МАСКОЎСКАЯ ІМПЭРЫЯ ЗНОЙДЗЕ САБЕ МАГІЛУ Ў БЕЛАРУСІ

(СьнежаньскіСойм 2014 г. Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14сьнежня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Партыі і Фронту – “Нішто неўратуе гэбоўскі рэжым”. З дакладамівыступілі сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыніПартыі і Фронту, і сп. Зьміцер Якаўцаў,сябра Сойму. Выступоўцы адзначылі, штостановіцца рэчаіснасьцю тое, аб чым напрацягу гадоў папярэджвалі беларускіяпатрыёты. Расейская імпэрыя, ня здольнаяна рэфармаваньне і цывілізацыйнаеіснаваньне, спрабуе выратаваць сябе ісваю крамлёўска-лубянскую ўладу мэтадаміваеннай агрэсіі супраць вольнай Украіны,а магчыма і татальнай вайной супрацьцывілізаванага сьвету.

Алеаналіз паказвае, што запланаванаямаштабная вайна прынясе Масквесакрушальную паразу і канец яе імпэрскамуіснаваньню. Нават у расейскіх крыніцахадзначаецца, што Масква можа выкарыстацькалядна-навагодні сьвяточны пэрыяд дляразгортваньня паўнамаштабнай атакісупраць Украіны. Нездарма на мяжы зУкраінай Масква трымае свае войскі іваенную тэхніку, з кожным днём узмацняючыгэтую групоўку. Ведаюць пра гэта іўкраінцы, якія гатовыя бараніць сваюкраіну ад агрэсараў. На баку ўкраінскаганароду ўсе вольналюбівыя людзі і народыЭўропы і Амэрыкі. Яны разумеюць, штоўкраінскі народ бароніць эўрапейскую,хрысьціянскую цывілізацыю ад гэбоўскайарды.

Насвельмі хвалюе фактар ваеннай пагрозыдля нашай Беларусі. Канцэнтрацыярасейскіх войскаў і тэхнікі на нашайтэрыторыі – гэта ня проста дэманстрацыя,разьлічаная на зьнешні эфэкт застрашэньняУкраіны. Гэтыя дзеяньні Масквы іпадпарадкаванага імпэрыі менскагарэжыму сьведчаць аб планах уцягваньнябеларускай арміі і нашай краіны ў ваенныканфлікт на баку расейскай імпэрыі. Нажаль, бальшыня нашых грамадзян неразумеюць гэтай небясьпекі. Задачайпатрыётаў ёсьць растлумачэньне нашымлюдзям гэтай трагічнай пэрспэктывы.Наш народ павінен разам выступіцьсупраць расейскай вайны, супраць удзелунашых вайскоўцаў у ваенных дзеяньнях(што азначае незьлічоныя ахвяры). Мыразам, усім народам павінны сарвацьзлачынныя мілітарысцкія планы маскоўскіхагрэсараў.

Выступілітаксама сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны распавялі пра змяншэньнезаробкаў нават на пасьпяховых дагэтульпрадпрыемствах. Спэцыялісты кажуць,што гэта толькі пачатак эканамічнагаі фінансавага крызісу, выкліканагарабскай прывязанасьцю да мафійнайэканомікі Расеі. Ёсьць яшчэ цікаваеназіраньне. Многія беларусы не паддавалісяна хлусьлівую рэжымную і маскоўскуюпрапаганду, але й жылі “абы ціха”, непадаючы голасу. Цяпер многія мужчыны іжанчыны пачалі казаць у сваіх гарадахі мястэчках праўду пра тое, што зрабіўзь іхнім жыцьцём і нашай Беларусьсюантыбеларускі рэжым. Людзі ня хочуцьбольш маўчаць і сьлепа падпарадкоўваццазьнішчальнікам. Гэта сьведчыць аб тым,што на ўсіх узроўнях беларускагаграмадзтва будзе актыўны, арганізаванысупраціў сотняў тысячаў людзей, каліпаўстане пытаньне міру і вайны, жыцьцяабо сьмерці, будучыні нашых дзяцей іўнукаў. Наш народ ня дасьць пакарыстаццасабой нікому. Вораг, які разьлічвае намільёны пасіўных, абыякавых да свайголёсу беларусаў, моцна памыляецца ў сваіхкрымінальных разьліках. Маскоўскаяімпэрыя можа знайсьці сваю магілуменавіта ў Беларусі.

Соймабмеркаваў арганізацыйныя пытаньніпартыйнай працы.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”

14сьнежня 2014 г.