АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (23.09–25.09.2014)

Падымаюцькрывавага забойцу

23верасьня 2014 г. швэдская газэта “DagensNyheterапублікавалаартыкул пад тытулам “Пуцін адраджаеката КГБ”. Напісана, што Пуцін сваімдэкрэтам надаў элітнай частцы расейскайпаліцыі імя Фэлікса Дзяржынскага, аднагоз найбольш крывавых забойцаў былогасавецкага рэжыму. А на Лубянскай плошчыкамуністы нядаўна паставілі на пастамэнтгіпсавую статую Дзяржынскага.

Нашкамэнтар: Эклектыка набірае моц напрасторах Расеі. Пад залатымі купаламіРПЦ зьяўляюцца гіпсавыя дзяржынскія,маршыруюць дзяржынскія атрады. Замешваеццадзікі кактэйль пад назовам “Русскіймір” (які ня можа жыць без вайны).

ЮркаМарозаў

Трэбаадразу адкрываць агонь

23верасьня 2014 г. латвійскаягазэта “Diena”спаслалася на ўкраінскага дзеяча ДмытраТымчука, які паведаміў, што трэці“гуманітарны канвой” з Расеі ў Данецкпрывёз зброю для тэрарыстаў.

Нашкамэнтар: Цяпер латышы ведаюць, што каліпраз іхнія межы паспрабуе прарваццанейкая “гуманітарка” з Крамля-Лубянкі,то трэба адразу адкрываць агонь.

ЮркаМарозаў

Справядлівасьцьі вартасьць чалавечага жыцьця

23верасьня 2014 г. славацкая газэта “Pravda”паведаміла з Ізраіля. Пасьля доўгіхпошукаў злачынцаў ізраільскія аддзелыатачылі дом у Хэброне, у якім знаходзілісядвое палестынцаў, што 16 чэрвеня сёлетазахапілі і забілі трох ізраільскіхпадлеткаў. Падчас перастрэлкі палестынцызагінулі. Забойства ізраільскіх падлеткаўпаслужыла прэтэкстам для ізраільскайваеннай апэрацыі ў сэктары Газа, якаяпрацягвалася 7 тыдняў.

Нашкамэнтар: Вядома, штоізраільскае грамадзтва робіць усё длятаго, каб пакараць забойцаў сваіх людзей.Мяркуем, што йдзецца пра справядлівасьцьі вартасьць чалавечага жыцьця.

АлесьХадасевіч

Хлусяць,што загадаюць

24верасьня 2014 г. славацкая газэта “SME”апублікавала тэкст пад тытулам “Штомы павінны ведаць пра Украіну”. Пытаньніі адказы па Украіне напісаў для ўсіхславакаў Аляксандр Дулеба, дырэктарСлавацкай асацыяцыі замежнай палітыкі.Вось, напрыклад, пытаньне “Што сталасяз украінцамі ў Савецкім Саюзе?” Ісамаадказ: “Україна была адной знайбагацейшых савецкіх рэспублік, аўсходняя Україна была адзіным рэгіёнамСавецкага саюза, які мог канкурыравацьз Масквой…” І г.д.

Нашкамэнтар: Пра жахі Галадамору гэты“дырэктар” нічога славакам не паведаміў.Яны, мабыць, чытаюць і думаюць: “Такібыў салодкі лёс пры Саюзе. І чаму яноразвалілася?!” Вось такі ўзровеньдырэктарскай пісаніны пра суседнююдзяржаву! Што ж зьдзіўляцца, што славацкіістэблішмэнт выступае з антыўкраінскіміі прамаскоўскімі заявамі.

Толькіне пакідае ўражаньне, што згаданы“дырэктар” і іншыя браціслаўскіяўрадоўцы прыкідваюцца наіўнымі. Усёяны пра Галадамор і іншае ведаюць. Дывось Масква дае ім “на падтрымку штаноў”.І сьпяваюць, што загадаюць.

ЮркаМарозаў

Знайшлізанятак алігарху

24верасьня 2014 г. польская газэта“Rzeczpospolita”напісала пра М. Хадаркоўскага. Ёнудзельнічаў на канфэрэнцыі Нямецка-РасейскагаФорума ў Берліне і выступіў з сваёйпраграмай. Хадаркоўскі заявіў, што нямае палітычных амбіцый і ня хочаўдзельнічаць у выбарах або выдаляць адулады Пуціна. Ён проста хоча заснаваць“Open Russia”(“Адкрытая Расея”) і зь яе дапамогай“падтрымаць праэўрапейскую часткурасейскага грамадзтва”, “наблізіцьяе да эўрапейскіх каштоўнасьцяў”.Газэта нагадала таксама, што Нямеччынапаспрыяла вызваленьню Хадаркоўскагаз расейскай турмы. Цяпер ён жыве ўШвайцарыі.

Нашкамэнтар: Цяпер зразумела, навошта немцывызвалілі з Сібіры Хадаркоўскага. Ёнбудзе “набліжаць частку расейцаў даэўрапейскіх каштоўнасьцяў”. Вядома,што гэтым (абсалютна безвынікова) можназаймацца на працягу тысячагоддзяў. Тутгэтага героя нават не параўнаеш зпэрсанажамі кшталту мясцовых Саннікаваабо Мілінкевіча. Тут поўная абстракцыяі “статус кво” пустой гаварыльні. Затоеяк салідна – алігарх-дысідэнт,герой-сядзелец і г.д. Ну і закруцілінемцы “загогуліну”, як казаў нападпіткуБ. Ельцын.

АлесьХадасевіч

Правінцыйнаяінфармацыя

25верасьня 2014 г. летувіская газэта “LietuvosRytas” напісалапра пачатак акцыі “Маладога Фронту”у Беларусі. Газэта працытавала ДмітріюсаДашкевічуса, які распавёў, як яны цяпербудуць даваць у міліцыю дадзеныя нааўтамашыны з стужкамі Георгіюса(“каларадзкімі стужкамі”) і сьцяжкаміРасеі. Закон на баку маладых дзеячаў.Забаронена мець пабочныя прадметы нашыбах аўтамабіляў.

Нашкамэнтар: Замест адэкватнай аналітыкіпадзеяў у суседняй краіне, летувіскіяспэцы (нават у самай аўтарытэтнай газэцекраіны) рэгулярна даюць свайму грамадзтву“сэнсацыі” пра прафанацыйныя акцыі ізаявы падстаўной і агентурнайпсэўдаапазыцыі ў Беларусі. Пра тое, штосамы беларусы называюць тандэтнайклаўнадай. Можа гэта правінцыйнасьцьхутарскога думаньня? Але хутчэй штоіншае.

АлесьХадасевіч