“ФАШЫЗМ БЫЎ ЦЕНЕМ КАМУНІЗМА...”

Гэтыясловы У. Чэрчыль напісаў ужо пасьлязаканчэньня 2-й Сусьветнай Вайны. Мудрыбыў чалавек, добра разьбіраўся ў прадмеце.Зразумела, трэба адразу зазначыць, штогісторыя адпусьціла Гітлеру мала часу:усяго 12 гадоў, зь якіх палова прыйшласяна вайну. Мы ня ведаем, да якіх “вышынь”і “глыбінь” дайшлі б нацысты, калі бім далі кіраваць Нямеччынай гадоўтрыццаць. Але ў рэальным сьвеце крывавыгітлерскі рэжым аказаўся ўсяго толькібледным ценям, мізэрным падабенствамсталінскага монстра. Прычым – ва ўсім.

ВялікаяМэта гітлерцаў была простая і нудная:“заваяваньне жыцьцёвай прасторы длянямецкага народу”, прычым разумеласягэта ў самым прыземленым выглядзе: пашы,карысныя выкапні, марскія порты. ВялікайМэтай бальшавікоў быў “сусьветны трыюмфкамунізма”, ніяк ня менш (“Калі апошніпамежны знак/ З твару зямлі зьмятуцьжаўнеры нашы/ Затрыюмфуе ўсюль чырвонысьцяг/ Кветкі для ўсіх свае раскрыюцьчашы…”). Дзяржаўным гімнам да самага1943 г. быў “Інтэрнацыянал”. На дзяржаўнымгэрбе СССР серп і молат пакрывалі ўсюзямную кулю, без абазначэньня межаў“пралетарскай дзяржавы” хаця б самайтанюсенькай лініяй.

Пераходзячыад сымволікі да суровай прозы жыцьця,належыць адзначыць прынцыповаеадрозьненьне ў галоўным: ад Гітлераможна было зьехаць, ад Сталіна можнабыло толькі, рызыкуючы жыцьцём, уцячы.Да самага пачатку сусьветнай вайныпарадак выезду зь Нямеччыны амаль нічымне адрозьніваўся ад прынятага раней уВэймарскай рэспубліцы: купіў квіток,сеў на цягнік і зьехаў. Сотні тысячаўчалавек, уключна з 347 тыс. габрэяў,пакарысталіся гэтай магчымасьцю. Нацыстытолькі “па-зьверску” зьнізілі планкубезпадаткавага вывазу капітала з 800 да200 тыс. даляраў (што таксама зусім нямала – парадку 3,4 млн. у коштах сёньняшнягадня).

Унас абмежаваньні на выезд былі ўведзеныяз першых жа дзён савецкай улады. У ліпені1934 года савецкі Крымінальны кодэкспапоўніўся такім злачынствам як “уцёкіабо пералёт за мяжу” (што можна лічыцьафіцыйным абвяшчэньнем краіны турмой).За гэтае злачынства належала сьмяротнаепакараньне, “а пры зьмякчаючых абставінах– пазбаўленьне волі тэрмінам на 10 гадоўз канфіскацыяй усяе маёмасьці”. Датычнавайскоўцаў – толькі расстрэл. З прычынытаго, што знайсьці і пакараць уцекачабыло цяжка, улада вырашыла адыграццана сваяках: “У выпадку ўцёкаў абопералёта замяжу вайскоўца паўнагадовыячлены ягонай сям’і, калі яны нечымспрыялі здрадзе, якая рыхтавалася абобыла зьдзейсьненая, або хаця б ведаліпра яе, але не давялі пра гэта да ведамаўладаў, караюцца пазбаўленьнем волітэрмінам ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяйўсяе маёмасьці”.

Магчымасьцірасчыніць дзьверы і выйсьці – гэтагалоўнае, што адрозьнівае дом (наватсамы бедны) ад турмы (нават самайзадбанай). Гітлерскі рэжым вымушаны быўбудаваць сваю ўнутраную палітыку так,каб усе не разьехаліся. Немцы не перажыліні раскулачваньня, ні калектывізацыі,ні галадамора. Немцаў не прымушаліадмаўляцца ад родных дзяцей і бацькоў,ім не давялося каяцца на партсходах утым, што не разглядзелі ў мужу (жонцы)прыхаванага “ворага народа”. Дзесяткімільёнаў падданых “райха” – сяляне,дробная гарадзкая буржуазія, журналісты,адвакаты, лекары – мелі сваю, незалежнуюад дзяржаўнага пайка крыніцу прыбытку.А там, дзе няма “дыктатуры голаду”,немагчыма забясьпечыць і татальныпалітычны кантроль, тым больш – прырасчыненых наўсхрыст межах.

Гітлерфізычна зьнішчаў сваіх паплечнікаў.Гэты эпізод увайшоў у гісторыю падназовам “ноч доўгіх нажоў”; працягваласягэтая ноч тры дні (30 чэрвеня – 2 ліпеня1934 г.). Усяго было расстраляна 70 чалавек(кіраўнікі “шутрмавых атрадаў”, а закампанію зь імі і іншыя канкурэнты“фюрэра” у барацьбе за ўладу), арыштаванаі кінута ў канцлягер 1120 чал. Я мяркую,што таварышы Яжоў і Берыя ніколі гэтыхлічбаў ня бачылі, бо інакш яны б ляснуліса сьмеху, так і не дажыўшы да расстрэлу.У СССР аналагічныя мерапрыемствы з“бальшавікамі ленінскай гвардыі”працягваліся больш за два гады (з восені36-га па вясну 39-га). Толькі паводлесьпісаў, уласнаручна зацьверджаныхСталіным і Молатавым, было расстралянапарадку 40 тыс. чалавек – прадстаўніківышэйшай намэклатуры, ваеначальнікі,прыкметныя кіраўнікі прамысловасьці,навукоўцы, дыпламаты, дзеячы культуры.

