НАША ЖЫЦЬЦЁВАЯ АБАРОНА

(Выступна кастрычніцкім 2014 г. Сойме КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”)

Галоўнаепытаньне зараз у нашай частцы сьвету ігалоўная пагроза нам, беларусам, -- гэтаруская агрэсія, рускі фашызм і дыверсійнаягібрыдная вайна маскоўцаў супрацьУкраіны. Пры любым зыходзе гэтай вайныагрэсія можа мець працяг супрацьБеларусі.

Лепшагадля сябе васала, чым Лукашэнка (“нашагасукінага сына”, як кажуць расейцы) яныня знойдуць. Рэдкасная істота. І тым няменш пэўным маскоўскім палітэксцэнтрыкамгэтая істота ўжо “изрядно” надакучыла.Ім хочацца яшчэ лепшага, каб усё рабіў,як гэты, але менш балбатаў, ды не мельцяшыўу вачах.

Рацыянальнагатут мала, бо перад кожнымі нібыта выбараміў Беларусі Масква заўсёды запускала ваўжытак такую дэзу. Тым ня менш прыслухаццаварта, каб шмат якім беларусам, якімізацікавілася палітыка, адказаць наістотнае для іх пытаньне: як адносіццада Лукашэнкі, калі Расея пачне новызахоп Беларусі, а Лукашэнка стане гэтамусупраціўляцца? Супраціўляцца, вядома,ён ня будзе. Але людзі схільныяда фантазіі.

Упалітычным плане тут стандартная,зразумелая і простая сытуацыя. Лукашэнкаі Масква для Беларусі – гэта адна сатана.Беларускае нацыянальнае супраціўленьнепавінна выступіць супраць гэтых абодвухгалоў трохгаловагазьмея. (Трэцяя галава гада – гэта нямецкаяЭўропа. Але беларусам, на жаль, тоезразумець пакуль цяжка, хоць уся нашагісторыя і сучаснасьць пра гэта крычаць).

Калібеларускае супраціўленьне выступаесупраць Лука-Масквы, то яно заяўляе прасябе як змагарная альтэрнатыва акупацыііанэксіі. Адчыняецца сэнс і пэрспэктывазмаганьня дзеля перамогі і свабоды.

Калісупраціўленьня агрэсіі ня будзе, тоанэксію зробяць па аўстрыйскім варыянце1938 года з рускай дэзынфармацыяй усямусьвету, што адбылося “далучэньне” паволі народа.

Ітрэці (чыста тэарэтычны) варыянт, якіне ўзьнікне, але пра які гавораць. Гэтакалі грамадзтва паспрабуюць падзяліцьпаміж акупацыйнай Масквой і маскоўскімвасалам Лукашэнкам, які нібыта ўспрацівіццаМаскве. Рэальна такое з вобласьціпалітфантастыкі, бо супярэчыць прыродзерэчаў. Але (заўважце) менавіта гэтыварыянт цяпер інтэнсіўна распрацоўваеагентура, пачынаючы ад так званых“дэмСМІ” да Мілінкевіча і іншыхканторскіх палітыкаў. Яны заклікаюцьпадтрымаць злачынцу нацыі Лукашэнку ўяго нібыта супраціўленьні Расеі ігуртавацца вакол нішчыцеля Беларусі,бо ён, маўляў, ужо гарант суверэнітэту і гатовы ваяваць з Масквой.

Чамутакое чуецца? Найперш гэта мэтаддэзынфармацыі і маскоўскай прапагандысцкайвайны, каб недапусьціць нацыянальнайальтэрнатывы і супраціўленьня магчымамурускаму ўмяшальніцтву і агрэсіі. Тутімкнуцца паказаць беларусам фальшывуюсытуацыю і хлусьлівыя арыентыры. Зьіншага боку ўся канторская раць і ўсяпрадажная публіка вакол яе, якая корміццаападкамі чужой геапалітыкі і паразітуена няшчасьці нацыі, уся гэтая кампаніянюхам адчула рэальны (а не дэмагагічны)паварот у палітыцы Эўразьвязу ў дачыненьніда акупацыйнага рэжыму ў Беларусі, і адпаведна карэктуе свае паводзіны.

