ПАМЯЦІ РЫГОРА КІЙКО

Пасьля доўгайі цяжкай сьмяртэльнай хваробы, якую мыназываем «хваробай Чарнобыля», 3-гакастрычніка памёр наш фронтаўскі сябрамастак Рыгор Кійко. Але тут вінаваты нятолькі Чарнобыль радыяцыйны, які намзрабіла савецкая Масква, але вінаватыі цяперашні антыбеларускі рэжым улады,які таксама насадзіла Масква. Рыгораперасьледвалі лукашысты за любоў даБеларусі, катавалі і зьбівалі за абаронуКурапатаў, мучылі ў турэмных камэрах,адбіралі здароўе. І вось адабралі. Тыповылёс беларускага мастака пад акупацыяй.Рыгор Кійко памёр у 63 гады на вяршыніжыцьця і творчай сьпеласьці, калі чалавекаддае свой вопыт людзям і Айчыне.

БеларускаяАйчына будзе заўсёды памятаць сваіхпрыхільнікаў і змагароў за прышласьцьі волю. Рыгор Кійко ад пачатку быў уНародным Фронце, разам з Фронтам сустрэўНезалежнасьць Беларусі, разам з Фронтамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыяйФронту застаўся пасьля варожага расколуруху ў 1999 годзе і змагаўся за Беларусь.

Слава героям!Хай будзе мяккай беларуская зямлядобраму беларусу. Хай будзе апорай унашым змаганьні і ў нашым жыцьці.

Спачуваю роднымі блізкім нябожчыка. Наперадзе перамога.

3-га кастрычніка2014 г. Зянон Пазьняк