Масавагатэрору – у сталінскім маштабе слова“масавы” – у гітлерскай Нямеччыне небыло зусім. Найбольш крывавымі сталіпершыя дні і тыдні пасьля прыйсьцянацыстаў да ўлады (вясна 1933 года). Тысячылюдзей, галоўным чынам членаў кампартыі,былі арыштаваныя без суда, іх катаваліі зьдзекваліся зь іх. Паводле афіцыйныхацэнак, тады было забіта больш за 4 тыс.чалвек, арыштавана парадку 25-30 тысячаў.Праз год, у чэрвені 1935 г. колькасьцьпалітзьняволеных у канцлягярах і турмахскарацілася да 4 тысячаў. У далейшыхкарніцкая палітыка нацыстаў станавіласябольш жорсткай, у “райху” было ўтворана7 буйных канцлягяроў, у якіх да момантупачатку вайны знаходзілася парадку 60тыс. чалавек (у тым ліку ад 15 да 20 тыс.габрэяў).

Камуністычнытэрор у СССР пераўзышоў такія паказчыкіўжо на самым пачатку, у 20-я гады, якіялічацца цяпер амаль “вэгэтарыянскімі”.Любыя прыгоды Астапа Бэндэра і КісыВараб’янінава адбываліся ў краіне, дзеза 9 гадоў (з 1921 па 1929 гг.) ворганаміВЧК-ГПУ і толькі за так зв. “контррэвалюцыйныявыступы” было арыштавана 590 тысячаўчалавек, 24 тысячы расстараляна, 99 тысячаўнакіравана ў турмы і лягяры. І гэта –лёгкая “разьмінка” перад пачаткамсапраўднага масавага тэрору.

Засем гадоў “вялікага пералому” (1930-1936гг.) за “контррэвалюцыйныя выступы”арыштавана 1379 тыс. чалавек, зь іх 40 тыс.расстраляна, 898 тыс. накіравана ў турмыі лягяры. Мільёны раскулачаных, высланыхна непазьбежную сьмерць у дзікую тайгу,у гэтыя лічбы не ўваходзяць – іх ніхтоне судзіў і нават ні ў чым не абвінавачваў…І, нарэшце, настаюць страшныя гадыВялікага Тэрору. На працягу 37-38 гг.расстраляна 682 тыс. чалавек. Пра колькасьцьзагінулых пад катаваньнямі падчас“сьледства” можна ўскосна меркавацьпа тым, што за гэтыя два гады НКВДарыштаваў 1575 тыс. чалавек, але зь іх дапрысуду (любога) дайшло толькі 1345 тыс.Розьніца ў 230 тыс. чалавек наўрад ці можабыць растлумачана тымі вельмі рээдкімівыпадкамі, калі арыштаваны ў эпохуВялікага Тэрору чалавек вяртаўся злёхаў НКВД сябе дахаты.

Іза гэта нікому нічога не было. Арганізатарыі выканаўцы, садысты і каты (калі толькіяны папярэдне не перабілі адзін аднаго)дастойна сустрэлі старасьць у дамах наФрунзенскай набярэжнай Масквы, зпэрсанальнай пэнсіяй, “прымацаваньнем”да спэцбольніцы і спэцкрамы, з поўным“іканастасам” дзяржаўных узнагародаў.Ім нават не абвясьцілі грамадзкагаабвінавачваньня. Прах Правадыра спакойналяжыць у крамлёўскім муры, і да яго бюстадэпутаты Дзярждумы РФ штогод ускладаюцькветкі.

Самаедзіўнае ва ўсёй гэтай гісторыі тое, штознаходзяцца людзі, якія зусім шчыра, зквадратнымі вачыма зьдзіўляюцца: “Дыяк жа так! Ды ў нашай краіне, што зламалахрыбет фашыстоўскага зьвера, як могуцьзьявіцца новыя фашысты?” Сьвятаяпрастата… Менавіта ў нашай краіне, дзетаталітарны рэжым дасягнуў свайгонайбольш поўнага і страшнага ўвасабленьня,менавіта ў нашай краіне, дзе злачынцыне панесьлі нават сымвалічнага,пасьмяротнага пакараньня, менавіта ўнашай краіне, дзе ўвесь гной кашмарнагамінулага быў загнаны унутр грамадзкагаарганізма, верагоднасьць адраджэньняфашызма максімальна вялікая. Як ні ўводнай іншай краіне сьвету.

Зразумела,новыя кандыдаты ў правадыры ня будуцьхадзіць са свастыкай. Хутчэй за ўсё, яныбудуць супраць свастыкі горача змагацца.І таму, калі сёньня жалязьнякі і кургіняныкрычаць з трыбуны “Фашызм ня пройдзе”,я выразна чую іхны заклік шырэй расчыніцьбраму.

МаркСалонін

Пераклаўз расейскай В. Буйвал

Крыніца:http://www.solonin.org/article_o-simvolah-i-smyisle