МАСКОЎСКІЯ АКУПАНТЫ ЗЬБІРАЮЦЦА ПАСЛАЦЬ НА ВАЙНУ І СЬМЕРЦЬ БЕЛАРУСКІХ МУЖЧЫН.

Напачатку цытата: «Президент России Владимир Путин подписал 2 января указ «О внесении изменений в Положение о порядке прохождения военной службы». Новая версия документа, опубл икованная на официальном интернет-портале правовой информации, определяет порядок прохождения службы в Вооруженных силах РФ по контракту.

Иностранные граждане, проживающие за пределами Российской Федерации и изъявившие желание поступить на военную службу по контракту должны подать соответствующее заявление в военный комиссариат по месту жительства. Согласно тексту указа, «военнослужащие, являющиеся иностранными гражданами, участвуют в выполнении задач в условиях военного положения, а также в условиях вооруженных конфликтов в соответствии с общепризнанными принципами и нормами международного права, международными договорами РФ и законодательством РФ».

Правда, в Российскую армию возьмут не всех. Контракт не может быть заключен с иностранным гражданином, имеющим непогашенную судимость. Еще одно необходимое условие для заключения контракта — знание русского языка.»

Прызнацца, дзіўна чытаць гэта на фоне “бяскрайніх прастораў Расеі”, 170 мільёнаў яе насельніцтва і шырока распаўсюджанай незанятасьці ў якіх-небудзь вытворчых працэсах вельмі значнай часткі расейскага грамадзтва. Здавалася б, чым яшчэ займацца расейскім мужчынам?! Крымнаш, трэба пашыраць “Русский мир”, у войску абяцаюць апрануць-абуць, даць заробак і пэрспэктыву пэнсіі. Грамадзтва ахоплена статыстычна высокай любоўю да “нацыянальнага лідэра”, ненавідзіць “укропаў” і шэраг іншых “недарэчных зьяваў прыроды”.

Зрэшты, практыка паказала, што падчас ваенных дзеяньняў можна рабаваць чужыя (а часам і свае – РФ) гарады і паселішчы, а потым прывозіць у сям’ю дываны і сэрвізы. І вось жа пры ўсім пры гэтым у расейскай арміі выпраставалася ў поўны рост праблема “кадраў”. Няма каго пераводзіць у гарматную субстанцыю. Не, людзі прызыўнога ўзросту, безумоўна, пакуль што ёсьць. Ды вось толькі фізычна і псіхічна здаровых, тым больш адукаваных і сацыяльна адэкватных сярод іх катастрафічна мала.

Адукаваная моладзь хаваецца ад прызыву, уцякае замяжу. Нездаровым танк і ракету не даверыш, і камандзёрам зь імі страшна, у юных крымінальнікаў свой статут. З другога боку, падзеі мінулага году паказалі, што армія і народ Украіны, якія бароняць сваю зямлю і цывілізацыю, разграмілі самыя элітныя аддзелы арміі РФ. Лакальная вайна на Данбасе прадэманстравала, што ў выпадку буйнамаштабнага канфлікту расейская армія панесла б вельмі высокія страты, была б дэмаралізаваная і разгромленая, а “дорогіе россіяне” пачалі б масава здавацца ў палон і ўцякаць з фронта. Ваяваньне для Крамля становіцца вельмі праблематычным. Бо ня выключана, што разгромленая армія не кінула б зброю, а павярнула б яе супраць тых, хто паслаў яе ў крывавы вір.

Зусім яшчэ нядаўна, колькі месяцаў таму шыхты і тэхніка пераможна ехалі па Чырвонай плошчы ў Маскве і ў іншых гарадах РФ, гучала бравурная музыка пра “гром победы раздавайся”. І вось ужо Крамлю спатрэбіліся замежныя наёмнікі, безь якіх, аказваецца, згаданы “мір” не заваюеш.

І тут пачынаецца самае цікавае. Каго ж зьбіраюцца набіраць “кантрактнікамі” у сваю армію расейскія генэралы. З азіятамі і каўказцамі неяк ня клеіцца. Яны не праходзяць па артыкуле “веданьне расейскай мовы” ды й ня надта рвуцца ў бой за Маскву або на Кіеў. Украінцы таксама адпадаюць. Нават здраднікі Украінскай дзяржавы, якія хацелі паваяваць, ужо збольшага забітыя або хаваюцца-разьбягаюцца. Хто ж тады застаецца? Адказ просты: застаюцца беларусы. За 20 гадоў панаваньня акупацыйнага прамаскоўскага рэжыму наша краіна даведзена да катастрафічнага становішча, эканоміка разгромлена. Тысячы беларусаў вяртаюцца дахаты з Расеі, дзе тая ж катастрофа. Там яны добра навучыліся размаўляць па-расейску і разумець каманды. Цяпер, ня маючы магчымасьці зарабіць на жыцьцё і свае сем’і на радзіме, гэтыя людзі атрымаюць запрашэньне ў расейскую армію. Масква зьбіраецца перавесьці ў “расходны матэр’ял” дзесяткі тысячаў беларускіх юнакоў і мужчын. Нездарма, яшчэ 20 гадоў таму на правальнай Чачэнскай вайне расейскія камандзёры лемантавалі, што ня могуць ваяваць без украінскіх і беларускіх малодшых афіцэраў і сяржантаў (мы ўжо зазначылі, што ўкраінцы адпадаюць).

Масква вырашыла пакарыстацца здаровымі рэсурсамі нашай нацыі ў сваёй злачыннай экспансіі супраць цывілізаванага сьвету. Як гэта ня раз ужо было за стагоддзі расейскай акупацыі, маскоўскія акупанты зьбіраюцца паслаць на сьмерць і калецтва беларускіх мужчын. Крэмль мабыць паабяцае іхнім сем’ям пэнсіі і сіроцкія выплаты на горшы выпадак. Але маскоўская імпэрыя імкліва йдзе да свайго краху і канчатковага распаду. Хто празь некалькі гадоў успомніць пра беларускія ахвяры, пра іхнія сем’і і сіратаў? Хто будзе плаціць абяцаныя кампэнсацыі беларускім наёмнікам – неіснуючая РФ, правінцыйны Крэмль? А можа лубянскія алігархі, якія ўцякуць ад народнага гневу у Лёндан і на Сэйшэлы?

Наш народ, беларускія сем’і павінны не дапусьціць зьдзяйсьненьня гэтага падступнага плану лубянскага Крамля. Мы павінны не пусьціць нашых юнакоў і мужчын у крымінальную арганізацыю пад афіцыйным назовам “армія РФ”. Няхай банда, якая трымае ўладу ў Расеі, сама дае рады з сваёй вайной. Ну, напрыклад, няхай фармуе ўдарныя батальёны з сынкоў алігархаў, генэралаў, паліцэйскай і лубянскай мафіі – і пад барабанны бой, пад імпэрскім трыкалёрам, як у фільме “Чапаеў”, -- “вперёд, за Родину, за Путина!”

У беларусаў ёсьць іншыя справы – адраджаць сваю Айчыну, наладжваць годнае жыцьцё на сваёй зямлі.

Сымон Рудзік