаконт закліку, так і не сказана ўадкрытую, адназначна, да чаго янызаклікаюць ці што канстатуюць. Ускаламучаным наборы словаў выпадаеасадак: «мы маем Лукашэнку», “Лукашэнказдатны абараніць беларускую незалежнасьць”,“абстрактны рынак плюс абстрактнаядэмакратыя”, “ісьці на выбары”…

Навучыліся,канальі, муціць людзям у галовах. Тольківось што, у беларускіх галовах ужовыпрацоўваецца трывалы імунітэт дагэтай каламуці. Марныянамаганьні імітатараў палітычнай думкі.

СымонРудзік