“ПУЦІН БУДЗЕ ШАНТАЖАВАЦЬ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОЯЙ”

Эўропабаіцца Расеі і ня хоча ўскладненьняў.Захад павінен зразумець, што прэзыдэнтРФ Уладзімір Пуцін гатовы павышацьстаўкі ў гэтай вайне, таму што ў ягоёсьць матывы. Ён паставіў на карту ўсё– калі ён пацерпіць паразу ва Украіне,то будзе скінуты.

Такуюдумку выказаў расейскі палітолаг АндрэйПіянткоўскі, паведамляе DELFI.lt.

На думкуэкспэрта, калі Захад ня хоча супрацьстаяцьПуціну ў Эстоніі на ўзроўні ядзернайвайны, трэба спыніць яго ва Украіне.

“Длягэтага ёсьць усе магчымасьці. Наватсанкцыі, якія ў наяўнасьці, вельмі цяжкіядля эканомікі Расеі, якая і так дэградуе”,-- заявіў Піянткоўскі.

Экспэртпадкрэсьліў, што перамір’е было важнымдля Пуціна, каб сарваць далейшыя заходніясанкцыі.

“Санкцыіпрацуюць і будуць працаваць. І вельміважна нанесьці паразу гэтай небясьпечнайканцэпцыі “русского мира”, бо янапрывядзе нас ня проста да сусьветнайвайны, а да сусьветнай ядзернай вайны.Гэта відавочна, бо эканамічна Расеяслабейшая за Захад, па зброі слабейшаяза НАТО ў цэлым і за ЗША. Значыць, каліПуцін зьбіраецца выйграваць гэтую вайну– ён будзе выкарыстоўваць шантажядзернай зброяй, разьлічваючы, што Западздрыганецца і адступіць”, -- паведаміўрасейскі палітолаг.

Піянткоўскізазначыў, што першыя ж зьнешнепалітычныяняўдачы абернуцца для Пуціна крахам,бо расейская “вярхушка” уважліва заім назірае.

Экспэртперакананы, што Эўропа проста не даканца разумее сытуацыю. На яго думку,ключавой краінай у Эўразьвязе зьяўляеццаНямеччына, а ключавой фігурай – Мэркэль,якой трэба тлумачыць, што адбываецца імагчымыя наступствы.

“Ёсьцьпрыфрантавая група дзяржаваў –Прыбалтыка, Польшча. Украіну падтрымліваеШвэцыя і Вялікая Брытанія. Але ўся справаў адной краіне – уНямеччыне. Калі б яна была ў гэтайкааліцыі, вы маглі б не турбавацца, штодумаюць Славакія і Кіпр. Гэта значыць,ключавая краіна – Нямеччына, а ключаваяфігура – Мэркэль, якую ўкраінцы называюць“фраў Рыбэнтроп”. Яна эвалюцыянуе, бопавінна разумець, як працуе сістэма,што такое “Штазі”. Яна ж выхоўваласяў ГДР. Але хацелася б большага разуменьня.Эўрапейцы баяцца вайны, ня хочуцьускладненьняў. І ім трэба тлумачыцьгэтую сувязь: калі Пуціну дазволіцьперамагчы ва Украіне, ён прыйдзе ўБалтыю. Балтыя – гэта краіны НАТО. Ітады эўрапейцам давядзецца альбозакрываць НАТО, альбо ісьці на рызыкувайны зь ядзернай дзяржавай. Гэтапачварны выбар, яны ня хочуць гэтагавыбару. Але тады спыніце Пуціна”, --рэзюміруе Піянткоўскі

19.09.2014

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://gordonua.com/news/worldnews/Piontkovskiy-CHtoby-vyigrat-Putin-budet-ispolzovat-yadernyy-shantazh-rasschityvaya-chto-Zapad-otstupit-41963.html