Некалі,у 90-х, яны (эўрапалітыкі) доўга круцілікатрынку аб “дэмакратычнай” Расеі,імкнуліся “дэмакратызаваць” Беларусь,загнаўшы яе ў нібыта “дэмакратычную”Расею, папалілі мноства сваіх агентаў,пачынаючы ад Ганса Віка, Адрыяна Севярынада розных нямецкіх палітычных дам. Потымнастала чарга дэмагогіі пра так званыя“правы чалавека” ды пра “каштоўнасьцідэмакратыі”. Заходнія бюракратыспарадзілі ў Беларусі на гэтых фішкахплойму псэўдапалітычных паразітаў.Нарэшце цяпер яны ўжо скінулі маску ісказалі проста: “беларусы, падтрымлівайце(sic!)прэзыдэнта Лукашэнку”. Ён ужо ў іх і“прэзыдэнтам” стаў. Такая эвалюцыядэмагогіі. Але сутнасьць не зьмянілася.

Нагадаю,што пра падтрымку “прэзыдэнта” сказаланядаўна публічна афіцыйная прадстаўніцаЭўразьвязу ў Беларусі МайраМора.У вэрбальнай палітыцы – гэта сэнсацыя,скандал, бомба для СМІ, дыпляматычнаягалаваломка для палітыкаў Эўропы. А тымчасам – тут поўнае маўчаньне. Ніхто зпалітыкаў Эўразьвязу нават не скамэнтаваўгэтыя словы афіцыйнай асобы. Чаму? Тамушто гэта пазыцыя. Так ім патрэбна.

Цікавыяі паводзіны так званай “дэмжурналістыкі”.Ніхто ня ўзяў інтэрв’ю, ніхто ня задаўгэтай афіцыйнай спадарыні патрэбнагапытаньня. Некаторыя паспрабавалі наватпатлумачыць, што, маўляў агаварылася мадам, звычайнае жаночае глупства,маўляў, бывае. Бывае, але такіх не трымаюцьна палітычнай службе.

Усёпаказвае, якая сапраўдная цана дэмагогііэўрапейскіх філісьцераў пра дэмакратыю,правы чалавека і ўсялякія сумніўныя“каштоўнасьці”, калі запахне смаленымі пагрозай прыбыткам.Але мы ведаем, што ёсьць сутнасьцібольшыя, чым дэмакратыя, і важнейшыя,чым мір. Гэта найперш свабода і гонарнацыі. Мір у рабстве – гэта павольнаяганебная сьмерць. Настаў час калі тоетрэба нарэшце зразумець прывыклым жыцьу няволі.

Лукашэнказьяўляецца найвялікшым злачынцам перадбеларускай нацыяй. Ён прадаўся Масквеяшчэ ў 90-х і цягам 20 гадоў падрыхтоўваўанэксію Беларусі, нішчыў беларускуюмову, беларускую культуру, беларускуюшколу, уводзіў у нашу краіну анкалогію“русского мира”. Апошнія ягоныязлачынствы – падпісаньне і ратыфікацыядамовы пра Эўразійскі саюз і перасяленьнеданецкіх саўкоў і тэрарыстаў у Беларусь.Мы не прызнаем гэтыя здрадніцкія вывертынелегітымнай улады і разумеем, якаявялікая шкода з боку рэжыму зробленабеларусам.

Аднакчас мяняецца, бо зьмяняюцца палітычныяўмовы існаваньня ў сьвеце. Цяпер саможыцьцё зноў ставіць перад народамгалоўны лёзунг беларускага Адраджэньня– адраджэньне беларускага сьвету,сьвету волі і сьвятла, мовы і культуры.Крамлёўскай цемры, бескультур’ю,п’янству, хамству і Ардзе мусіць быцьпастаўлены натуральны заслон – нашамова і наша культура, наш сьветлы сьвет.Гэта наша жыцьцёвая абарона, прытымнепераможная.

ЗянонПазьняк

12кастрычніка 2014 г.