СЛАВА ВОРШЫ! СЛАВА ГЕРОЯМ!

Дарагіяфронтаўцы, дарагія беларусы!

Віншуюўсіх зь вялікім сьвятам – ДнёмБеларускай Вайсковай Славы і пяцісотайгадавінай пераможнай гістарычнай бітвыпад Воршай, якая адбылася 8 верасьня1514 года з маскоўскай ардой.Ліцьвіны-беларусы ў тыя часы шмат разоўперамагалі маскоўска-ардынскія войскі.Гэта было правіла ў нашых продкаў –перамога меншай сілаю за кошт сьмеласьціі ўменьня. Але бітва пад Воршай мацнейза ўсе іншыя запомнілася ў гісторыінашай краіны. Тады, у жніўні 1514 года,маскоўцы толькі што захапілі ў насСмаленск. Іхняе войска амаль у тры разыпераўзыходзіла па колькасьці войскаВялікага Княства Літоўскага. Яны быліўпэўненыя ў перамозе, бахваліліся міжсабой і хваліліся, як яны, перамогшы,захопяць усю Літву.

Вынікжа бітвы стаўся такі, што маскалі быліразьбітыя ўшчэнт і страцілі забітыміпалову свайго войска (40 тысяч), а ўсякамандная маскоўская верхавіна трапілаў палон.

Перамогапад Воршай над Масква-Ардой прыпыніланаступ з Усходу, затармазіла і адклалана доўгі час змову Заходняй Эўропы зМасковіяй супраць Вялікага Княства,падняла аўтарытэт нашай краіны ўтагачасным сьвеце.

Зканца 1980-х беларускія адраджэнцы-фронтаўцыаднавілі легальнае сьвяткаваньне ДняВайсковай Славы. Гэты дзень стаў стымуламі надзеяй на стварэньне сапраўднагапатрыятычнага беларускага войска –абаронцаў Айчыны. Толькі патрыятычнаевойска здольнае абараніць Бацькаўшчынуад чужога нашэсьця.

Нападмаскоўскай арды на рэвалюцыйную Украінуў лютым гэтага года зноў у каторы разпацьвердзіў гістарычную праўду і паказаўнязьменную агрэсіўную азіяцкую сутнасьцьМаскоўшчыны, якая не зьмяняецца ізастаецца заўсёднай пагрозай суседзям,мірнаму жыцьцю і ўсяму чалавечтву.

Усягісторыя арды і маскоўскай агрэсіі адсярэднявечча і да сёньняшняга дняпаказвае, што на Ўсходзе існуе пэрманэнтнае«скопішча зла», якое мэнтальна незьмяняецца з цягам гісторыі, зьяўляеццавогнішчам пастаяннага ўнутранага ізьнешняга разбою, ёсьць небясьпекайдля культуры і цывілізацыі Эўропы, сталапрычынай дзьвух крывавых сусьветныхвойнаў і плянуе трэцюю, ужо адкрытапагражаючы сьвету атамнай зброяй.

УСярэднявеччы наша краіна на працягуамаль пяцісот гадоў, сьцякаючы крывёй,бараніла эўрапейскую цывілізацыю адусходніх варвараў. Наша краіна – ВялікаеКняства Літоўскае – была адзінайдэмакратычнай дзяржавай у сярэднявечнымсьвеце. Зразумела, што ўдзячнасьці адзаходняй Эўропы мы ня мелі ніякай. А ўвыніку мы атрымалі нож у плечы ды змовуз Масквой супраць ВКЛ гэтай самайнямецкай Эўропы.

Такаяж палітыка працягвалася і супрацьнезалежнай Беларусі ў канцы 90-х ,калі немцы разам з прамаскоўскім рэжымамі КГБ пад шырмай Менскай місіі АБСЭразбурылі ў Беларусі нацыянальныя сілыбеларускага Адраджэньня і планаваліаддаць Беларусь Маскве.

Падобнаеузаемадзеянье назіралася супрацьУкраіны, захоп якой, практычна, рыхтавалапуцінская зграя разам з Эўразьвязам. Усакавіку 2000-га года я надрукаваўматэрыял у «Беларускіх Ведамасьцях»(№2(25) «Як Эўропа Заходняя здае ЭўропуЎсходнюю», дзе звяртаўсяда беларускіх элітаў, мяркуючы, штояны «маюць прыблізныя ўяўленьні праЗаходні сьвет». Там прыводіцца цытатаз «Rzeczpospolita» (2000, 28. 03)наступнага зьместу: «Мішэль Эмэрсон,які да нядаўнега часу быў амбасадарамэўрапейскага зьвязу ў Маскве, а цяпернезалежны экспэрт прэстыжнага брусэльскагаінстытуту TPCS,лічыць, што краіны Эўразьвязу захаваюцьпрыхільныя адносіны да Пуціна, бомяркуюць, што толькі ён можа вярнуцьстабільнасьць Расеі. Асяроддзе былогаКГБ – гэта адзіная сіла, якая да гэтагаздольная. Гэта ня ёсьць людзі, якіяасабліва зацікаўленыя ў дэмакратыі.Але шмат хто зь іх – кампэтэнтныя...Пуцін выкарыстае цяжкую эканамічнуюсытуацыю на Украіне, каб падпарадкавацьсабе гэтую краіну (хоць бы, напрыклад,праз замену запазычанасьці перад Расеяйна акцыі ўкраінскіх прадпрыемстваў).Эўрапейскі Зьвяз хутчэй за ўсё ня будзепярэчыць гэтым імкненьням.»

Дадам.Тыя, хто схільныя былі прадаць Украіну,тыя ж тады здавалі і Беларусь. А ўвогуле,яны здольныя здаць усё, нават самыхсябе. ХХ-е стагоддзе (асабліва разьвязваньне2-й Сусьветнай вайны) гэта пацьвярджае.

Гісторыясьведчыць, што, на жаль, у барацьбе са«скопішчам зла» на Усходзе мы можамспадзявацца толькі на самых сябе і, якні дзіўна, -- у гэтым якраз аснова нашайперамогі, якая ёсьць нічым іншым, якцяперашняй нашайбітвай пад Воршай. Для Украіны гэтаябітва ўжо пачалася ў рэальным часе і ўваенным выяўленьні. Для нас, беларусаў,-- галоўнае выпрабаваньне наперадзе.Рыхтуймася да яго, вастрэм зброю і розум,дапамагайма Украіне, памятаючы правеліч Аршанскай перамогі ў мінулым ілёсавызначальнасьць нашай бітвы цяпері ў будучыні.

ЖывеБеларусь! Слава Воршы! Слава героям!

8верасьня 2014 г. ЗянонПАЗЬНЯК